Блакіт і золата дня
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1961
- Язык: белорусский
- Год: Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Блакіт і золата дня». Краткое содержание книги:
У цемры праплыў перад яго вачыма белы твар, прызыўныя цені вачніц, голыя рукі паўзверх коўдры.
“Вось яна лягла. Вось упалі на падлогу туфлі. Вось яе глыбокі ўздых. Божа, як я кахаю, як жадаю яе!”
Ён да болю сціснуў зубы.
“Кахаю... І забіваю? Не, яна маладая, здаровая. Гэтыя гады праляцелі над ёй краем. Яна яшчэ можа быць шчаслівай, знойдзе сябра, дзяцей...”
Зноў вырастаў у душы страх.
“Як быццам прыпадак? Выбіць акно? Не. Памыліўся. Горш за ўсё, што яго так і не было за гэты дзень. Т олькі прадчуванне. Можа, я перабольшваю? Можа, пайсці да яе?’
Ён чыркнуў запалкай. Трапяткі агеньчык выхапіў з цемры точаную, амаль безвалосую, прыгожае формы руку.
“Жыць бы табе і жыць, рука...”
У цемры мігцеў агеньчык папяросы.
“Здаецца нехта ходзідь па пакоі? Магчыма, прыйдзе сябра, у яго ключы. Адчыніць. А, д’ябал...”
Нейкае падабенства рэўнасці нарадзілася ў сэрцы.
“Пайсці? Не”.
А потым усё гэта перастала быць праблемай.
Так яны ляжалі без сну, кожны ў сваім пакоі. Толькі вузкая перагародка, але ўсё адно што акіяны.
“Прадавадь, прадавадь, прадавадь. Толькі прадавадь. Гэта
адно”.
Успыхваў чырвоны светлячок.
“Смерць, я не баюся цябе! Я кідаю табе выклік. Я чалавек... Хоць сёння, як грубая жывёла, адштурхнуў тую, што на руках насіў бы ўсё жыццё... Але ж я кахаю яе. Я кахаю яе, кахаю, кахаю!..”
Ён ляжаў, гледзячы ў цемру. А на начным століку нястомна цікаў гадзіннік, адбіваючы бег часу.
Сівая легенда
І
Светлейший отец, подавай нам деньгу, Иль скарб твой достанется в руки врагу.