Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Праклятая любоў». Краткое содержание книги:

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 64
Перейти на страницу:

— Ну, мабыць, пара мне, калі ўжо ў нікога і нічога няма. — Кіршчэня паволі ўстаў з-за стала, зняў акуляры, паглядзеў на тых, хто сабраўся, зноў начапіўся, зазірнуў у паперку. — Гэтак тут добра пагаварылі, усё роўна як і зжалі ўжэ, і ўпарадкавалі. Толькі асталося прэміі ўручаць і гарэлку выпіваць. От я сядзеў і слухаў усё. Ну як па нотах распісана, і хто куды ступіць павінен, і хто за што, і хто як… Ну, а калі тое будзе чытаць і правяраць, хто, калі і як? Як хлеб пойдзе, дыхнуць ніколі дзядзьку не было, пакуль не прыбярэ. Поле адно, зямля адна, людзі адны, хлеб наш адзін. А мы ўжэ тут будзем глядзець, каб аграном комплексам кіраваў, а Радзюк прыедзе, вынікі за дзень падвядзе, агітатараў прывязе, укруга пасадзіць, палітінфармацыю правядзе. Пачынаючы ад Маркса базу падвядзе. А што тут грунтаваць, тут поле з хлебам стаіць. Вось на гэты час і ўвесь грунт. Камсамолка будзе канцэрты вазіць. Пачакайце, а колькі ж на аднаго работніка на камбайне, на машыне, на трактары, машыніста на таку гэтых памочнікаў, як мух у вала на рагах? Можа, яны замінаць толькі будуць і надаядаць? Або во тут параспісвана, колькі кожным агрэгатам, у адзін дзень, колькі дзён патрэбна будзе. Як у класе крэйдаю на дошцы. А дзень ці два вам дажджу ды поля гразкага. Самі ж ведаеце, што не навозішся гэтых агітатараў, што не нарысуеш усяго жніва на паперцы. А рысуем, а распісваем. I ўжо гэтым і справаздачу даём. Ужэ, мабыць, сказалі, што добры план, а значыць, і добра падрыхтаваліся, а яно быццам і зжалі. Вось ты агітаваць будзеш, прэміі ўручаць гэтымі талонамі. А чаму талонамі? Баішся, што прап’юць камбайнеры гэтую дзесятку. Во чаму гэта робіш. А, дык ці чэсна ўсё да канца, га? Вось ты ўдахнавіш, раскажаш і пра час, і пра тое, як цяжка. Усё раскажаш, і людзі цябе паслухаюць. Паслухаюць, бо людзі самі разумеюць. Адале машына ў Слуцку на разгрузцы засела — і стаіць камбайн у полі. Або гэты во ланцуг, якога трыццаць сантыметраў на калгас засталося і на базе ў раёне няма, лопне гэты ланцуг — і будзе стаяць камбайн. А ты назаўтра прыйдзі, паагіціруй. Паслухае цябе кожны, але ўжо не паверыць. Няма таго бальшавіцкага запалу, які быў некалі ў нас! Парадку няма!

Кіршчэня прымоўк, пільна паглядзеў на ўсіх, чакаў, каб яму хто запярэчыў. Худы, ссутулены, з кароткім, не па гадах густым сівым вожыкам валасоў, ён нібыта памаладзеў, глядзеў востра. Яму не пярэчылі. Ён не заўважаў, што яму ніколі не пярэчылі, калі ён выступаў і гаварыў. Але

ён не адчуваў, што ўсё паўтаралася, як у нейкім зачараваным коле. Праз год тое ж самае будзе, з папраўкаю толькі на дату. I цяпер ён на нейкае імгненне спыніўся, здалося, што ўсё не на самай справе адбываецца, а ўспамінаецца яму. I як сядзіць спакойна, уважліва старшыня, голаў нахіліў так, што Кіршчэня не бачыць яго твару. Маўчыць, нешта ці то піша, ці то малюе на лістку паперы старшыня парткома, лысіна ў яго аж пачырванела ад незадавсленасці. Маладая аграномка слухае, наструнілася. Інжынер спакойна пасміхаецца, як чалавек, якому ўсё гэта — старана. Ён сваё ведае, сваю работу зробіць і з гэтымі планамі і паперкамі, і без іх, яны яму калі і не дапамагаюць, то не замінаюць.

— Во тут інжынер пасміхаецца, што ён, як бы ні было, а работу зробіць сваю. А ты б не надта разагнаўся, мабыць, каб твой механік з тваімі механізатарамі не хадзіў, як курыца з куранятамі. Толькі курыца куранят гарэлкаю не падпойвае… Вы тут з аграномкі пахіхіквалі. Я сам па полі паехаў. Праўду яна кажа. Але ёсць каманда. I правільна, парадак павінен быць. Гэта важней за ўсё!

Кіршчэня звярнуўся да старшыні.

— Помніш, як некалі было — паспрабуй не зрабі, калі сказана. А на цяперашніх часах гэтых раённых начальнікаў як хочаш абкруціць можна. А не — гарэлкай вочы заліць…

— Ну, гэта ўжо, братцы мае, поўна анархія і антыпартыйнасць, — не ўстрымаўся Радзюк.

— Што ты сказаў? Ты яшчэ мяне парційнасці вучыць хочаш? Я за яе жыццё аддаў, а ты, за яе хаваючыся, хочаш жывот сабе гадаваць? Пенсію выседзець у падлакеях ходзячы?

Радзюк знік ад такога павароту, а старшыня яшчэ ніжэй нагнуў голаў, каб не відаць было, што ён усміхаецца.

— Я пра што, — Кіршчэня перавёў дыханне і пачаў выкіроўваць на правераную дарогу. — Трэба нам планаваць разумна, правільна планаваць, але не хавацца за гэтыя планы, не планамі перад людзьмі адчытваць, а тым, што зроблена. А то мы схаваемся за нашы мерапрыемствы, за іх нас пахваляць. Што было б, каб мы ў партызанах так планавалі і мерапрыемствы пісалі?

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)