Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 84
Перейти на страницу:

Князі Астроскія - ведамыя «стаўпы праваслаўя». Як згадвалася вышэй, яны паходзілі ад турава-пінскіх князёў. Князь Фёдар Данілавіч яшчэ за часамі Вітаўта быў старастам луцкім. Ягоны ўнук Канстантын Іванавіч Астроскі (каля 1460-1530) у 1490 годзе заняў пасады старасты луцкага й маршалка Валынскае зямлі і быў адначасна намесьнікам брацлаўскім, віньніцкім і зьвянігародзкім, што сьведчыць пра тое, што гэтыя апошнія пасады ён пераняў яшчэ раней ад свайго бацькі князя Івана Фёдаравіча Астроскага. У 1495 годзе князь Канстантын Іванавіч Астроскі стаў вялікім гетманам, у сувязі з чым у наступным 1496 годзе ён страціў пасады старасты луцкага й маршалка Валынскае зямлі, якія перайшлі да князя Сямёна Юравіча Гальшанскага. З параўнальна невялікім войскам у 1500 годзе князь Канстантын Астроскі распачаў бітву супраць маскоўскае арміі на рацэ Вядрошы, прайграў яе й трапіў да маскоўскага палону. З гэтага палону ўцёк толькі ў 1507 годзе, тады ж узначаліў войска Вялікага Княства і заняў усе свае ранейшыя пасады, прыдбаўшы яшчэ й кашталянства віленскае. Прыкладам, у актах 1512-1522 гадоў ён тытулаваўся наступна: кашталян віленскі, гетман найвышэйшы, стараста луцкі, брацлаўскі й віньніцкі, маршалак Валынскае зямлі. Ад 1522 году князь Канстантын Іванавіч Астроскі быў таксама й ваяводам троцкім.

Ягоны брат Міхайла Іванавіч Астроскі ў 1500-1503 гадох і тады па сьмерці князя Сямёна Юравіча Гальшанскага быў старастам луцкім і маршалкам Валынскае зямлі. Ён памёр дзесьці каля 1507 году. Князь Канстантын Канстантынавіч Астроскі (1526-1608) дзесьці ад пачатку 1550-х гадоў таксама займаў пасады маршалка Валынскае зямлі, старасты ўладзімірскага й ваяводы кіеўскага, пасьля Люблінскае вуніі быў ваяводам кіеўскім.

Князі Гальшанскія - праваслаўныя, пасьля ў ХVІ стагодзьдзі некаторыя зь іх перайшлі ў каталіцтва. Праўдападобна былі ліцьвінамі, але ў кроніках яны згадваюцца таксама й як «князі рускага роду». Выдатную палітычную ролю князі Гальшанскія адыгрывалі яшчэ за Вітаўтам, пасьля падтрымалі вялікага князя Сьвідрыгайлу. Яны бралі актыўны ўдзел у пакліканьні Казіміра на вялікакнязеўскі пасад і былі палітычна актыўнымі ў Радзе за ягонымі часамі. У 1450-х гадох, калі канфлікт між нашай дзяржавай і Польшчай паважна завайстрыўся, князі Гальшанскія падтрымвалі паўсталы тады плян замены Казіміра на іншага вялікага князя ў асобе князя Сямёна Аляксандравіча, унука Ўладзіміра Альгердавіча. Яны таксама былі замешаныя ў «змове князёў» 1481 году, скіраванай супраць Казіміра, і адзін зь іх, князь Іван Гальшанскі, заплаціў за гэта сваёй галавой.

Князь Аляксандар Юравіч Гальшанскі ў палове 1480-х гадоў згадваўся на пасадзе крайчага і падчашага Вялікага Княства, тады ад 1486 і дзесьці да 1510 году быў кашталянам віленскім і намесьнікам горадзенскім. Намесьніцтва горадзенскае ён страціў у 1504 ці 1505 годзе на карысьць Яна Юравіча Забярэзінскага, але ў 1502-1504 гадох займаў таксама пасаду вялікага гетмана. Ягоны брат - князь Сямён Юравіч Гальшанскі - ў 1496-1500 гадох і ад 1503 году быў старастам луцкім і маршалкам валынскае зямлі (ад 1503 году - таксама й старастам камянецкім), а ў 1500-1502 гадох займаў пасады вялікага гетмана і намесьніка наваградзкага. Ён памёр блізу 1507 году. Сын Аляксандра - князь Януш Аляксандравіч Гальшанскі дзесьці ад 1496 году быў крайчым Вялікага Княства і дзяржаўцам слонімскім, ад 1505 году - старастам уладзімірскім, тады ў 1530-1540-х гадох займаў пасаду ваяводы троцкага. Яшчэ адзін ягоны сын - князь Юрай Аляксандравіч Гальшанскі - ад 1504 году згадваўся на пасадзе намесьніка беліцкага, а трэйці сын - князь Паўла Аляксандравіч Гальшанскі - ад 1504 году вучыўся ў Кракаўскім унівэрсытэце ды пасьлей быў каталіцкім віленскім біскупам.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)