Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 45
Перейти на страницу:

*

Адгукаючыся на спрыяльнае і адпаведнае, прарастае з зямлі зерне, насустрач цёплай мацярынскай пяшчоце вылупляецца з яйка птушаня...

Творчасць — яна гэтаксама прыродная з'ява і гэтаксама нараджаецца як водгук насустрач. Павінен быць свет, у які я магу выказацца і выспавядацца, не азіраючыся па баках, не баючыся, не стрымліваючы сябе, свет, у якім тое, што я кажу, прымецца.

У адваротным выпадку — калі свет з прыроднага становіцца іншародным, парушаным — узнікае абрыў: нешта не адбудзецца, нешта не адамкнецца, нешта не адгукнецца насустрач.

*

Верлібр падымае тое, што губляе традыцыйны верш. Сярод традыцыйных «вершавызнанняў» ён — рэфарматар, ён — пратэстант.

*

Прадмет для мастака не мэта, але прад-мэта, папярэднасць, якую ён насычае сваёй «радыеактыўнасцю». Твор існуе, пакуль ён «радыеактыўны».

*

Паэзія, у адрозненне ад жывапісу, не здольна «зафіксаваць» менавіта гэтае дрэва, менавіта гэтую птушку, менавіта гэтага чалавека. Але затое яна здольна на іншае — «фіксаваць» работу душы, якая спасцігае свет.

*

Вучыў сваю цётку Тэклю — каб распроствалася — падымаць і апускаць рукі: у неба — у зямлю. Яна робіць, смяецца, паўтарае сабе самой: у неба — у зямлю...

Дзве бездані — зямля і неба, у якія чалавек падымаецца і апускаецца ўсё сваё жыццё.

*

Дарога і вёска — асноўныя вобразы беларускай літаратуры. Але калі раней дарога ўпадала ў вёску, то цяпер, хутчэй, наадварот: вёска ўпадае ў дарогу.

*

На агні нельга нічога напісаць, ён сам піша свае знакі і літары — свае «манэ, такел, фарэс».

З агню, які прыручаецца, робяцца штандары.

*

Думка — пераход: са стану ў стан, з плана на план. Яе нельга затрымаць і прысвоіць: затрыманая — яна абрыва-ецца, прысвоеная — дранцвее, ператвараецца, як у народ-ных паданнях пра нячыстае золата, у попел і смецце.

Космас праходзіць праз нас як хваля, як думка.

*

Прагрэс — удасканальванне недасканаласці: яна не знікае, яна не пераадольваецца, яна кшталтуецца.

*

Мастацтва заўсёды існавала як бы ў дзвюх паставах, у дзвюх тэндэнцыях: у адной, якая падупадала развіццю і пераўтварэнням, і ў другой, якая заставалася нязменнай, эзатэрычнай; у паставах перыферыі і цэнтра, ведання і іншаведання. Для адной з іх змены азначалі набытак, для другой — страту.

*

Калі жанр кананізуецца, ён робіцца схемай, паводле якой укладаюцца словы, і роля творцы тут даволі механічная. Ён можа іграць яе па-майстэрску, віртуозна, але адкрыцця ён не робіць. Гэта той пункт, дзе майстэрства пярэчыць творчасці, спрабуе яго замяніць. Калі майстэрства становіцца самамэтай, тады яно і банкрутуе; у яго моцы — яго паражэнне.

Геракліт казаў: «Агонь жывіцца смерцю зямлі, паветра жывіцца смерцю агню, вада жывіцца смерцю паветра, зямля — смерцю вады». Так і з майстэрствам: яно жывіцца смерцю творчасці.

Творчасць пераўзыходзіць правілы, майстэрства іх сцвярджае.

Жанр плённы тым, што ў яго ёсць мяжа — мяжа лука. I што ёсць пераўзыходжанне гэтай мяжы — палёт стралы.

*

Кожны паэт па-свойму фармулюе мэту і правілы паэзіі. Інакш атрымліваецца не «язда ў незнаёмае», а язда паводле правіл дарожнага руху.

*

Логіка — не перакананне. Яна як лінза: калі хочаш — рэчы праз яе можна ўбачыць буйнейшымі, калі хочаш — драбнейшымі.

*

Адзін вядомы знаўца філалогіі даводзіў: у рускай паэзіі быў «гучны» перыяд і быў «ціхі», і ў польскай паэзіі былі свае перыяды і «ізмы», і ў французскай, і толькі ў нас, у беларускай паэзіі, нічога такога не было, яна заўсёды была правільная...

Аднак «правільнай» паэзіі не бывае. «Правільная» паэзія не што іншае, як шаблон, схема, чыстапісанне, тое, чаго не адбываецца. А тое, што адбываецца, не ўпісваецца ў існуючы распарадак, парушае яго. Але — яно голас, яно позірк, яно з'ява... Беларуская паэзія, як і ўсялякая іншая, значная якраз сваімі «няправільнасцямі», амплітудамі, «ізмамі».

Рака цячэ «ізмамі», кардыяграма пульсуе «ізмамі», думка таксама адбываецца «ізмамі», і толькі канал ганарыцца сваёй просталінейнасцю. Аднак ён не прыродная з'ява, ён — праекцыя просталінейнага мыслення.

*

Змест фармальны? Не толькі. Ён адначасова і анты-фармальны: тоесны і не тоесны форме. У сваю чаргу і форма змястоўная і анты-змястоўная: ёю не толькі выяўляецца змест, але і зацямняецца, выяўляецца зацямняючыся, гаснучы, вычэрпваючыся.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)