Закрываўленае сонца
- Автор: Акула Кастусь
- Серия: Гараватка #2
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Закрываўленае сонца». Краткое содержание книги:
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)
Ён замахнуўся, каб даць Пракопу аплявуху, але Лявон зручна схапiў яго за руку.
— Пiрастань, Кастусь, мерку знай!
Адчынiлiся дзьверы. Увайшоў Алесь, а за iм Антось Дзяркач. Перазь iхныя плечы пазiрала Кмiтава Аўдоля. Спынiлiся ля парогу.
— Што гэта такое тут робiцца? — спытаў Алесь.
Зрок ягоны спынiўся на камунiстах, пасьля на швагры, а найдаўжэй на пабiтым абразе напокуцi.
— Ээ-гэ! А хто-ж гэта ў нас такi ўдалы майстра, што так пекна абразы наўчыўся бiць?
Аблакацiўшыся на стол, Пракоп ашчаперыў з двух бакоў галаву, закрыў далонямi твар. Адно дрыжэлi яго худыя плечы. Лявон i Косьцiк цяпер расьселiся на лаве, задам да стала й моўчкi прыглядалiся прыбыўшым.
— А ягодка-ж мая! — ахнула Аўдоля, — абразы пабiў! А каторы-ж гэта?
— Часта мы спатыкаемся сягоньнiка, — усьмiхнуўся да двух камунiстаў Антось. — Гэта-ж, як той казаў, самi-ж пэўня нi так сабе ходзiце?
— А табе што? У тваю хату прыйшлi, цi цябе маем пытацца? — агрызнуўся Шпунт. — А табе, баба, што трэба? — гаркнуў ён да Аўдолi.
— Ну як табе сказаць? — паволi пачаў Антось, — Начальства, гэта самае, я думаў, надта й надта занятае, новае жыцьцё, казаў той, строiць… ну дык гэтта й прыйшло ў галаву, што пэўня-ж нi так сабе, бiзь якой-небудзь патрэбы от ходзiце… Алi-ж i трапiў, шэльма, у самую сярэдзiну абраза. Каторы гэта з вас такi варашылаўскi стралок?
— Надта-ж ты, Лявон, расхадзiўся, што й старых нi шануiш. Што я табе, сука якая? — прабiрала Шпунта Аўдоля.
Алесь зiрнуў на Янука, што памкнуўся нешта сказаць.
— Ты, Янучок, маўчы, — сказаў Алесь пляменьнiку. — Нiхай той зухаваты сам прызнаiцца. Гэта-ж i стралок зь яго мусiць нiсамавiты, цi-ж жарцiкi ў самую сярэдзiну папасьцi! Алi-ж гарэлачка-самагоначка мусiць тутака вiнаватая…
— Ты, Алесь, лепi прыкусi язык. I ты, Антось, — пагрозьлiва сказаў Сабакевiч, — ане, то…
— То што? — спытаў Антось.
— Пазнаiш што, — памог Косьцiку Лявон. — А ты, Аўдоля, лепi iшла-б дамоў, нi тваё тут дзела.
— Вы гэта што, пагражаiце? — спытаў Алесь.
— Як хочаш думай, — адказаў Косьцiк. — Нi табе мiшацца ў чужое, дзе начальства цяне ня просiць.
— Якое гэта чужое? — заступiўся за Алеся Антось. — Цi гэта нi швагра ягоны пры стале сядзiць? Цi гэта можа Пракоп вас у госьцi папрасiў, ды для вашай пацехi свой абраз пабiў?
— Ты, Антось, знаiш што, надта ня рыпайся! Я цябе яшчо вазьму ў вабарот за тое, што лозунг спэцкаў, - устаў з лавы Лявон.
— Ты гэта што, мяне за руку злавiў? — адсек Антось. — Знаiш, Шпунт, тую прыказку: нi страш бабу…
Зiрнуўшы на Аўдолю й Янука, Антось ня скончыў прыказкi.
— Ну мы яшчо паглядзiм! — пагражаў Лявон.
— Дык каторы з вас такi спэц, што так ёмка па абразе даў? — насядаў Антось.
— Пытайся ў iх, калi хочаш, — паказаў Косьцiк, устаючы, на Бахмачоў. I я вам пасаветаваў-бы болi iнцiрасавацца сваiмi дзiламi, а менi нашымi. Так здаравей будзiць для ўсiх. Давай пайдзем, Лявон.
Косьцiк накiраваўся да дзьвярэй.
— А я з табой яшчо буду гаварыць, — сказаў Лявон Антосю на адыходзе.
Камунiсты стукнулi дзьвярмi i ўжо зь сяней пачулiся моцныя маты. Антось i Алесь пэўны час ненаважана стаялi. Алесь наблiзiўся да Пракопа, палажыў яму руку на плячо.
— Пракопка, што гэтыя гiцлi гэтта нарабiлi?
Пракоп памалу працёр далонямi вочы, зьбянтэжана зiрнуў на швагру, пасьля на Аўдолю.
— Ат, — махнуў рукою, — можа лепi прамаўчаць…
Антось i Алесь хутка зар'ентавалiся ў чым справа. Раскажы што перад гэтай пахатухай, дык уся вёска заўтра ведаць будзе.
— Ну што ты, дзядзька Пракоп, — голасна сказаў Антось, — а што тут утойваць? Нiхай ведаюць людзо.
Настала нязручнае маўчаньне. Янук пазiраў у вакно, пасьля адвярнуўся.
— Паехалi, — паведамiў.
Аўдоля прысела каля хлопца на лаве й лiсьлiва зазiрнула яму ў вочы.
— Хто-ж гэта абраз пабiў, Янучок? — спытала.
— Сабакевiч, хто-ж яшчо, — адказаў злосны хлапец.
