Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Камандзiроўка ў Вішанькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Камандзiроўка ў Вішанькі

Электронная книга - «Камандзiроўка ў Вішанькі». Краткое содержание книги:

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 139
Перейти на страницу:

— Дык чаго ты маўчыш? Бяры чарку, кажу! — зноў гукнуў Іван.

— Выпіць, канечне, можна,— Уладзімір Антонавіч каўзануўся ў крэсле, крактануў,— толькі, як той казаў, ці ёсць патрэба?

Іван не прыняў азарту, усклікнуў:

— Ай, слухай, кінь! У матчынай хаце сядзім, ці часта і збіраемся разам, а ты — ці ёсць патрэба!

Уладзімір Антонавіч усміхнуўся і памяркоўна ўлад сказаў:

— Твая праўда. Збіраемся не надта часта, хоць у тым віны нашай няма... Што ж, давай вып'ем. За тое, як казаў паэт, каб дома бываць часцей!..

Яны чокнуліся і выпілі. Уладзімір Антонавіч адшчыкнуў кавалачак «расійскага», Іван укінуў у рот скрылёк паляндвіцы. Уладзімір Антонавіч зірнуў на брата, жартаўліва паківаў галавой:

— Цемната ўсё ж ты, браце! Каньяк мясам заядаеш... Трэба ж, каб у роце смак аставаўся, каб ты адчуваў, што выпіў. Ты б яшчэ селядцом закусіў!

Іван зарагатаў:

— Яшчэ і якая цемната! Каб не ты, дык ці ведаў бы, як той каньяк і пахне. Сказаць, калі я першы раз яго пакаштаваў? Ведаеш? На тваім банкеце!

— Тады, як прэмію адхапіў?

— Ага.

Уладзімір Антонавіч зірнуў на жонку, яшчэ раз паківаў галавой, але ўжо інакш, быццам нешта гаворачы сам сабе, а ўголас прамовіў:

— Шчаслівы ты чалавек, брат: памятаеш да гэтага часу, калі каньяк каштаваў.

Іван прапусціў гэта міма вушэй. Быццам нечаму абрадаваўшыся, ёй кінуўся ва ўспаміны:

— Насупраць мяне нейкія старыя сядзелі. Трое. Сівыя ўжо, але выпіць яшчэ маглі. І ўсё гэты самы каньяк пілі. Чарачку за чарачкай. І мне наліваюць. Нальюць, падміргнуць: «Давайце, Антонавіч!..» Альбо: «За поспехі вашага брата, Антонавіч!..» Нехта, мусіць, сказаў ім, што я брат... Дык я, пэўна, чарак пяць з імі кульнуў. Добра, што яны малюпасенькія былі, тыя чарачкі, а то б...

Нечакана ажывілася маці, таксама загаманіла:

— Я ж, сынок, таксама ніколі не забудуся пра той банкет. І памру, а такога застолля болей не ўбачу. Столькі ўсяго на сталах было папастаўлена, і посуд такі прыгожы, дарагі, што да яго і дакрануцца боязна, і госці ўсе такія культурныя, адзін аднаго толькі па бацюшку, не абы-як... Гэта ж каб не Галіна Сямёнаўна во, дык я ж бы там галоднай і прасядзела, не рашылася б пакаштаваць чаго, а яна ўсё мне падкладвала ды падкладвала...

— Ну, мама! — азвалася Галіна Сямёнаўна.— Што ўспомнілі! Затое вы тост такі сказалі, што ўсе ў ладкі запляскалі.

— Ай, Галечка, які там ужо і тост, што я ўжо там і сказала! — Маці, быццам баючыся пачырванець, закрыла твар далонямі.— Язык як палена ў роце зрабіўся, што і казала — не памятаю!

— Не, мама,— Уладзімір Антонавіч, зноў перакінуўшыся поглядам з жонкай, павярнуўся да маці,— не кажы! Вельмі добра сказала! Мне не было сорамна за цябе.

І вось тут Іван, сагнаўшы з твару сваю добрую, троху блазенскую ўсмешку, нечакана сур'ёзна спытаў:

— А каб не патрапіла, дык што? Сорамна было б?

Уладзімір Антонавіч зірнуў на Івана, крутнуў галавой, хвіліну памаўчаў. Шмаргануўшы па рукавах пінжака, бы закасаўшы іх — з-пад іх выплылі манжэты сарочкі з бурштынавымі запінкамі, ён аблакаціўся на стол, уздыхнуў:

— Ну чаго ты, браток, як у вас кажуць, лезеш у бутэльку?

Сказаў і толькі пасля, згледзеўшы, як перасмыкнуўся Іванаў твар, зразумеў, што сказаў не тое, што трэба было б адказаць жартам, як заўсёды.

Іван жа, сапраўды, «палез у бутэльку».

— У нас кажуць? А ў вас? Што ж ты не па-вучонаму са мной? Баішся, што не зразумею?

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)