Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Талісман генерала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Талісман генерала

Электронная книга - «Талісман генерала». Краткое содержание книги:

Документальные повести Солёная роса и Талисман генерала написаны на основе реальных фактов и документов о военных действиях корпуса генерала Л.Г. Петровского на Днепре возле Жлобина и Рогачёва во время наступления врага.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:

Думкі рухаліся павольна, стомлена. Раптам адна — як скочыла, нібы чакала свайго моманту, недзе стаіўшыся: «Хутка яна атрымае маё пісьмо ці не?..» Набліжаўся дзень нараджэння жонкі, і ён нядаўна паслаў ёй віншаванне.

А пад вечар у той дзень палявая пошта прынесла ад яе пісьмо. У ім была фотакартка: жонка і дачка, схіліўшы галовы адна да адной, усміхаліся яму. Жонка пазірала на яго неяк дужа пільна — як пры расставанні на вакзале, калі ад’язджаў на фронт. Вочы яе былі — быццам час і не крануў іх: такія ж глыбокія, выразныя, як у маладыя гады, толькі больш стаілася суму і трывогі ў бяздоннай глыбіні… Захацелася дастаць з кішэні гімнасцёркі фотакартку, паглядзець. Але не дастаў, адно сказаў мысленна: «Няпраўда, надыдзе час — і мы сустрэнемся, любая».

Пятроўскі ўстаў, абцягнуў гімнасцёрку. Пайшоў у групу ўпраўлення корпуса. Яго цікавіў стан артылерыйскіх падраздзяленняў.

У групе ўпраўлення ён у кароткай гутарцы абмеркаваў з генерал-маёрам Казаковым магчымасці і план удзелу артылерыі ў прарыве. Даў генералу адпаведныя распараджэнні. У тым, што датычылася найбольш істотнага. У падрабязнасці не ўмешваўся: верыў — Казакоў не такі камандзір, каб што ўпусціць… Ён і тут, у самай крытычнай абстаноўцы, быў верны свайму прынцыпу, які засвоіў за час службы на розных камандзірскіх пасадах: больш давер’я асобе — больш павагі да людзей. Пустога шматслоўя не любіў: язык — не трапло.

3 групы ўпраўлення камкор вярнуўся ў штаб дывізіі. Генерал-маёр Факанаў азнаёміў яго з праектам загаду аб прарыве. Дывізія ўсімі сіламі наносіла ўдар на Скепню. 3 мэтай разбіць Скепнянска-Стрэшынскую групоўку і, рухаючыся ў напрамку Рэчыцы, злучыцца з часцямі трэцяй арміі.

Наступіў вечар. У небе кружылі варожыя самалёты і скідвалі на парашутах «ліхтары», якія асвятлялі мясцовасць. Фашысты пільна сачылі за акружанымі войскамі.

I ўсё ж недаглядзелі. На лясной паляне недалёка ад штаба дывізіі сеў «кукурузнік». Афіцэр сувязі перадаў Пятроўскаму пакет. Камандуючы фронтам маршал Цімашэнка прадпісваў генерал-лейтэнанту неадкладна ўступіць у камандаванне дваццаць першай арміяй. Замест параненага начальніка штаба арміі, які адначасова выконваў і абавязкі камандуючага.

Прачытаўшы загад, Пятроўскі павольна склаў аркуш, трымаў яго ў руцэ. Прызначэнне, безумоўна, было ганаровае, гаварыла аб давер’і яму, былому палітрэпрэсіраванаму. «Паляцець?..» Аднак душа не прымала гэтай думкі, супраціўлялася ёй… Тады мозг, як бы злаўчыўшыся, падсунуў яму супакойваючы аргумент: «Дык жа загад!..» Але — корпус… Пакінуць корпус у такі час?..

— Іван Іванавіч! — гукнуў ён ад’ютанта.

— Слухаю, таварыш генерал-лейтэнант,— казырнуў Колесаў.

— Знайдзі чырвонаармейца Губарава і перадай, што ён паляціць за фронт.

— Самалёт можа ўзяць толькі аднаго чалавека, таварыш генерал-лейтэнант,— нясмела запярэчыў афіцэр сувязі.

— Вось ён адзін і паляціць.

— Але ж, таварыш генерал-лейтэнант, мне загадана…

— Выконвайце мой загад, капітан.

Хтосьці з вышэйшых камандзіраў штаба сказаў:

— Да таго ж вы паранены, Леанід Рыгоравіч, вам трэба ляцець.

Ён рэзка павярнуўся:

— Вунь генерал Прышчэпа — паранены. А камандуе часцямі дывізіі, якія не прабіліся яшчэ да нас.

У небе павіс чарговы «ліхтар». Пятроўскі здаля пабачыў, як ускрай паляны падыходзілі Колесаў і Антон Губараў. За некалькі крокаў лейтэнант не па статуту, узбуджана выгукнуў:

— Вось ён!

— Ну і добра,— таксама не па-вайсковаму, як бы з нейкай палёгкаю прамовіў Пятроўскі.

— Але ж ён адмаўляецца ляцець! Я яму: «У камандзіра корпуса клопатаў мала, каб яшчэ цябе ўгаворваць?..» А ён адно: «Не палячу, я ваяваць прыйшоў…» Ваяка знайшоўся…

— Чаму дазваляеце сабе не выконваць загад, чырвонаармеец Губараў? — Голас Пятроўскага пастражэў.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)