Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Пярсцёнак Лёвеншольдаў
Пярсцёнак Лёвеншольдаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Электронная книга - «Пярсцёнак Лёвеншольдаў». Краткое содержание книги:

Пярсцёнак Лёвеншольдаў
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

Баранэса Лёвеншольд сядзела збоку на ложку, не зводзячы вачэй з сынавага твару. Яна верыла, што кволая іскра жыцця ў ім не згасне, калі яна будзе сядзець тут, пільна аберагаючы яго.

Барон таксама час ад часу садзіўся на другім баку ложка, але быў не ў сілах уседзець на месцы. То ён браў вялую сынаву руку, каб памацаць пульс, то падыходзіў да акна і кідаў позірк на праезную дарогу, то ішоў цераз пакоі да залы, каб зірнуць на гадзіннік. На пытанні, якія можна было прачытаць у вачах усхваляваных дочак і гувернанткі, ён толькі круціў галавой і зноў ішоў у спальню, дзе ляжаў хворы.

Туды не пускалі нікога, апрача дзяўчыны Спак. Ні дочак, ні нават кагосьці са служанак, адну толькі дзяўчыну Спак. У яе была адпаведная паходка, адпаведны голас, яна была на сваім месцы ў спальні.

Дзяўчына Спак прачнулася ўночы ад жахлівага крыку Адрыяна. Пачуўшы ўслед за крыкам, што нехта цяжка паваліўся, яна ўскочыла. Сама не помнячы як, накінула на сябе сукенку; сярод яе мудрых жыццёвых правілаў было такое, што ніколі не варта паяўляцца перад людзьмі неапранутай, пры любых абставінах, што б ні здарылася. У зале яна сустрэлася з баранэсай, якая прыбегла, каб паклікаць на дапамогу. Пасля гэтага аканомка разам з бацькам падняла Адрыяна і паклала яго на вялікі двухспальны ложак. Спачатку ўсе трое думалі, што ён ужо мёртвы, але потым дзяўчына Спак намацала слабое біццё пульсу.

Некалькі разоў спрабавалі яны прывесці яго звычайнымі спосабамі ў прытомнасць, але іскрынка жыцця ледзь тлела ў Адрыяне, і што б яны ні рабілі, яна, здавалася, усё больш згасала. Неўзабаве яны зусім заняпалі духам і не рашаліся рабіць больш нічога. Ім заставалася толькі сядзець і чакаць.

Баранэсу супакойвала тое, што з ёю ў спальні знаходзілася дзяўчына Спак, бо тая была зусім спакойная і цвёрда ўпэўненая, што Адрыян хутка апрытомнее. Баранэса дазволіла аканомцы прычасаць сябе і абуць чаравікі. Калі трэба было накінуць сукенку, баранэсе давялося ўстаць, але яна, даўшы магчымасць аканомцы зашпіліць гузікі і разгладзіць складкі, па-ранейшаму не адводзіла вачэй ад сынавага твару.

Баранэсе здавалася, быццам аканомка неадлучна была з ёю, але тая выходзіла і на кухню, дзе, як звычайна, паклапацілася аб ежы для слуг. Яна не забылася ніводнай дробязі. Бледная як смерць, яна ўсё гэтак жа спраўна выконвала свае абавязкі. Снеданне было пададзена да панскага стала своечасова, а пастушок атрымаў сваю торбу з ежай, калі пагналі кароў на пашу.

На кухні слугі цікавіліся, што здарылася з маладым баронам, і аканомка адказвала:

— Вядома толькі тое, што ён уварваўся да бацькоў і штосьці выкрыкнуў пра Генерала. Затым ён абамлеў, і цяпер не ўдаецца прывесці яго ў прытомнасць.

— Відаць, Генерал прыходзіў да яго! — сказала кухарка.

— А хіба не дзіўна, што ён так груба абыходзіцца са сваякамі? — здзівілася пакаёўка.

— У яго, пэўна, усякай цярплівасці не хапіла. Яны толькі і ведалі, што кпіць з яго. А ён, відаць, свой пярсцёнак шукаў.

— Ці не думаеш ты ўжо, што пярсцёнак тут, у Хедэбю? — запыталася пакаёўка. — Ён яшчэ можа тады падпаліць дах над нашай галавой і спаліць увесь дом, толькі б атрымаць свой пярсцёнак.

— Вядомая справа, пярсцёнак схаваны тут у якім-небудзь кутку, — сказала кухарка, — інакш чаго б Генералу вечна бадзяцца па ўсім маёнтку!

У той дзень дзяўчына Спак адмовілася ад аднаго са сваіх цудоўных штодзённых правілаў — ніколі не прыслухоўвацца да таго, што гавораць слугі пра паноў.

— Пра які гэта пярсцёнак вы кажаце? — запыталася яна.

— А хіба вы не ведаеце, паненка, што Генерал блукае тут ды шукае свой пярсцёнак з пячаткай? — адказала ўзрадаваная яе пытанню кухарка.

І наперабой з пакаёўкай яна паспяшалася расказаць дзяўчыне Спак гісторыю абрабавання магілы і божага суда. Калі ж аканомка выслухала ўсё гэта, то ўжо ні на секунду не засумнявалася ў тым, што пярсцёнак нейкім чынам трапіў у Хедэбю і схаваны дзесьці там.

Ад гэтага аповеду даяўчыну Спак дрыжыкі ўзялі, амаль як у той раз, калі ёй упершыню сустрэўся на паддашкавай лесвіцы Генерал. Вось гэтага якраз яна ўвесь час і асцерагалася. А цяпер ужо добра ведала, які люты і бязлітасны можа быць гэты прывід. Было ясна як божы дзень, што, калі, ён не атрымае назад свой пярсцёнак, барон Адрыян памрэ.

Але ледзь аканомка прыйшла да такога заключэння, як яна — асоба вельмі рашучая — адразу ж зразумела, што патрэбна рабіць. Калі гэты пракляты пярсцёнак знаходзіцца ў Хедэбю, то неабходна пастарацца чаго б гэта ні каштавала адшукаць яго.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)