Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Паром празь Ля-Манш
Паром празь Ля-Манш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паром празь Ля-Манш

Электронная книга - «Паром празь Ля-Манш». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы. У новай кнізе паэзіі аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы й часе.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

якія ты называла

прадзівам

Сьвятое Дзевы.

Партыя ў більярд

У тую ноч

мы гулялі ў більярд.

Дагаралі ў каміне

рэшткі мінулага дня;

дымок ня пахнуў нічым —

напэўна таму,

што ад раніцы да вечару

мы так і не сустрэліся.

Я засяродзіўся на карамболях,

а ты

з грацыяй марцовае коткі

раптам выцягнулася

на зялёным сукне

ўва ўсёй раскошы

юнага

віялянчэльнага

цела і,

узмахнуўшы вейкамі,

прапанавала лічыць,

што гэта — поплаў

з матылькамі і смолкамі.

Мілавіца

зазірала ў вакно,

пазіруючы астраномам

і не здагадваючыся,

што тваё ўлоньне

пахне слуцкімі бэрамі.

А калі стаміўся камін,

калі адсьпявала віялянчэль,

і сьцішыліся ў люзах

блакітныя мятлушкі,

ты санліва сказала,

што твая душа

заначуе ў маёй...

Мы прачнуліся

ў розных ложках,

каб здрыгануцца

ад холаду,

каб выпіць ранішнюю каву

з тваёй срэбнай сьлязінкаю,

каб праз стагодзьдзе

ўспомніць наш більярд

у вандроўцы

па іншым часе.

Хто прыдумаў,

што ўсё праходзіць,

нават тое,

што праходзіць

праз сэрца?

У Англіі

У Англіі

ёсьць каралева

і ветлівыя палісмэны.

У Англіі

жывуць шэрыя вавёркі

і гарадзкія лісіцы.

У Англіі

смачныя пірагі з ныркамі.

У Англіі

ёсьць магіла Карла Маркса,

якую можна заслаць

газэтай «Советская Б.»

і выпіць,

каб капіталісты ўсіх краінаў

зьядналіся.

У Англіі

растуць магноліі,

а на сьняданак бываюць

сьвежыя суніцы.

Але ў Англіі

няма цябе,

і твайго

зьлёгку санлівага позірку,

і тэлефонаў з тваім голасам.

У Англіі

няма прэзыдэнта

і Таварыства ангельскай мовы

імя Ўільяма Шэксьпіра.

У Англіі

няма плаўленых сыркоў

і бурштынавага напою «Крыжачок».

Але ў Англіі

няма і цябе,

і тваіх нестандартных ножак,

і адважнай фрызуркі,

што марыць

зусім не пра грабеньчыкі.

У Англіі

ёсьць магчымасьць застацца

і піць каву на Пікадылі,

стаць сваім сярод галубоў

Трафалгарскага пляцу

і паіць «Гінэсам»

знаёмую лісіцу

ў раёне Фінчлі.

Але ў Англіі

няма цябе,

і твайго шэпціку,

сатканага з самых пяшчотных

і самых грубых слоў,

што казычуць вуха

пёркамі дзівосных фантазій.

А таму

я купляю для нас зь лісіцай

пляшку ірляндзкага лікёру,

і мы абыходзімся

бяз закусі.

Лісіцы ня плачуць,

толькі даверліва глядзяць у вочы.

Пад белымі скаламі Дуўру

нецярпліва чакае паром,

дзе я вып’ю за тое,

што пада мною свойскі Ля-Манш,

які рыфмуецца з словам «наш»,

а тады накіруюся ў WC, каб,

пабыўшы алегорыяй крыніцы,

учыніць дэфлярацыю

цнатліва белай ангельскай сьцяны.

Аднак гэта ўжо зробяць да мяне.

О, жывы подых радзімага кантынэнту!

На ім няма Англіі,

але ёсьць ты,

і дзесьці за Францыяй і Галяндыяй,

за Бэрлінам і Варшавай,

за Івацэвічамі й Койданавам

ты стаіш ля вакна

з келіхам у тонкай

цёплай руцэ

і чуеш, як родны памежнік

кажа мне:

«Здравствуйте!»

Абдымаючы цябе

Абдымаючы цябе,

я думаю

пра ненапісаны раман,

густыя зарасьнікі чарнавікоў,

таленавітыя ножкі

знаёмай карэктаркі,

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)