Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 125
Перейти на страницу:

Ці гатовы я дараваць? Павінны ўва мне быць нейкія трыгеры, каб я мог дараваць. Але я не знаходжу гэтага ў сабе. І калі я скажу, што гатовы дараваць, то я падману самога сябе. Я за тое, каб быў справядлівы суд; каб гэта не было масава, каб гэта было вельмі дыфэрэнцавана і тонка. Чаму? Бо калі нас перавозілі зь ЦІП на Акрэсьціна ў Жодзіна, адзін з амонаўцаў заступіўся за мяне. Таму што калі іншы амонавец даведаўся, што я праграміст (я, шчыра кажучы, не разумею, чаму яны ад гэтага зьвярэюць), ён мяне схапіў за шыю, пачаў біць у жывот, па вушах, па галаве. І другі амонавец яго адцягнуў.

„Дабіваць параненага — апошняя стадыя нізасьці“

Юры, доктар-рэаніматоляг шпіталя хуткай дапамогі:

— Я дзяжурыў 9 жніўня, быў адказным доктарам па шпіталі. Брыгады хуткай дапамогі пачалі прывозіць увечары траўмаваных сьвятлашумавымі гранатамі. Мы чакалі большай колькасьці пацыентаў, але асноўны ўдар прыняў на сябе вайсковы шпіталь. І гэта правільна, бо мінна-выбуховая траўма, агнястрэлы — гэта іхны профіль. Адзінае, мы разумелі: калі будзе вельмі вялікая колькасьць пацярпелых, вайсковы шпіталь ня зможа ўсіх прыняць. Наш шпіталь усе гэтыя дні адпрацаваў з запасам, з рэзэрвам.

Усю інфармацыю атрымлівалі праз „вуснае радыё“, бо афіцыйнай інфармацыі не было — інтэрнэт вырубаўся, БТ верыць нельга. Асноўная інфармацыя, якая да нас прыходзіла, — менавіта ад брыгадаў хуткай дапамогі. Прыяжджалі „хуткія“, казалі: цяпер узрываюцца сьвятлашумавыя гранаты, нам трэба рыхтавацца да таго і таго; пусьцілі сьлезацечны газ — да іншага. Я хачу падзякаваць усім сваім калегам. 9-га ўсё аддзяленьне выйшла на працу, у наступныя дні таксама людзі тут начавалі, выходзілі не ў свае зьмены.

Здаецца, 11 жніўня „хуткім“ забаранілі прыяжджаць туды. Брыгады маглі выехаць на месца, у асяродкі супраціву, толькі на выклік міліцыі — 102. Іх туды не пускалі! Гэта нас вельмі моцна засмуціла, бо гэта баявая траўма: чым раней ты акажаш дапамогу, тым больш шанцаў пацярпеламу выжыць.

Але адчаю не было. Я ведаю прыклады, як мае калегі-валянтэры проста надзявалі будаўнічыя каскі, матацыклетныя шлемы, бралі выявы чырвоных крыжоў і ішлі „на перадавую“. Пакавалі аптэчкі, бралі ўсё з сабой і ішлі дапамагаць проста на поле бою.

Але наступны этап — калі іх таксама ўзялі. Мой знаёмы казаў: „Прабач, але ў мяне людзей не засталося, нашых таксама забралі і адправілі на Акрэсьціна“. Дактароў-рэаніматолягаў, мэдсёстраў. У выніку аказалася, што людзі, якія знаходзяцца ў асяродках паражэньня, засталіся без мэдычнай дапамогі.

Паводле сусьветнай практыкі, у такой сытуацыі на дапамогу прыходзіць чырвоны крыж. Людзі падымаюць чырвоны крыж, і іх ніхто не чапае. Яны дапамагаюць абодвум процілеглым бакам. Так, могуць быць канфлікты, але людзей з чырвоным крыжам ніхто ня мае права кранаць. Параненых ніхто ня мае права дабіваць. Афіцыйны Чырвоны Крыж у нас — гэта крыху іншая гісторыя. Але валянтэры стараліся. Яны мне скідвалі здымкі, як проста пакідалі на месцах перакіс вадароду, перавязачны матэрыял, каб людзі маглі дапамагчы сабе ці перавязаць параненага.

Валянтэры яшчэ расказвалі, што іх білі амонаўцы. Валянтэраў з чырвоным крыжам! „«Я аказваю дапамогу» — удар дручком мне ў сьпіну і ўдар па тым чалавеку, якому я дапамагаю“, — казаў валянтэр. Дабіваць параненага — гэта ўжо апошняя стадыя нізасьці. Гэта сапраўды сьведчаньні зь першых вуснаў.

Нават вайскоўцы нашы рэдка з гэтым сутыкаюцца. Гэта няшчасныя выпадкі падчас вучэньняў. Ці пэтарды. Мы, шчыра кажучы, ведаем пра гэта тэарэтычна, але амаль не сутыкаліся на практыцы. Бо, як у гімне пяецца, „Мы, беларусы, мірныя людзі“. Калі Расея заўсёды з кімсьці ваюе — то Каўказ, то Крым, то Сырыя — то для нас гэта адзінкавыя выпадкі.

Калі спыніліся сутычкі на вуліцах, тысячы людзей кінулі за краты. І пачалі везьці людзей з Акрэсьціна, з пастарункаў. На іх было страшна глядзець — людзей тупа „адпрацоўвалі“. Калі прывозілі людзей са спалучанымі траўмамі — жывога месца на іх не было, падымаеш майку — а там месіва, усё сіняе, фарш. Спрабуеш хлопца перакласьці з насілак на каталку, а ён раве ад болю.

Мала таго, іх яшчэ пазначалі незмывальнай фарбай — лоб і руку. Навошта, я ня ведаю. Прычым гэта ніякія не бандыты, не наркаманы, не крымінальнікі. Гэта нармальныя маладыя хлопцы. Не было п’яных, забулдыг, алькаголікаў, асацыяльных людзей.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)