Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Бліндаж - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Бліндаж

Электронная книга - «Бліндаж». Краткое содержание книги:

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу. Аповесьць Бліндаж была апублікаваная ў часопісе Дзеяслоў толькі ў 2006 годзе, а аповесьць Апошні баец друкавалася ў газеце Чырвоная змена ў 1958 годзе і пасьля не ўключалася аўтарам у ніводзін свой зборнік. Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 75
Перейти на страницу:

Сам жа аўтар паставіўся да аповесьці надзвычай крытычна. «Цяпер у «Чырвонцы» чытаю сваю аповесьць, – пісаў празаік у лісьце да Е. Лось 5 красавіка 1958 г., – і адчуваю вялікую няёмкасьць перад таварышамі, мінскімі пісьменьнікамі, трохі – перад чытачамі. Неяк яна інакш выглядала ў маім уяўленьні, на старонках майго рукапісу, а тут з газетных палос здаецца чужой, шэрай і нецікавай. Праўда, добра скарацілі яе, павыкідалі ўсю філасофію, псіхалогію і нават лірыку, пакінулі адну толькі сюжэтную дынамічную баразну, але ўсё роўна і яна нейкая ўшчэрбная, бедная, слабая. Недзе ў сярэдзіне былі ў мяне два разьдзелы з жанчынай, – казаў Навуменка, што гэта самыя лепшыя мясьціны аповесьці, – але Маркевіч [супрацоўнік рэдакцыі. – А. П.] запярэчыў супраць гэтых лірычна-інтымных матываў – давялося зьняць. Цяпер адзін толькі патрыятызм, гераізм, пакуты і імкненьне на ўсход» (БДАМЛМ, ф.141, воп. 3). У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002 г.), распавядаючы пра свой жыцьцёвы і творчы лёс, пра гісторыі стварэньня і публікаваньня сваіх апавяданьняў і аповесьцяў, В. Быкаў нават не згадаў пра «Апошняга байца». Вось аўтарскія сьведчаньні пра той час: «<…> Я спрабаваў супрацоўнічаць з «Чырвонай зменай», праз якую, кажуць, прайшла ўся маладая беларуская літаратура. Але дасланае туды апавяданьне было жорстка раскрытыкавана Іванам Калесьнікам, які па нейкай патрэбе прыязджаў у Горадню, і я з ім увогуле пагадзіўся. Затое дасланае ў «ЛіМ» апавяданьне на ваенную тэму было прынята намесьнікам рэдактара Раманам Сабаленкам, які сказаў, што гэтую тэму мне варта разьвіваць і паглыбляць. Акрылены гэткай парадай, за кароткі час напісаў невялічкую аповесьць «Жураўліны крык», якая неўзабаве была надрукаваная ў «Маладосці» і выйшла ў маім першым празаічным зборніку» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. – Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 210).

У Архіве В. Быкава захоўваюцца газетныя выразкі з адзінкавымі аўтарскімі праўкамі простым алоўкам, якія былі ўлічаныя ў гэтай публікацыі. Рукапісаў тэксту не зьбераглося, і ў перавыданьні захоўвалася максімальная аўтэнтычнасьць першапублікацыі.

Алесь Пашкевіч

АПОШНІ БАЕЦ

Раздзел першы

Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі, не ставала паветра, каб дыхаць. I ў раўку за садком, змучаная нясціхным боем, знясіленая, адрэзаная ад сваіх, задыхалася жменька байцоў.

Іх вельмі мала засталося тут – штаб ды рэшткі аднаго батальёна на чале з камандзірам палка. Яны спыніліся ўчора ў гэтым маёнтку, бо адступаць далей не было куды. I ад самага ранку раскацістым рэхам калацілі наваколле гарматныя выбухі, рассыпалася кулямётная траскатня, ірваліся гранаты, злосна чхалі з лагчын мінамёты, і асколкі бязлітасна секлі акрываўленую шматпакутную зямлю.

У травяністым раўчуку, ля прыземленай дашчатай паветкі, стуліўся з кулямётам баец. Лежачы ў мелкім акопчыку, ён туга ўпіраў у плячо прыклад «ручніка» і неадрыўна глядзеў у поле, адкуль атакаваў вораг.

Калі агнявыя віхуры ўгары крыху суцішыліся, кулямётчык прыслухаўся да гукаў бою, і нейкая неспакойная думка з’явілася на яго твары.

– Пэўна, цяпер пойдуць, – сказаў ён. – Вы чуеце: сціхае?

Але ніхто не адказаў яму. Хлопец пазіраў усё ў збажыну, нешта думаў, шчыльней прыпадаў да кулямёта, чакаючы новай атакі. I раптам спалохана ўздрыгнулі яго бялявыя вочы, ён азірнуўся, прыўзняў галаву.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)