Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 127
Перейти на страницу:

А Маякоўскі — падымаўся. Таму што яму вельмі балела. Таму што яго празмерна ўспрымальную і лёгка ранімую душу, яго гіпертрафіравана вялікае сумленне разрывалі і мучылі мукі. І тады — скрозь нянавісць і гнеў, скрозь іронію і смех — прарываўся голас усёабдымнага, усечалавечага болю. У вершаванай трагедыі «Уладзімір Маякоўскі», напісанай паэтам у дваццацігадовым узросце, Стары з кошкамі гаворыць аўтару:

Зачем мудрецам погремушек потеха? Я — тысячелетний старик. И — вижу в тебе на кресте из смеха распят замученный крик.

Прыкладна гэта ж самае годам пазней паўторыць паэт у вершы «А ўсё-такі»:

Людям страшно — у меня изо рта шевелит ногами непрожеванный крик.

Так, многае мучыла вялікага паэта: і агіднасці жыцця, і подласць людзей, і без узаемнасці каханне. Але ён быў вялікі і таму гаварыў: «Но мне — люди, и те, что обидели — вы мне всего дороже и ближе». У свеце несправядлівым, варожым, няўтульным душы высокай, чыстай, даверлівай — вельмі неспакойна, вельмі трывожна.

Послушайте! Ведь, если звезды зажигают — значит — это кому-нибудь нужно? Значит — это необходимо, чтобы каждый вечер над крышами загоралась хоть одна звезда?!

Маякоўскі быў вельмі вялікай, выдатнай асобай, таму і яго трагічныя пачуцці — сапраўдныя, гэта значыць — высокія. Ён не рабіў трагедыю з прышчыка на ўласным носе. Ён вельмі тонка — незвычайна тонка — адчуваў мяя«у паміж вялікім і смешным і ніколі не зрываўся ў смешнае.

Колькі мы ведаем паэтаў — здольных, надзеленых уменнем здзіўляць метафарамі, вобразнымі асацыяцыямі, рыфмамі, але— зусім не вялікай душы, не моцнай волі, не маштабнага мыслення, дробных і нікчэмных як асобы, як грамадзяне. Такім ніколі не стаць буйнымі, а тым больш — вялікімі. Таму што ўсё вызначаецца асобай. З гэтага і трэба пачынаць, аб гэтым і трэба перш за ўсё клапаціцца. Галоўнае — быць Чалавекам і Грамадзянінам з вялікай літары. Як Маякоўскі, які быў вялікі ва ўсім. У марах і жаданнях. Помніце? «Моих желаний разнузданной орде не хватит золота всех Калифорний». У нянавісці да тыранства рэакцыі і да цемрашальства. Помніце? «Я тебя, пропахшего ладаном, раскрою отсюда до Аляски!» У любві да свабоды, да Рэвалюцыі, да Радзімы. Помніце? «П я, как весну человечества, рожденную в трудах и в бою, пою мое отечество, республику мою!»

Як творчую асобу незвычайна моцную і яркую (паэт-рэвалюцыяпер, паэт-гігант), Маякоўскага ненавідзелі не толькі ворагі Рэвалюцыі і сацыялізме, усіх масцей нядобразычліўцы новага ладу. Яго ненавідзела таксама (больш дакладна: баялася і ненавідзела) пасрэднасць з пісьменніцкага і журналісцкага асяроддзя, якую ён вельмі трапна ахрысціў «літаратурнай шаціяй».

Яна не магла дараваць яму волатаўскага чалавечага (не ў фізічным сэнсе) і паэтычнага росту і ўзненавідзела яго так, як толькі можа пасрэднасць ненавідзець генія: злобна, дробна, баязліва, задыхаючыся ад зайздрасці, ад уласнага смуроду, які яна распускала вакол яго імя. І не толькі ненавідзела, але і помсціла, старалася помсціць — бо бяздарнасць у літаратуры і мастацтве не была бяздарнасцю ў справах практычных і жыцейскіх, у справах службовых і адміністратарскіх. Па нашых сённяшніх уяўленнях, Маякоўскаму павінна было быць вельмі цяжка. Але ён не здаваўся. Ён ведаў, што іменна гэта і ёсць яго адзіны шлях, яго вялікі лёс.

Это время — трудновато для пера, но скажите вы, калеки и калкши, где, когда, какой великий выбирал путь, чтобы протоптанной и легше?
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)