Выбранае
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Год: Вышэйшая школа
- ISBN: 985-06-0459-Х
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:
У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
Перейти на страницу:
12
Мне даведку тую не вярнулі;
Падшывалі —
Шчэ адну праткнулі
Дзірачку,
такую ж, як ад кулі,
Там якраз, дзе прыназоўнік «аб».
13
Зноў шумяць
Тры клёны,
Тры таполі.
Зноў бяда на Стапулёвым полі.
Хата ссірацелая гарыць.
Год пасляваенны. Год суровы.
Шэпча вёска Стапулёвы словы.
Я яшчэ вучуся гаварыць.
Я пакуль не ведаю, што лёсам
Звязаны з сусветам,
Што за лесам
Столькі вышыні і шырыні,
I што ўсім
жыццю я абавязаны,
А яно, як сноп той, перавязана
Перавяслам лёсу старшыні.
14
...Я аднойчы ўстану сярод ночы
I зусім спакойна гляну ў вочы
Горкай,
перакручанай,
сірочай
Стапулёвай праўдзе. I мане.
А пакуль жыву, нібы ў разведцы:
Кабянок скрозь дзірачку ў даведцы
З пісталета цэліцца ў мяне.
Перейти на страницу: