Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 101
Перейти на страницу:

Калі паклаў трубку, Кураглядаў набраў на поўную грудзіну паветра, пабухаў кулакамі сабе па рэбрах, а потым выдыхнуў. Тое, што і сёння параіў Курлоў, узбудзіла. Сапраўды, тое развее. Хоць…

Не паспеў дадумаць, як у дзверы далікатна пастукалі. Калі дазволіў зайсці, утаптаўся Клопікаў. Ці здаровы звыш меры, ці з адмысловым тварам выпівохі — вунь і шчокі, і кончык тоўстага носа чырвоныя. Зірнуў на яго асцярожна, запытальна:

— Не дужа заняты, Апанас Лукіч?

— ЦІто табе трэба? — груба запытаў на пытанне ён.

— Чалавек з Хатавы прасіў жа сёння дзіця запісаць…

— Няхай прыходзіць сюды і запісвае.

— Ён меўся прыйсці, але я адгаварыў, сказаў, што самі прыедзем… — панізіў голас, як і раней, у добрую згоду, пачаў заварожваць: — Ён пару гонак выгнаў, парсючка на хрэсьбіны закалоў…

— Ну, а ты тут пры чым? У цябе, здаецца, іншая работа, — абарваў яго. — Калі я паеду, каб уважыць чалавека, дык з тым, з кім трэба. З сакратаром сельсавета.

Клопікаў занерваваўся, пачаў папраўляць на сабе салдацкую гімнасцёрку, папругу: яго хітры ход даваў асечку.

— Ну, я хачу суправаджаць вас. Каб нішто непрадбачанае не здарылася.

— Я сёння заняты, — буркнуў ён, адвёў вочы і пачаў мацаць позіркам стол. Нібы тут яго чакалі важныя паперы.

— А заўтра, Апанас Лукіч?

— Да заўтрашняга яшчэ трэба дажыць. А па-другое, менш думай пра асабістае, больш дбай пра работу. Усё ж слаба спаганяеш пастаўкі. Сам змушаеш, каб я прыняў супраць цябе меры…

Клопікаў патаптаўся, а потым, як пабіты, пакінуў кабінет.

«Няхай паперажывае трохі… А то абнаглеў ужо».

Кураглядаў наўмысна засядзеўся — не выходзілі, ча-калі, калі ён рушыць з сельсавета, і астатнія. Калі вярнуўся дадому, завохкаў, пачаў маніць Франі, што прастудзіўся, што хоча раней легчы ў пасцель. Адмовіў-ся ад яе паслуг, ад зёлак, якімі яна ўжо не раз выганяла з яго хваробу, адаслаў яе з хаты. Праўда, калі ўцямнелася, колькі разоў запальваў і тушыў лямпу, каб варта, усе ў вёсцы бачылі: ён дома. Затым, калі паступова вёска ўляглася, у адно злілася з ноччу, замкнуў дома паслухмяную аўчарку і ціха выйшаў з хаты. Крыху пастаяў на ганку, прыслухаўся і, пачуўшы, як паблізу, перад сельсаветам, перакінуўшыся словамдругім з кімсьці з позніх прахожых, пратупаў вясковы вартавы з сабакам, асцярожна крадучыся, па прывычцы добра бачачы ў цем-наце, загуменнем, а пасля па поплаве пакрочыў за вёску — да пагонкі, што вяла да крычатоўскага лесу.

Неўзабаве за развілкаю (адна дарога вяла ў суседнія Крычаты, другая — у Пруды), у сасновым падлеску, сы-шоўшы з дарогі і затаіўшыся, даволі доўга стаяў і напружана ўслухоўваўся: ці не пакоціцца па лесе і пачне набліжацца калёснае тарахценне.

Калі дачакаўся адпаведнага шуму, дык адразу стрымгалоў не вымкнуўся на дарогу: ехаць маглі і чужыя людзі, у тым ліку і лесавікі. Праўда, тут яны заяўляюцца рэдка, вельмі не сваволяць, калі прыходзяць, дык ціха і да патрэбных людзей, атабарыліся за Налібакамі, дзе большыя і гусцейшыя лясы і робяць рэйды ў болей далё-кія вёскі. Трэба сказаць, з уладаю асцерагаюцца счэплівацца (праўда, аднаго старшыню сельсавета забілі-такі і яшчэ па двух стралялі), а вось усіх тутэйшых участко-вых трымаюць у заўсёдным страху і даволі часта па іх бабахаюць. Не ўсе з іх нават начуюць дома. Ужо сёлета чатыры з іх пайшло на той свет, два ці тры параненыя.

Калі калёсы прыпыніліся непадалёку і з іх пачулася знаёмае савінае куганне, Кураглядаў з палёгкай уздыхнуў, выйшаў са схованкі і ўжо не столькі вачыма, колькі адчуваннем разгледзеў: свае. Невысокі, мажны Курлоў і іхні ўчастковы Лявонаў — праўда, цяпер, канечне, у цы-вільным. Сёння з імі была яшчэ адна жывая душа — са-бака. Ён ляжаў на калёсах, і яго, здаецца, за ашыйнік трымаў Курлоў і супакойваў, каб той лішне гучна не гірчэў на чужога чалавека:

— Тише, подруга, тише.

— Нашто пёс? — здзівіўся Кураглядаў, падаючы руку Курлову, а затым і росламу Лявонаву.

— Гэта не ён, а яна, — загадкава адказаў Курлоў. — Нашто — убачыш пазней.

— У Лукіча ў печані засеў страх ад начнога сабачага брэху… — пахмыльнуўся добра знаёмы абодвум Лявонаў. — Асабліва ў час гаспадарчых аперацый…

— А ў цябе — не? — агрызнуўся Кураглядаў. — Ты не даваў драла ад паліцаяў, калі тых падымалі на ногі сабакі? Не раз і не два вяртаўся з-за сабак з пустымі рукамі? Мала іх ты перастраляў за вайну?

— Ты ж, Лукіч, любіш мысліць і паступаць «дыялектычна», — пасміхнуўся Курлоў, — дык няўжо не разумееш: у пэўных выпадках сабака можа быць не толькі ворагам, але і другам?

— Ладна, філосафы, — абарваў ён кпіны. — Скажыце: куды накіроўваемся сёння?

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)