Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 150
Перейти на страницу:

— Я ж кажу: я яе паважаю.

— Але ж для сапраўднай сям'і гэтага мала. Дарэчы, яна маладзейшая, старэйшая, твая равесніца?

— Старэйшая за мяне на дзесяць гадоў.

— Ясна, — прамовіла яна. — Тады я цябе разумею... У нечым мы з табой роднасныя. I я, i ты, мабыць, жывём найперш дзеля дзяцей. Праўда, толькі матывы ў нас розныя.

Я змаўчаў, не хацеў больш нічога расказваць пра сваю жонку.

— Давай яшчэ крыху вып'ем, — падахвоціла Ксеня. — Мне з табой вельмі добра. Мне здаецца: мы знаёмыя ўжо даўно-даўно, i ты для мяне надзейны сябра. Давай вып'ем на брудэршафт!

Пераплялі рукі, выпілі каньяку.

— Трэба змацаваць усё добрым пацалункам, — калі паставілі шклянкі на стол, сказаў я i змусіў яе падняцца. A калі яна паслухала, устала, я моцна прытуліў яе i ўжо ўпіўся ў яе вусны. Яна спрабавала адхіліцца, але я не адпускаў, разгараючыся ад таго, што адчуваю яе калені, грудзі, што мяне хмеліць водарны пах яе валасоў.

Ды яна зноў вызвалілася, папрасіла:

— Супакойся. Ты пераходзіш сяброўскую мяжу, парушаеш наша пагадненне.

— Мы не проста сябры, — адказаў я. — Ты жанчына, я — мужчына. Я зачараваны табою, я не магу сядзець каля цябе спакойна, як статуя. У мяне па-маладому б'ецца сэрца, кружыцца галава, я хачу гаварыць табе пяшчотныя словы, лашчыць цябе.

— Усё-такі я гаварыла праўду: i ты небяспечны, — баранілася яна.

— Кажу ж, я не статуя, а жывы чалавек. Кажу ж, я прагну цябе.

Яна давалася ў рукі, адказвала на пацалункі, але як толькі я пачынаў вызваляць яе ад свэтарчыка, з хваляваннем бачыць станік, пад якім поўніліся яе снежнай белізны грудзі, яна зноў i зноў рэзка адхілялася, папраўляла на сабе адзенне i, здаецца, ні кроплі па-жаночаму незапалымнелая, астуджвала мяне:

— Вазьмі сябе ў рукі, Васілёк, Не змушай мяне згаджацца на тое, да чаго я амаль абыякавая.

— Не веру, — гаварыў я, адчуваючы, што ўсё болей распаляюся i не магу не дабіцца свайго. — I ты не статуя, а жанчына. Нагаворваеш вось абы-што пра сябе.

Праз хвіліну-другую акно было зашторанае; мы, з разутай ужо Ксеняй, апынуліся на ложку; я даў поўную волю рукам, а яна адчайна абаранялася, просячыся ўжо:

— Не-не. Прашу: не трэба... Хочаш, я знайду табе прыгожую i страсную жанчыну? З кватэрай!

— Мне не трэба іншая, — я ўжо не адступаў. — Мне трэба ты, толькі ты.

— Ты дабіваешся свайго супраць маёй волі.

— Няўжо я табе зусім не падабаюся?

— Падабаешся, але...

— Ксеня, шчырая i добрая жанчына, не адмаўляйся, будзь маёй, — задыхаўся ад барацьбы i страсці я.

— Не. I не насільнічай, калі ласка.

— Мы ж з табой абое не зусім шчаслівыя людзі, добра не ведаем, што такое каханне, — настойваў я. — Сам лёс збліжае нас, каб мы разам адчулі вялікі дар кахання i радасці.

— Гэта — словы, што насачынялі пісьменнікі. Я не чытаю тыя мясціны, дзе яны пішуць пра «вялікі дар кахання i радасці». Няма гэтага.

— Ёсць. Якое жыццё было без гэтага? Дык не трэба самім абкрадваць сябе, глушыць у сабе чалавечае, пачуццёвае i пяшчотнае.

— Цябе можна аддаць пад суд. За спакусу, — Ксеня была па-ранейшаму разважлівая, не дазваляла скінуць з яе джынсы, але, здаецца, пачала ужо змагацца слабей.

— Судзі, — прашаптаў я ўзнёсла, прадчуваючы блізкую перамогу. — Судом любові.

— Нядобры ты... — паскардзілася i ў гэты ж час нават крышку прыпаднялася, каб быць без цеснаватых i каляных джынсаў. — Непаслухмяны... Упарты... Настойлівы...

— Ды не магу ўжо я без цябе, — вёў сваё я. — Сам лёс зводзіць, каб мы былі разам. Я цябе даўно ўжо шукаў...

— Я зусім не тая, — адказала яна, ужо дазваляючы лашчыць калені, сцёгны.

— Тая. Толькі ты сама абы-што нагаворваеш на сябе, — прамовіў я і, адгарнуўшы свэтарчык, прагна прыпаў вуснамі да яе ў меру паўнаватага, вабнага жывата;

Ксеня спачатку, здаецца, абурылася ад такога майго учынку, а пасля ўздыхнула, паднялася крыху i прытуліла мяне да сябе, дазваляючы, каб я стаў яе ўладаром. Аддаючыся, зноў уздыхнула:

— Колькі гадоў ужо адбівалася ад мужчын, а табе вось саступаю ў першую ж сустрэчу. Ты, мусіць, зусім легка бярэш жанчын.

— Павер, Ксенечка, я не донжуан, але не магу без цябе, — мабыць, крыху па-мужчынску эгаістычна я быў задаволены ад поспеху i заадно пачаў спрабаваць скінуць з яе свэтарчык.

— Гэтага не трэба, — папрасіла яна. — Чуеш? Я ніколі i нікому гэтага не дазваляла. Нават мужу.

— А мне дазволь, — не адступаў я. — У цябе маладыя i прыгожыя грудзі. Дазволь прыласкаць ix.

— Не сачыняй, — нібы не згадзілася, але перестала запыняць мае рукі. — Тугія i прыгожыя яны былі некалі. Цяпер яны вялікія i цяжкія.

Яе грудзі, сапраўды, былі буйныя, ужо не стромкія, але ўсё роўна вабілі вока паўнатой i пяшчотнай белізною.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)