Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 198
Перейти на страницу:

— Цьфу!

Вось Пульсавая хата — лепш пра яго думаць. Вунь, чуваць, кашляе, вядром грыміць... Можа, зайсці? Не, пазней,— а пакуль пайду дадому і вып’ю яшчэ шампанскага. «Не ўспамінайце пра Лену!..»

ХІV

Маці яшчэ не было. На стале ляжала яе запіска з раніцы: «Аддыхай, я ўсё зраблю сама».

Васкевіч асцярожна — набыў ужо вопыт — адкаркаваў шампанскае, палюбаваўся, як віхурыцца ў шклянцы, падымаюцца з дна і ледзь заўважна лопаюцца-пырскаюць на паверхні шарыкі газу, выпіў залпам, выйшаў на двор.

Ужо стаяў прыцемак, але той прыцемак, калі здаецца, што ўсё вакол бачыш лепш, чым светлым днём; калі прадметы робяцца як бы больш выпуклымі, кантрастнымі. Зусім нізка ляцелі гусі і крычалі ні то сумна, ні то радасна…

І ніколі раней не бачаны малюнак адкрыўся раптам перад Васкевічам. На захадзе, у тым канцы вёскі, дзе шаша, падняўся з-за хат светлы-светлы на шэрым небе, сферычны паўкруг. Нейкі час ён не памяншаўся і не павялічваўся, і было ўражанне, што гэта дзве машыны сталі там, на шашы, лоб у лоб, і свецяць адна на адну фарамі. Але вось з двух бакоў быццам два пражэктары ўлупілі раптам у гэты паўкруг, скрыжаваліся ў цэнтры яго, разарвалі; знізу з’явілася і заззяла фіялетавая паласа, вышэй — бэзавая, яшчэ вышэй — зялёная... Паўкруг пачаў распаўзацца, палосы пераліваліся адна ў адну, дрыжэлі, плавіліся, ігралі колерамі, як мазут на вадзе — і ўсё шырыліся, большалі, раслі ўвышыню і паўзлі сюды, да хаты Васкевіча, з двух бакоў агінаючы вёску, — быццам нехта хацеў нацягнуць над ёю на ноч дзівоснай прыгажосці купал...

Васкевіч стаяў і не мог адарваць ад гэтага купала вачэй. Яму здавалася, што ён у планетарыі — да таго ўсё было ненатуральна, казачна. Але вось пабляк купал, расталі ў цёмным небе квятастыя палосы, і настала ноч. Антон пайшоў да Пульса. Пульс жыў адзін, у вялікай хаце, трымаў кабана, курэй; у хаце, ва ўсіх трох пакоях, чыстата была наўздзіў — палавічкі чыстыя, ложкі засланыя, падлога вымытая, посуд чысты і акуратна стаіць на палічцы над газавай плітою... Убачыўшы Васкевіча, ды калі яшчэ той гупнуў на стол сваю пачатую пляшку, узрадаваны Пульс адразу ж кінуўся ў каморку, прынёс яек, сала, пачаў ладзіць на газе яечню — адзінае, што ён мог прапанаваць любому госцю (а ён лічыў госцем і кідаўся частаваць, любога, хто пераступаў парог яго хаты). Каля печы стаяў тапчан, засланы дзяружкаю; Васкевіч, як звычайна, улёгся на ім, а ногі ў чаравіках закінуў на біла — чаго з Пульсам цырымоніцца?..

Пажаўцелая, абшытая фанераю столь, печ, паўз ляжак на жэрдачцы — вязкі цыбулі, грыбы сухія… Рабілася ж колісь гэтая хата, і печ клалася, і людзі радаваліся… І дзе яны ўсе цяпер? На грудку паміж Двароўкай і Сасноўкай, пад бярозамі і дубовымі крыжамі… У адзін месяц — Васкевіч добра запомніў той летні месяц у свой апошні год перад арміяй — тры смерці… Першая — старэйшы Пульсаў брат, якому жонка здрадзіла з брыгадзірам, не вытрымаў і павесіўся. Матка — маленечкая, сагнутая ў крук шчыруха, хадзіла-хадзіла на могілкі, гаравала-гаравала, і раптам надумалася і выпіла скляначку ацэтону, якім дачка — Пульсава сястра — сцірала лак з пазногцяў. Тады была вераб”іная ноч, страшная, з маланкамі; а яны, хлопцы, і Пульс разам, сядзелі ў старым клубе, пілі самагонку і гулялі ў карты… І вось раніца, вуліца — бы чужая, з паламанымі слівамі паўз платы, сліўкі ўсе абарвала, уся зямля ўсыпана; бульбоўнік, авёс, жыта — усё палегла… Васкевіч выйшаў на двор мыцца і ўбачыў, што Пульс едзе некуды веласіпедам. “Матка памерла, ёпа-маць! — кінуў весела на хаду, а сам сівы-сівы, як голуб. — Цытон выпіла! На станцаю еду!” Чаго на тую “станцаю”, хто яго навучыў туды ехаць, што ён там збіраўся рабіць — званіць у міліцыю, у “скорую”, куды?..

Тыдні праз два ў той жа месяц сканаў і Пульсаў бацька, дома. Ізноў, толькі не раніцай, а ўдзень, ехаў веласіпедам Пульс на станцыю і весела тлумачыў цікаўным: “Бацько памер, ёпа-маць!”, — а сам яшчэ больш ссівелы… З гэтага бацькі, такога рабацягі, гаруна, якіх пашукаць, які згарбеў ад работы задоўга да пенсіі, яны, малыя і дурныя, смяяліся, дражнілі, — сагнуўшыся, паказваючы, быццам носяць гарбы, а ён крычаў, махаючы кулаком: “Падажджыце, дажывеце да маіх гадоў — ракам будзеце поўзаць! Але вы х… дажывеце да маіх гадоў!..”

— Знайдзі мне жонку… Прывязі з дома енвалідаў, — завёў сваю песню Пульс, калі яечня была гатова і селі за стол. Выпіў поўную “маліноўскую” шклянку, заеў шкваркаю, выцер сала з губ. Сівы, патлаты, смяецца — зуба пярэдняга няма…

— Добра, я знайду табе жонку, прывязу. Яна ж твае грошы забіраць будзе, усю пенсію!

— А я не дам! Біць буду!

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)