Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 260
Перейти на страницу:

— Аднак жа езьдзяць…

— Езьдзяць, бо які ж выбар? «Масквіч» яшчэ горшы. А «Запарожац» — гэты цуд тэхнічнай нядбайнасьці…

— Ну а грузавыя? Гэтыя, што руду возяць. У паверх вышынёй…

— Ня толькі руду возяць, яны яшчэ й нашыя ракетавозы. Гаўно таксама. Намучыўся я зь імі пад завязку. На поўначы… Яны добрыя толькі як у боксах стаяць. Вялізныя, колы памалёваны, бампэры выраўненыя, поўны ажур. А вы папытайце іхных мэханікаў… Хаця што пытацца — і яны ня скажуць, яны ж падпіску давалі. Таму — абы роўна, чыста і прыгожа. Як і запраўка коек. Вас жа, напэўна, здорава вучылі койкі запраўляць?

— Ага, здорава. Усю дарогу, — з усьмешкай зазначыў салдат.

— Во гэта галоўнае. Як і заўжды. І яшчэ страявая. І палітзаняткі — абедня з нампалітам.

— Цяпер ужо бывае, што і з папом.

— Ну, пацеха! — ёрзаў у доле бамж. — Кажаш, з папом нават? Ну дажылася непераможная армія. Добра, што я ў ёй не служу. Адслужыў сваё. Не, увогуле я любіў тэхніку. Калі дзе якая няспраўнасьць, начальства нэрвуецца, крыкі, мат… А мне цікава: у чым справа? Нейкі стук, а не зразумець, дзе. Стукі — яны хітрая штука, скажу табе, на слых не заўжды возьмеш. Бывае стукае ў адным месцы, а прычына ў іншым. Ці з той электратэхнікай, як наша. Знаеш, і цяпер калі рухавікі сьняцца. А табе што сьніцца — дзеўкі? — раптам запытаўся бамж.

— Мне? А нічога.

— Ну й кепска. Значыць, у цябе глухая псыхіка.

— Аглохла?

— Можа, аглохла, а можа, з такой нарадзіўся, — вырашыў бамж, паварочваючыся на другі бок. — Халера, нешта ў грудзях забалела… Але скажы ты мне, чаго ты ў гэтую зону ўлез? Ці болей не было куды?

— Значыць, не было.

— А што бацькі? Ці ня ведаюць, дзе сын?

— Няма каму ведаць.

— Панятна. Значыць, сірата. Угадаў?

— Ну.

— А што ў хвасьце? Палітыка, бытавуха?

Што ў яго ў хвасьце — палітыка ці бытавуха, салдат ня ведаў, у гэткіх тонкасьцях сучаснай юрыспрудэнцыі ён ня быў дасьведчаны, з пракурорам не сустракаўся.

— Аднаго гада пырануў, — адказаў ён ціхманым голасам.

— Да сьмерці?

Да сьмерці ці не, таксама ня ведаў. Тады здавалася — так, цяпер пачаў сумнявацца. Можа стацца, што й не да сьмерці, што Дробышаў выжыў, і ўжо яго не прысудзілі б да вышкі. Але што ж тады атрымліваецца? Што ён дарма зьбег з палка ды па дурноце сваёй ускочыў у гэтую зону? Тое было б жахліва. Праўда, бамж, дзякуй яму, болей ня стаў лезьці ў душу, распытваць падрабязнасьці. Падобна, трохі паспачуваў яму і на правах старэйшага пусьціўся ў павучаньні.

— Знаеш, у эвангельлі сказана: не забі. Думаеш, чаму сказана — што, ворага шкада? Цябе, дурня, шкада. Таго, хто забівае. Куля яна ж забівае двух — аднаго прама, а другога рыкашэтам, пагадзя. Во ў чым загвоздка. Я ўжо нагледзеўся. Вунь у Менску аднаму жонка ізьмяніла. Гарачы быў, малады, ну і ўкокаў яе. Дарэчы, разам зь яе палюбоўнікам. І ўсё так тонка зрабіў, што не раскрылі: маўляў, пайшлі й зьніклі, я скуль ведаю? І што ж, думаеш, яму стала лягчэй? Высах, схуднеў, рак падключыўся. У кладоўцы павесіўся мужык. Без суда і сьледзтва.

— Ну вядома, — сказаў салдат. — «Праступленьне і наказаньне» Дастаеўскага…

— Дастаеўскі што! Дастаеўскаму таго й ня сьнілася, што ў нас робіцца. Сын бацьку забівае. Бацька дачку малалетнюю гвалціць. А ты — Дастаеўскі…

— Дык што ж тады гэтым злыдням? Рабі, што хочаш? Яны ж усё могуць.

— Яны могуць, ага. Але іхным спосабам супраць іх нельга. Нельга, нельга. Нізашто нельга!

— А якім жа тады спосабам?

— А супраць іх спосабаў няма, — глыбакадумна зазначыў бамж.

— Няўжо?

— Яны самі сябе павінны прыкончыць. Рана ці позна. Як павукі ў банцы. Калі ў банку да іх кінуць, напрыклад, шаршня, яны ўсе наваляцца на яго і заб’юць у момант. А калі іх там не чапаць — самі сябе пажруць. Бо нікога ня жраць яны ня могуць. Гэта точна, навукай даказана, — сказаў бамж і, мабыць задаволены сваім адказам, хітравата засьмяяўся.

Салдат маўчаў, задуменна калупаючы дубчыкам у пяску.

— Забойства — падвойная бяда. Нават калі й ня зловяць, не засудзяць. Цябе ж, мабыць, лавілі?

— Ня ведаю, — паціснуў плячыма салдат. — Можа, і цяпер ловяць.

— Тады табе нельга адсюль патыкацца. Сядзі. Тут яшчэ, можа, як пераседзіш.

— Чаго ж я тут дасяджуся? — нэрвова папытаўся салдат.

— А знаеш, усё можа быць. Уласьць зьменіцца — у нас жа таксама яна мяняецца. Ну, калі там памрэ хто. Ці амністыя. Ці дзе новы рэактар выбухне, — бамж зноў засьмяяўся.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)