Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Фантамабіль прафесара Цылякоўскага - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Электронная книга - «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Краткое содержание книги:

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии. ©Фантлаб.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:

Асноўнае было зроблена, можна было ляцець і дадому ці пераляцець адсюль у цёплае месца на Марсе. Святлана так і паставіла пытанне.

— А можа, пераначуем тут, з імі? — усміхнуўся Светазар.

Святлана аж уздрыганулася:

— Што ты, што ты, я лепш на дварэ пераначую!

— Вось які ты сябар бедных і прыгнечаных! — засмяяўся Светазар. — Добрая да іх, ласкавая, спачуваеш ім, а калі пабыць з імі бліжэй, то во якая агіда.

— I зусім не тое, — адказала Святлана. — Калі было б неабходна, калі іначай нельга было б, то я зусім не баялася б. А цяпер мы можам ехаць далей.

— А што будзе далей з тымі яхамі і з той «газіфікаванай» пячорай? — заклапочана сказаў Света— Няўжо правадаць такой каштоўнасці? Ды і тых яхаў трэ было б прыстасаваць да сумленнага жыцця. Не, я не магу пакінуць Марс, пакуль не навяду на ім парадку.

Тым часам мароз усё ўзмацняўся ды ўзмацняўся. А гадзіне адзінаццатай ён дасягнуў градусаў дваццаці. Выгнаныя яхі зноў заенчылі. Яны, відаць, не знайшлі сабе добрага прытулку.

— Хоць і бандыты, а ўсё ж такі шкада іх, — сказаў хлапец. — Сярод іх, пэўна, ёсць і добрыя, якія павінны пакутаваць праз гэтага праклятага Бао-Дая.

— Бао, — паправіла дзяўчынка. — А я зрабіла б так: пасяліла б іх, скажам, у гэтую пячору, адабраўшы агонь, а гэтых жыхароў перасяліла б туды.

— Вельмі добры план! — пахваліў брат. — Няхай яны жывуць без агню і паглядзяць, як усе жывуць з агнём. А калі выправяцца ды заслужаць, то можна будзе даць ім агонь. А вось наконт той пячоры я ўношу папраўку. Для нейкай адной выпадковай сям'і тая пячора будзе занадта добрей. Можа, гаспадар таксама нос задзярэ, як гэты…

— Бао, — паспяшыла падказаць Святлана.

— Але, Бао. Вядома, несвядомы народ. Калі ён убачыць сябе ўладальнікам такога агню, за якім не трэба сачыць, які не трэба даглядаць і падтрымліваць, то можа таксама задзерці нос. Такое дасканалае памяшканне трэба скарыстаць для грамадскай карыснай справы, напрыклад, для дзіцячага сада…

— Ха-ха-ха! — засмяялася дзяўчынка.

— Чаго ты смяешся? Я зусім не жартую. Чаму ж нельга зрабіць так, каб там жылі толькі маці з дзецьмі. I агонь тут зробіцца грамадскім, ён ніколі не згасне, і калі ў каго з жыхароў агонь прападзе, то можна будзе яго ўзяць адсюль.

— Планы твае вельмі добрыя, — сказала сястра, — але калі ты гэта зробіш? У гэтую ноч, ці што? Праз некаторы час будзе мароз градусаў на сорак, ды і не прывыклі яны не спаць уначы.

— Шчога! — упэўнена сказаў хлопец. — Адну ноч за тысячу гадоў можна і не паспаць.

Але сказаць было лягчэй, чым зрабіць. Абмеркаваўшы справу з усіх бакоў, яны вымушаны былі адкласці яе на наступны дзень. А цяпер яны селі ў машыну і паляцелі «даганяць сонца».

Яны дагналі яго на беразе другога мора, не надта вялікага, неглыбокага, з нізкімі берагамі. Тут яны і спыніліся «на ноч».

Уся прастора навакол была зялёная, і ніякіх узвышшаў на ёй не было.

— Як табе здаецца, — с пытала Святлана, — могуць тут жыць яхі ці не?

Светазар паглядзеў ва ўсе бакі і сказаў:

— Думаю, што не. Тут няма дзе схавацца ад начнога марозу.

— А выкапаць зямлянку нельга?

— А можа, у гэтай нізіне пад зямлёй блізка вада? А калі і няма вады, то сваей сучаснай тэхнікай яхі не здолеюць выкапаць сабе жыллё. Невядома яшчэ, ці ёсць тут вада для піцця, бо ў моры вада салёная.

— А ты каштаваў яе? — хітра спытала сястра. Хлопец засмяяўся.

— Са пра ўды, мы не ведаем. Ідзём пакаштуем ваду.

Вада была салёная, і нават вельмі салёная, бо рэкі не прыносяць сюды столькі прэснай вады, як на Зямлі.

— Давай хутчэй спаць, мы так натаміліся, — казала дзяўчынка. — Як мы будзем спаць?

— На аямлі, вядома, мух, здаецца, не відаць.

— Заслонімся ад сонца нашай машынай і паспім. Калі яны прачнуліся і захацелі пад'есці, то выявілася, што ў іх застаўся адзін бутэрброд.

— Якога маху мы далі! — шкадаваў Светазар. — Не думалася, што столькі часу прыйдзецца тут быць, што столькі знойдзецца тут арганізацыйнай работы. Чаго добрага, прыйдзецца і нам перайсці на палярныя кактусы.

— Шчога, — суцешыла дзяўчына, — для карысці нашых суседзяў можна і пагаладаць.

Вярнуліся ў Зялёную даліну раніцою. Усюды бялеў іней, замерзла Шянерка ля берагоў, бялеў ад лёду і бераг Камсамольскага мора. Ці захаваўся агонь у яхаў?

Пайпілі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі Ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухва ць не было чаго. I тут накрычалі, а потым Святлана сказала:

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)