Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гісторыя аднаго злачынства
Гісторыя аднаго злачынства - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя аднаго злачынства

Электронная книга - «Гісторыя аднаго злачынства». Краткое содержание книги:

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:

— Папаўся, зладзюга!

Тое, што адбывалася потым, успрымалася як нейкі вусьцішны сон. Яму заехалі па шыі, павялі некуды ў бок Зарэчанскай вуліцы, потым стукнулі яшчэ раз, хоць ён і не супраціўляўся, і, узьняўшы за каршэнь у паветра, пасадзілі ў матацыклетны вазок. Ён паспрабаваў устаць, яму заехалі трэцім разам, з калашыньня штаноў выпала бутэлька, і ён, плюхнуўшыся на сядзеньне, суціх да часу, з галавою накрыўшыся каляным брызэнтам. Пасьля кухталёў увушшу натужліва зьвінела. Ён амаль нічога ня чуў, і здавалася, што паветра ў лёгкія паступае праз вушы. У вазку трэсла, ад выхлапной трубы перла задушлівым гарам, і на Івана ўжо на першых кілямэтрах дарогі найшло ачмурэньне...

... Яшчэ ў люльцы яго званітавала. Яму паляпалі па шчоках, пырснулі ў твар вады, пацягнулі, трымаючы пад пахі, па нейкім даўгім калідоры і неўзабаве, абклаўшы незласьлівымі мацюгамі, паклалі на жалезны ляжак. Ён удыхнуў халаднаватае, прапахлае прыбіральняй паветра, злавіў краем вуха нечы магутны храп, і суціх незварушна, разважаючы — што гэта было: жахлівы сон, ці хваравітае трызьненьне?

Раніцою яго абудзіў зычны голас:

— Мамедаў, на выхад!

У куце зарыпеў ложак, і той, каго клікалі Мамедавым, усхапіўся на ногі. Сукамэрнік памахаў у паветры рукамі, папрысядаў дзеля разьмінкі і пад незадаволеныя воклічы сяржанта, што стаяў ля ўваходу, выйшаў з камэры.

Іван павярнуўся на другі бок, пацёр зьнямелую шыю — спаць давялося на жалезнай сетцы, — і задумаўся.

«Што рабіць?» — думаў Іван, тупа пазіраючы на брудную сьценку. Ён шмат разоў паўтарыў у думках гэтае пытаньне, але адказу не знайшоў. Адлежаўшы правы бок, ён крутнуўся на правы і ў той жа міг пачуў незадаволены голас каўказца:

— Я патрабую начальніка! Што вы мяне да гэтага хлапчука водзіце?

Потым бразнула завала, і дзьверы з працяглым рыпам адчыніліся. Іван прыўзьняўся на локце, але замест шаргатлівых крокаў пачуў нешта зусім іншае.

— Ну як, званіў? — запытаўся каўказец зьнацку аціхлым голасам.

— Званіў. Ніхто не падымае, — адказалі з калідору, і каўказец, сказаўшы штосьці па—свойму, выцягнуў з кішэні нататнік.

— Пазвані па гэтым, — шапянуў ён, вырываючы аркушык, пасьля чаго дзьверы з бразгатам зачыніліся.

— Эй, ты хто? — выдыхнуў Мамедаў, толькі цяпер заўважыўшы, што ён у камэры не адзін.

— Бянько—оў, — адказаў Іван, ня ў сілах утаймаваць дрыготку ў голасе. У гэты момант ён згадаў Лёшкавы аповеды пра асобаў каўкаскай нацыянальнасьці, якія лютуюць у камэрах, і яму стала не па сабе.

— Што, зарэзаў каго? — запытаўся Мамедаў.

— Ды не... У краму залез, — прашаптаў Іван са свайго кута, намагаючыся не глядзець на каўкасца.

На радасьць Івану, сукамэрнік плюхнуўся на ложак, памаўчаў хвіліну, зь веданьнем справы запытаўся:

— Колькі ўзяў?

— Пя—аць! — усхліпнуў Іван, але пра тое, што ў пляшках было не віно, а ацэтон, прамаўчаў.

— Э—эх! Ці варта было з—за пяці штук рукі пэцкаць? — з запалам вымавіў каўказец і, аглушальна рыпнуўшы спружынамі, кульнуўся на бок.

І сапраўды — ці варта? Думка заварушылася, закружыла ў галаве. Іван уявіў, як роспачна будзе плакаць маці, пачуўшы пра ягоную бяду, і да таго ірэальнага плачу дадаўся зусім рэальны бразгат дзьвярэй.

— Эй ты, шкет! Выходзь! — загадаў, як адрэзаў, сяржант, і Йван, зваліўшыся з ложка, дробна затупаў да выхаду.

Габінэт, у які яго завялі, быў спрэс застаўлены сталамі ды сэйфамі, і за адным з тых сталоў сядзеў, гартаючы нейкія паперы, малады ружовашчокі лейтэнант. Убачыўшы затрыманага, лейтэнант склаў паперы ў стос, мяльком кіўнуў на крэсла, і Йван зразумеў, што гэта ён, ружовашчокі лейтэнант, злапаў яго каля крамы.

— Што, Гарашчэня, даскакаўся? — мэталёвым голасам прамовіў лейтэнант, калі пад Іванам рыпнула крэсла. — Смаркачы пад носам не абсохлі,а ўжо ў краму лезеш...

— Я не Гарашчэня, — выдыхнуў Іван, і ніжняя губа ягоная плаксіва затрэслася.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)