Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міланькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міланькі

Электронная книга - «Міланькі». Краткое содержание книги:

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 155
Перейти на страницу:

— Вось так выглядае нагрузка нашых настаўнікаў. Калі хто пакрыўджаны, то гаварыце тут і цяпер. Каб пасля нічога пра гэта не гаварылі ці ў раён са скаргамі не бегалі... Ведаю, усяк бывае...

Ён яшчэ раз пільна агледзеў, але ўсе маўчалі.

— Я пакрыўджаная,— толькі какетліва ўсміхнулася Мая Сцяпанаўна.— Забярыце ад мяне спевы.

— Маўчы! — жартаўліва махнуў на яе рукою Іван Сямёнавіч.— Ага, яшчэ ўспомніў дырэктар,— справаводства. Пятнаццаць рублёў...— паглядзеў на Вертуна, які гэтыя гады вёў справаводства і палучаў тыя грошы, але цяпер той нічога не падказаў, толькі схіліў уніз галаву.— Бяры, Мая Сцяпанаўна.

— Што вы, гэта не! — адмахнулася тая ўжо сур'ёзна.— Гэта ведамасці, акты, пратаколы... Не, не хачу.

— Раз ведаеш, то будзеш весці. Запісваем табе. Будзеш, нідзе не дзенешся. Ну, ціха, ціха! — жартоўна адмахваўся ён ад слоў, адмовы Маі Сцяпанаўны.— Вось цяпер усё. Слова табе, мясцком...— і зірнуў на Сліжа.

— Давай, Уладзімір Пятровіч, шавяліся! — штурхнуў суседа локцем Вяртун, які добра ведаў, што мае на ўвазе дырэктар.

— Калі ўрачыстая частка закончана,— усміхнуўся Сліж, бліскаючы пярэднім залатым зубам,— то цяпер павінна быць мастацкая самадзейнасць. І канкрэтна: мужчынам даць па тры рублі, жанчынам па два...

Іван Сямёнавіч, пазіраючы на Сліжа, слухаў, пасля ўсміхнуўся: «Вось гэта дык дзелавітасць!» — сказаў і выбухнуў такім магутным смехам, што ад яго аж залажыла ў вушах.

За ім услед моцна, ляпаючы па каленях, засмяяўся і Міхась Рыгоравіч, але пастараўся скончыць свой смех раней за дырэктара.

Сліж пачырванеў, мусіць, не ведаў: сказаў добра, дзелавіта ці ляпнуў, не падумаўшы, можа, трэ было, каб гэта прамовіць, яшчэ многа пагаварыць, сказаць, што сёння першы педсавет, пачатак працы...

— Магу сказаць тое ж і іначай...— пасля збянтэжана ўсміхнуўся і ён, дастаў з кішэні загадзя падрыхтаваную «траячку» і паклаў яе перад сабою на стол.— Сёння ўсе добрыя людзі будуць адзначаць гэта свята. Настаўніцкае свята. І нам можна пайсці ў лясок, сесці на добрую палянку і пасядзець...

— Паправіўся-такі!..— суцішваючыся ад свайго нядаўняга магутнага смеху, сказаў Іван Сямёнавіч.— Ну і Уладзімір Пятровіч! — і згодна пазіраў, як жонка клала на стол грошы за сябе, за яго і за сына.

І сёння — па даўняй ужо завядзёнцы — пасля педсавета наладзілі невялікую гулянку ў лесе на знаёмай палянцы.

Але вось ужо і разышліся. Рагаткі пайшлі сям'ёю, запрасілі ісці з імі Маю Сцяпанаўну — яны яе ўвесь час хвалілі, прасілі паспяваць, з яе не зводзілі шчаслівых позіркаў. Пайшла разам з імі і Лілія Іосіфаўна. Сліж неяк сёння знік непрыкметна.

Думаў непрыкметна адысціся і Васілец. Але яго нібы пільнавала Таццяна Сяргееўна — не адыходзілася. Яна ўсю гулянку сядзела ля яго, жартавала, спявала — здаецца, усяк старалася спадабацца.

— Ідзі, мы цябе дагонім,— шапнула яна вось цяпер, у цемені, Ірыне Васільеўне. Павярнулася да Васільца, бліснула бялкамі вачэй.— Хадзем, Павел Мікалаевіч.

— Ды хадзем,— прамовіў ён, адчуваючы, што яму прыйдзецца сёння сур'ёзна пагаварыць з Таццянай Сяргееўнай.

— Айн мамент,— прытрымаў яго Вяртун. Ён дагэтуль усё развітваўся з усімі.— Я хачу з вамі, Павел Мікалаевіч, яшчэ пагаварыць. Так што, прашу прабачыць, эншульдзікен зі, біттэ, так сказаць, Таццяна Сяргееўна...

Але тая не адыходзілася. Стаяла паблізу.

— Павел Мікалаевіч...— з крыўдаю прамовіла яна.

— Прабачце, ідзіце, а я вас даганю...— адказаў ён, думаючы: лепш застацца з падпітым Вертуном, чым з Таццянай Сяргееўнай.

Яна з незадавальненнем фыркнула і тут жа пабегла ў цемень — даганяць Ірыну Васільеўну.

Васілец застаўся адзін на адзін з Вертуном у лесе. Лес ціха шумеў, шэпчучы пра штосьці таемнае ці са сполахам чакаючы блізкай зімы, пахнуў сырасцю, апалым сапрэлым лісцем.

— Не перажывай: не пакрыўдзіцца Таццяна Сяргееўна! — лэпнуў па плячы Вяртун,— Зойдзеш пазней, калі будзеш ісці дадому. Не прагоніць: бачыў добра, якімі вочкамі на цябе пазірае... І нічога не скажаш, прыгожая, вабная дзяўчына. Можа, слаўнейшая тут за ўсіх... І ты не ўцякай ад яе, бо потым шкадаваць будзеш. Маладыя гады ёсць маладыя! Яны на тое і даюцца, каб весяліцца, кахаць...

— Не трэба пра гэта, Рыгоравіч,— папрасіў Васілец.— Я ж не думаю яе браць замуж...

— А яна, можа, і не думае выходзіць за цябе замуж, крыўдзіцца... Яна думае пра іншае... Яна сучасная і любіць па-сучаснаму... Не так, як некалі мы па-старамоднаму ўлюбляліся — з клятвамі, з абяцаннямі ісці браць шлюб... Я б на тваім месцы не манашнічаў так, а... Люблю, як малодшага брата, як брудэра, так сказаць, вось і раю...— ён прыткнуўся, сціснуў Васільца ў абдымках.— Люблю цябе: ты малады, але добры хлопец...— і ўсхліпнуў.— Вертуны цэняць добрых людзей. Сліж ёсць сліж, мізінца нашага не варты, а ты не такі...

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)