Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 94
Перейти на страницу:

Падкупленых сведкаў, якія на судзе не толькі дапамаглі гэтым крывасмокам адцягаць Марылін пасаг, але і абылгалі яе, нябожчыцу, маўляў, прадала і прагуляла сваю зямельку, дык вось гэтых сведкаў празаік як прыпячатаў словам: «пародзісты падлюга».

Мясцовага вясковага «лицедея», што з не самага шчаслівага лёсу жыве ў «нясытых прымах», краўца Лапніку пісьменнік характарызуе больш не аўтарскай мовай, а дае яму слова самому. Лапінкавы дыялогі з яго сябрам і «братам Мішам» празаік будуе так, што яны расказваюць многае і пра самога Лапінку, і з яго слоў пра жыццё вёскі і вяскоўцаў. У вялікі гонар увайшлі ў вёсцы баптысты, і кравец узяў звычку хадзіць да іх, лепш як лаянку мужыкоў слухаць ці кепікі паноў. Спяваюць прыгожа, але ж... Дасціпны позірк краўца прыкмеціў і як «Настуля Кукобіна... моліцца, а сама ўсё цікуе за рэчку, каб гусі ў шкоду не ўлезлі. А пасля — эх, паляцела — агы-ля!..» І хто там так «шчыруе» ў веры: «А Раман Дуля — ух, ты... «Госпадзі! Ты благаславіў, о, штоб я празрэў і навучаў народы...» А я сабе падумаю: прайдзісвет, прайдзісвет! Забыўся ўжо, колькі ад цябе дзевак плакала?..» Кампанія сабралася ў малітоўным доме адзін да аднаго: яшчэ і Пятрусь з Навасёлак, «закапыліцца, як табакі панюхаўшы, ды толькі адымае: «А-фу-лэ!» А з адной фразы, якую празаік зноў жа даверыць краўцу, стане відно, чаму Лапінкавы хлопцы крадуць лес у багацея Грыба і як Лапінка ставіцца да кулацкага сына, зацятага баптыста, «брата Мішы»: «У цябе і веры больш, і гаспадарка такая, ты і к госпаду бліжэй...» Ніякай рыторыкі — але які глыбокі сацыяльны і антырэлігійны змест.

З двух гэтых апавяданняў відаць і каму «справядлівы» суд у Польшчы Пілсудскага гатовы паспрыяць, і даведзеная да абсурду скнарнасць кулакоў-багацеяў — гэта ж трэба, пячэцца Грыб, заспаў, пільнуючы свой лес, а пазычаных коней узяў ды накарміў,— і як самахоць ідзе слова праўды з Міколам, асуджаным дэфензівай на «блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства».

Кампазіцыя абодвух апавяданняў прадуманая, сюжэт (не фабула, не інтрыга — менавіта сюжэт) збудаваны так, што цвікоў не відно, інтанацыя мяняецца па тым абавязковым правіле рэалізму, што ў жыцці пераплятаецца трагічнае і камічнае, драма з фарсам, гумар з сатырай.

Да тагачаснага жыцця Заходняй Беларусі Брыль вяртаецца і пазней, у аповесцях, у апавяданні «Гуртавое».

У аповесцях пісьменнік не дае шырокай панарамы жыцця, не бярэ сабе на мэту адлюстраваць розныя слаі насельніцтва, не спакушаецца пісаць, абы «ахапіць», «асвятліць». Месца дзеяння ў гэтых яго творах — вёска, мястэчка; героі — сяляне, іх дзеці. Але гаворачы як быццам аб прыватным, ён умее стварыць атмасферу часу, каларыт тутэйшага жыцця, суаднесці тое, што адбываецца ў вёсцы і ў жыцці дзеючых асоб, з падзеямі свету.

Ва ўсіх гэтых аповесцях — «Сірочы хлеб», «У сям'і», «Золак, убачаны здалёк» — гаворка ідзе пра чалавека ў пару ўступлення ў жыццё, аб узросце маленства і юнацтва. Усе гэтыя героі — равеснікі, колішнія сябры самога пісьменніка. Усе яны добра ведаюць смак заробленага хлеба. Ведаюць, што ёсць справядлівасць і несправядлівасць. І што ёсць на Усходзе такая Беларусь, дзе няма паноў, дзе зямля належыць усім, дзе кожны можа вучыцца, вучыцца на роднай мове.

Імкненне да ведаў, да культуры — галоўная рыса герояў усіх трох аповесцяў. Кніга — найбольшы цуд у іхнім жыцці. Найвялікшае багацце. Неабходнасць. Пісьменнік з трапяткой беражлівасцю апісвае гэтыя чаканыя і не частыя, але такія дарагія! — сустрэчы: «І вось яна ўжо ў мяне пад кажухом, пад поясам! Дзядзька... пазычыў на цэлых два тыдні»: «ну, а не зможаш, дык хай сабе і трохі на даўжэй» («Золак, убачапы здалёк»). Радасць далёка не бібліятэчная, дзе перад вачамі безліч шчыльна застаўленых паліц і загадкава перапоўненых кнігасховішчаў; радасць — на маладую прагу самотнага, спатоленага самавука, у якога ад кнігі да кнігі — няпэўныя месяцы надзеі на ўдачу.

Бацька Алеся з аповесці «У сям'і» купляе кнігі, ахвяруючы самым важным — лішнім лапікам зямлі на гэтыя грошы. Ён набывае і дэтэктарны прыёмнік, зусім ужо незвычайны цуд па тым часе ў заходнебеларускай вёсцы, яшчэ адно акенца ў вялікі свет.

Ёсць такі цікавы эпізод у аповесці «У сям'і». Унукі і бабуля (яна ўсё жыццё расказвала дзецям казкі) прыкладваюць да вуха па навушніку — і хаця яшчэ раніца, і столькі хатняга клопату ў бабулі, век не пераробіш, слухаюць па радыё казку, падобную да тых, што расказвае бабка. Якія тут могуць быць больш важныя справы: «Пэўна — гары сабе на скаварадзе цыбуля, астывай у цёрле недатоўчаная бульба...» Тут «з-пад снегу векавога прыгону выбілася... народная казка»,— радасць усім.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)