Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 127
Перейти на страницу:

Дакладна так маглі б сябе паводзіць настаўнікі ў час перапынку на семінары ці на любых курсах па павышэнні кваліфікацыі. Пра загадчыкаў сталовых нічога не ведаю, жыцця іх не назіраў, таму Любу Гарошка трэба зрабіць настаўніцай...

— Станкевіч, да начальства!— крычыць стараста. Даводзіцца ісці ў канцылярыю. Там нас чакае той самы выкладчык. Ты глядзі, аднак ён адчуў, што з усяе аўдыторыі я найлепш яго разгадаў — у вачах армяніна нешта ліслівае.

— Вы зможаце выступіць на семінары? — пытаецца мяне вінавата.

Я магу выступаць адно тады, калі грунтоўна падрыхтуюся. Сядзець зараз ды пісаць даклад, марнаваць час якраз цяпер — злачынства!

— Не надта...

— У яго — творчае натхненне!— заступаецца за мяне стараста не то жартам, не то ўсур'ёз.

— Ацэнку за даклад буду ставіць, як за экзамен! —заахвочваў армянін.

Гэта азначае, што ў канцы семінара не трэба прасіць у разанскай Машы канспектаў, перачытваць нудныя падручнікі, што абрыдлі мне дастаткова, калі быў яшчэ студэнтам...

— На якую тэму? — цікаўлюся асцярожна.

— Вы — чалавек эмацыянальны, таму выбірайце тэму сабе па густу!

— ?!

— Няхай даложыць аб працэсе творчасці і натхнення! —загараецца стараста.

— Ліха яго ведае, мо паспрабаваць?

— Смялей! Пашукайце толькі выказванняў па гэтым пытанні ў класікаў!

— Цытат ён назбірае больш за іншых! — іранізуе стараста.

Армянін іроніі не заўважае:

— Да наступнай лекцыі паспееце?

— Пастараюся...

— Тады лічым — дамовіліся!

У аўдыторыю вяртаюся незадаволены і ў той жа час абрадаваны: пісанне рамана ўдалося адцягнуць яшчэ на нейкі час. Вельмі ж прыемна заставацца ў стадыі пошукаў, мар і хвалявання.

12.

Дык што ж такое творчасць? Ліха яго ведае! Каб не было ў гэтым сакрэтаў, усе парабіліся б артыстамі, мастакамі, пісьменнікамі. Таямніца гэта і для мяне. Магу толькі, як іншыя, падвесці да гэтай таямніцы. Святой. Складанай. Глыбокай. Незразумелай...

Я цвёрда ўпэўнены, што творчасць абавязана не так асобе аўтара, як прыродзе чалавека.

Нядаўна я прачытаў у акадэміка Энгельгарта, што творчасць — вынік дзеяння інстынкту, калі чалавек знаходзіць патрэбу ў творчасці гэтаксама, як дзіця імкнецца пераадольваць перашкоды, як рыбы — плыць супроць цячэння горнай рэчкі.

Па Паўлаву творчасць — рэфлекс мэты: «Основа формы жизненной энергии каждого из нас. Жизнь тому красна, кто все время стремится к постоянно достигаемой, но никогда не достижимой цели...»

Выходзіць, кожнага чалавека прырода ўзнагародзіла здольнасцю тварыць. Зрэшты, многія і не ламаюць галаву над такім пытаннем, бо знайшлі сабе лёгкі і бесклапотны шлях — піць гарэлку, «заганяць казла», хадзіць на паляванне...

Спазнанне, спасціжэнне невядомага, нязведанага — такая ж сіла, як каханне і голад.

Вучонага штурхае да дзеяння ўпэўненасць, што кожны міг на дарозе да спазнання невядомага прывядзе да авалодання сіламі прыроды, падпарадкаванню іх патрэбе чалавека. Асноўны стымул вучонага — жаданне ўнесці яснасць, упарадкаваць нашае хаатычнае ўяўленне аб свеце. «Разоблаченных тайн живой родник их утолит в бессонной жажде знаний!» (Валерый Брусаў).

Яшчэ далей ідзе праяўленне чалавечага духу (інстынкту мэты) у пісьменніка, калі мастак-літаратар бачыць чалавека ў цэлым, са здольнасцю, скажам, да матэматыкі, вынаходніцтва і з цягай да рыбалкі ці, напрыклад, да шахмат...

Здольнасць да творчасці — найвышэйшы дар, якім узнагародзіла прырода чалавека на доўгім шляху свайго развіцця. Акадэмік Энгельгарт, перафразіраваўшы вядомую прымаўку, дадае: «Чалавек для творчасці створаны, як птушка для палёту!»

Па сіле і глыбіні радасці, якія дае чалавеку творчая праца, яна, мабыць,— самае высокае і магутнае пачуццё задаволенасці, якое можа адно паспытаць жызая істота. Творчасць — найбагацейшая крыніца радасці. З гэтага боку, вядома, вучоны — шчаслівец. Радасць уласнае перамогі над тэмай тут зліваецца з усведамленнем, што ёю ты ўзбагачаеш людзей.

Анатомы адкрылі: косць нашай галёнкі можа вытрымаць дваццаціпяціразовую вагу нашага цела! I такі запас моцнасці ў нашым арганізме наогул. Напрыклад, чалавек выкарыстоўвае толькі пяць працэнтаў таго, што можа яму даць мозг!

Выяўляецца, прырода аб нас, дзякуй богу, паклапацілася. Увесь сэнс у тым, мабыць, каб карыстацца не пяццю-сямю працэнтамі сваіх магчымасцей, а — усімі сто. Толькі не лянуйся, не шукай лёгкіх шляхоў, не мокні ў піўных, не складвай рукі пры першай няўдачы, дабудзь з сябе ўсе сілы — і ты абавязкова нечага даб'ешся.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)