Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзве аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве аповесці

Электронная книга - «Дзве аповесці». Краткое содержание книги:

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 185
Перейти на страницу:

У нізінах курыўся туманок, недзе недалёка ржалі i тупалі коні, на старой алешыне кігікала нэйкая вячэрняя птушка. Ад адзіноты зрабілася сумна. Падсвядома азірнулася на ўсе бакі, некага шукаючы. I зразумела, што шукае Аляксея. Зашпіліла целагрэйку, але дрыжыкі час ад часу пацепвалі плечы. Пайшла хутка, ледзь не подбежкам, i ўбачыла знаёмую постаць над кустамі лазняку. Убачыла, i затахкала сэрца. Нават спалохалася радасці: «Няўжо здурнела? А чаму?» — запярэчыла сама сабе. Ён ужо ішоў насустрач.

— Калі б з лазні, сказаў бы «з лёгкім парам»... Але ж вы дрыжыце.

Вера заўважыла яго мокры чуб, пасвяжэлы твар i вільготны каўнерык кашулі.

— Ану, пабеглі. Уцякайце, сагрэйцеся.— I ён, як хлапчук, затупаў на месцы.

— Я не змерзла. Трошкі спалохалася: ледзь справілася з плынню.— Глянула на Аляксея, усміхнулася i пабегла, а ён усё яшчэ тупаў на месцы, даючы ёй адбегчыся. Потым пабег следам, не скарачаючы дыстанцыю. Вера двойчы азірнулася i запаволіла бег, a калі зусім блізка пачула тупат, павярнулася Аляксею насустрач i весела засмяялася.

— Аж горача стала. Практычны вы чалавек. Заўсёды ведаеце, што рабіць.

— Каб жа так! Звычайна думаеш, што робіш найлепш, знаходзіш самы правільны крок, a выходзіць — памыліўся зноў. Добра, калі ў дробязі, калі можна выправіць памылку. A калі памылка каштуе жыцця, i не аднаго? Нават дробны пралік каштаваў вялікай крыві... Па сваёй дурасці страціў маці i сястру, а мог вывесці ў партызанскую зону... Яны мне сняцца, нібы папракаюць, што я жыву, а ix няма. Выратаваць наўрад ці здолеў бы, але i не ўсё зрабіў, каб папярэдзіць. Думаў, як лепш, а яно выйшла наадварот. А вы кажаце, заўсёды ведаю, што рабіць...

Вера слухала, апусціўшы галаву. Спынілася, паглядзела ў твар Аляксею.

— Ведаю, што вас нешта гняце.— Дакранулася да яго далоні: — О, якія ў вас цёплыя рукі!

— А вашы — як ледзяшы.— I ён пачаў хукаць на ружовыя, у пухірах далоні. Кроў абодвум ударыла ў скроні, яны спыніліся. Аляксей пяшчотна трымаў яе рукі i хукаў, хукаў, дакранаючыся вуснамі да тонкіх пальчыкаў. Вера глядзела вялікімі вачамі i неяк вшавата ўсміхалася. Поле ахутваў змрок. Толькі вузкая палоска журавіннай чырвані распаўзалася па небасхіле.

VI.

Вера зажмурылася ад мяккага белага святла. Нібы сцены i столь пасвятлелі. Яшчэ ўчора цёмная падшэрхлая вуліца раптам раздалася i пабялела. «Няўжо такі ранні снег?» — здзівілася яна. Басанож падбегла да акна, адхінула ражок марлевай фіранкі. Наўкол чыста, свежа i бела: на платах, на стрэхах, на счарнелым бадыллі ў гародчыку ляжаў першы снег.

За ноч ён заваліў глыбокія каляіны, прыцерушыў груды замёрзлай гразі, на калы i шулы надзеў снежныя стаўбуны. Усё здавалася празрыстым, прыцішаным i светлым. «Які ранні! A ў нас яшчэ восень, імжаць дожджыкі, пахне прэлым лісцем, на пясчаных узлессях збіраюць зялёнкі і маслякі»,— уепомнілася далёкае. Але зайшліся ногі, зябка ўздрыгвалі плечы, яна шмыгнула пад цёплую коўдру, скурчылася, каб сагрэцца. Усё ж добра другая змена. Можна хоць выспацца, адлежацца ў цяпле.

Ад снежнага святла пакой здаўся прастарнейшым i халаднейшым. Некалі першы снег прыносіў радасць першых снежак, свісту палазоў саначак, звонкай свежасці ранніх замаразкаў. А цяпер — адны клопаты: трэба добра паліць у хаце, неяк расстарацца гэтыя — ну, як ix там? — пімы, бо без ix, кажуць, паадлятаюць ногі. I яшчэ прыйдзецца пакруціцца з гэтым драмгуртком, што даручылі на апошнім педсавеце. З чаго пачынаць? Што рабіць? Нічога ж няма, дзеці зроду не бачылі тэатра. Трэба ж нейкія дэкарацыі, касцюмы, грым. А пра ix i сама толькі чула. Вера зусім упала ў роспач, што ўсё праваліць i пачнуць яе «скланяць» на педсавеце.

Але колькі ні думай, адразу нічога не прыдумаеш; колькі ні ляжы, a ўсё ж трэба ўставаць, пісаць планы, правяраць сшыткі.

Пакой, здавалася, яшчэ больш настыў. У злінялым паркалёвыім халаціку Вера выскачыла ў сенцы. Замест умывальника на ланцужку вісеў гліняны чайнік з доўгім вышчарбленым рыльцам. На рукі пабег струменьчык колкай вады i забарабаніў па зашэрхлым дне невялічкай балёі. У шчыліны i ў маленькае акенца пратачыліся i застылі змейкі снегу. Ад сцюдзёнае вады расчырванеліся шчокі i вушы, колкая свежасць казытала ў горле i праганяла сонную млявасць. Пасля сянец хата здалася цяплейшаю. Вера прычасалася, адчыніла дзверцы ляжанкі i ўбачыла сухенькія бярозавыя паленцы з падаткнутаю берасцінкаю. Трахімаўна, відаць, паклапацілася яшчэ звечара.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)