Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 107
Перейти на страницу:

Сёрбаючы потым з хірургам пасолены такім дрэвам «рататуй-чык», немец расказаў Бергману, як на яго вачах бедныя дзеці жменямі набівалі рот соллю ды смакталі, бы цукеркі. Са злой перакананасцю дадаў:

— Не ведаю, Давід, ёсць на небе бог, ці — не, але я ўпэўнены, што ў прыродзе нічога дарам не прападае. Усе гэтыя пакуты вашага народа вылезуць нацыстам бокам, пабачыш!

То было апошняе выказванне Гофмана, якое запомнілі ветэраны.

32.

Вярнуўшыся з Расонаў, разведчыкі ўжо Гофмана не засталі.

У тыл немца адправілі на гэты раз з аэрадрома ў Роўным Полі. Герашвілі ў спадчыну засталася брызентавая сумка з Бібліяй, газетамі і з пісьмамі да нямецкіх салдат ад іх сваякоў (некалькі штук з якіх і прыводзіў я ў гэтым тэксце).

Неўзабаве з Цэнтральнага Штаба Партызанскага руху прыйшла на Расоншчыну радыёграма-паквітаванне. Пасланне тое разведчыкаў надта здзівіла. Судзіце самі.

Змест радыёграмы быў прыкладна такі:

«ДЗЯКУЕМ ЗА ШТУРМАНА КРОПКА ВІЛЬГЕЛЬМ ГОФМАН АКАЗАЎСЯ МАЦЁРЫМ ФАШЫСТАМ I НЕБЯСПЕЧНЫМ ВОРАГАМ КРОПКА ЁН КАШТОЎНЫ ДЛЯ ШТАБА КРОПКА».

Што ж, у вайне намячаўся пералом, але гэта ўсё яшчэ быў 1942 год, і кожны немец выклікаў перабольшаную насцярожанасць. Хочац-ца верыць,— потым, пры допыце, справа са штурманам высветлілася, ён заняў адпаведнае месца ў шэрагах нямецкіх антыфашыстаў.

ЭПІЛОГ

1.

Нядаўна пабываў я на сустрэчы партызан, што дыслацыраваліся над Дрысай. Спатканне арганізавалі ў Бухаве, якраз там, дзе рэчка выбіла глыбокую яміну.

Да мяне прыстала касавокая бабуля.

Навокал кіпелі страсці, гучэлі охі і ахі, а ў настырнай цёткі свой клопат — сын у турму трапіў. Злачынства зрабіў агіднае — згвалціў падчарыцу і атрымаў законныя дзесяць год, але маці як маці, мірыц-ца з прысудам не магла. Гарачымі просьбамі бабка, мабыць, абрыдла ўсім знаёмым «начальнікам», а зараз з наіўнай верай упарта прыста-вала да прыезджага «пісацеля».

— Тава-арышу, у мяне ж ён адзінае дзіця-а! — ныла.— Бацька на міне падарваўся, калі хлопчыку стукнула толькі паўтары годзіка, расло сіраці-іначкай, без цвёрдай рукі-і, што я, кабета, адна магла-а?! Дапамажы-ыце, таварыш пісацель, вы ж вучаны, усё мо-ожаце!..

— Ладна, Тацяна! — бесцырымонна перабіў старую ветэран Каралёў.— Скажы лепш іншае. Слухай, твой нямецкі танк з зеніткай на дне так і ляжыць?

Бабка паказала ва ўсмешцы ўстаўленыя бліскучыя зубы:

— А куды ім падзецца, Раман?

— Адно цяпер да мяне дайшло,— Лысенкава Таня, што паказ-вала нямецкаму афіцэру брод!! Гм, звычайная бабуля, ды з такой асабістай трагедыяй?!

Убачыўшы, што кіем тыкаю ў ваду, бухавец растлумачыў:

— Э, каб што—небудзь нашчупаць, трэ тычыну добрую! Глыбіня тут мераная — 14 метраў! Прыязджалі нават з «Масфільма», хацелі танк з прычэпам з ямы вывалачы, але іл засмактаў усё — як цэментам заліў! Памучыліся масквічы — аж шкада іх было! I трактары сюды загналі калгасныя, і людзей склікалі, лябёдкі прымянялі, калаўроты майстравалі, так і гэтак падступаліся, а ўсё дарма. Магілу выбралі сабе немцы пэўную.

I ніякай злосці да гітлераўскіх салдат — бытта гэта суседскія хлапчукі, што палезлі ў садок па яблыкі I сарваліся з дрэва, другі партызан са спачуваннем прамовіў:

— Паслухаліся дурной бабы, паперлі ў чортава месца. I п'яныя, здаецца, не былі. Мабыць, збілі з толку дзве сцежачкі, а ты, Тацяна, выскачыла адтуль з—за рога. I хлопчык на руках у цябе, памятаю, быў, праўда?

— Алеу— падтакнула кабеціна з вінаватай разгубленасцю.

Раптам успомніла, уся аж устрапянулася:

— Ва-анечка, зо-олатца, то мо ты паможаш яму? Сам жа ве-едаеш, як яго бацька загінуў! Хто за бедную сіраціначку засту-упіцца, хто з тае турмы яго цяпер вы-ыцягне! Ды й віна яго невялікая! Прый-шоў пасля палучкі п'яны, жонцы не было куды яго прыткнуць, пакла-ла з падчарыцай, а потым, гадаўка, шчэ і сама ў суд падала на чала-века, ці ж гэта справядліва, скажы, так рабіць?!

Божа мілы, арыштантам якраз і быў той хлопчык, якога маладзіца трымала на руках!

Я пастараўся знайсці ў кабеціны хоць што—небудзь з мінулага, але як ні прыглядаўся, а бачыў адно зруйнаваную жыццём вясковую бабулю.

Гэтым часам ветэраны ўсё прыбывалі. Былыя адчайныя развед-чыкі, танцоры і гулякі — людзі цяпер пажылыя ды самавітыя — раптам парабіліся зноў такімі, як былі некалі, а эмацыянальным выкрыкам ды радаснаму здзіўленню не было канца. Стараючыся нічога не ўпусціць, я ледзь паспяваў натаваць сабе ў блакнот размову.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)