— А ягодка-ж мая, Сабакевiч, кажаш! — ахнула Аўдоля. — А навошта-ж яму абраз? Ён у яго есьцi прасiў, цi якой трасцы?
— Гэта-ж тату сiлай напаiць хацелi, а калi ён ня мог выпiць, дык як схопiць Косьцiк поўную шклянку самагонкi, ды як чарахнiць па абразе?
— От каб яго зiмля нi насiла, галадранца кусок! — плюнуў Алесь.
— А ягодка мая, гэта-ж цi так можна па абразе? Як яму ня грэх? дзiвiлася Аўдоля.
— Якi там грэх… басяк-жа ў Бога ня верыць, — спасьцярог Антось.
— Алi-ж чаму гэта па абразе? — дамагалася Аўдоля. — Што гэта было тутака, Пракоп?
Бахмач маўчаў. Ён дрыжэў пры стале, мусiць ня могучы вярнуць раўнавагi.
— Тата малiўся да Прадславы Апрасiньнi, ня мог гарэлкi зь iмi пiць, от што, — тлумачыў Янук.
— Дык што-ж, малiцца няможна? — заўважыў Алесь. — А чаму яны яго змушалi, за што гарэлку пiлi?
— За таварышча Сталiна й асвабаждзеньня, во за што… I Лявон ды Косьцiк пагражалi тату, што за таварышча Сталiна й за асвабаждзеньня трэба пiць да самюсенькага дна, а калi ён ня вып'iць, дык яны яму нешта пакажуць. Ну й паказалi, — выказаў адным дыхам Янук.
— А ягодка-ж мая, нявiданае-няслыханае, — охкала Аўдоля. — А дзе-ж гэта яны самагонку бралi, сынок?
— Ды ў вашага-ж купiлi, — адказаў Янук, — мяне пасылалi.
— У Тодара? — зьдзiвiлася Аўдоля.
— А ў каго-ж, — адказаў Янук.
— I колькi-ж ён узяў зь iх? — узрастала Аўдолiна цiкавасьць.
— Цэлы чырванец.
— Ты, хлапец, мусiць брэшаш. Быць гэтага ня можыць! — запратэставала пахатуха.
— Цётка Аўдоля, што гэта гавораце? Я вам сабака, цi што? — дзёрзка адказаў Янук.
— Ну я-ж яму пакажу, я-ж яму вушы абарву! — усхадзiлася жанчына. — А казаў-жа, што нiма. Ды яшчо самагонку прадаець, каб абразы бiў гэты…
Яна спынiла кленiчы, каб лiшняга не сказаць, разглядалася навокал, быццам спагады шукаючы. Раптам крутнулася й выходзячы моцна стукнула дзьвярмi.
— От-жа й баба, — цiха сказаў Антось. — I ўдаець нiбыта нi знаiць, што Тодар самагонку гонiць i прадаець. Сука! Як гэта ей ня стыдна!
— Дзе ў яе той стыд, — спасьцярог Алесь. — Глядзi, унь ўжо пэўня ў Пiлiпiхi пра гэта ўсё барабанiць. Скора цэлая вёска знаць будзiць. I якi чорт яе сюды прыгнаў?
— А нiхай усе знаюць. Чаго хаваць? — сказаў Антось. — Дай во гэтай нечысьцi дарогу…
— Эх, Антось, ты Антось, — пачаў Алесь, — здаецца й вялiкi й разумны ты, а як малы гаворыш. Ну нiхай цэлая вёска знаiць, нiхай i дзесяць вёсак знаiць, дык што iм, басякам, дарогу хто загародзiць? Ня вiдзiш, што робiцца? Басота да карыта дабралася. Iх права, iх сiла, робяць што хочуць, от як…
— Праўду ты, Алесь, кажаш, — памаўчаўшы адказаў Антось, — басота сiлу цяперака маiць. Дзяржыцiся, людзi добрыя!
Мужчыны прыселi ля стала й пачалi пытацца гаспадара пра гэну дзiўную вiзыту. Янук доўга стаяў, пазiраў на старэйшых. Да вушэй даляталi беразборлiвыя гукi. У вачох стаяла постаць дрыжачага, прыбiтага, некалi ўстойлiвага бацькi.
Пачалi дрыжэць вусны, нешта моцна цiснула сьлёзы з вачэй. Ня памятаў калi выбег з хаты, мiнуў гумно. Азiрнуўся за Тапсiкам i моцна забалела ў грудзёх. Ужо прытулiўшыся да магутных плячэй Архiпа, даў волю сьлёзам. Лёгкiя дрыжыкi юнацкiх плячэй сунiмалiся на стыку з камлём Архiпа. Запаволiлiся сьлёзы й моцна, да болю сьцiснулiся кулакi.
Як праз туман, нейкая дзiўная, у гэтым сьвятле нiколi раней нябачаная, распрасьцерлася ў начоўках вёска Лiтоўцы. Новая вёска, з новым затоеным дыханьнем, няпэўым поступам у таямнiчае заўтра.
19
Барабаншчына па падрыхтоўцы да выбараў "дзiпутатаў у народны сход", што меўся ў Беластоку адбыцца, трымала ў бесьперапынным млiве языкi партыйных палiтрукоў на працягу даўгiх васеньнiх вечароў.
— Самi дадiте кандiдатов, самi i iзберать будете, — пялiўся Маршалкаў у суправодзе Косьцiка, Лявона й Пятуха.
— Онi, значiтся этi вашi лучшiе сыновья i дочерi, отождествлят ваше многолетнее стремленiе к прiсоедiненiю к родiне нашей, могушчественному Советскому Союзу… Вы воплотiтесь в одно тело с нашей родiной i станет ваша мать родная на зашчiте вашiх iнтересов, а тогда…