Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 163
Перейти на страницу:

Корчак засмяяўся.

Ну, до, до. Сам разумею. Мужыкі-і. Адна мы кроў. На адной вадзе замешаныя. – І ён паказаў на бязмежную палавень: – На ягонай вось.

Расказвай, – кінуў Кандрат.

Я некаторым панкам пад Дошчыцай учыніў-такі, – сказаў Корчак. – Ноч на чыстую пятніцу. Два маёнткі спалілі хлопцы...

Замест божых свечак ды паходняў, – са змрочнай весялосцю сказаў Цыпрук Лапата. – Ды што з таго? Гэта сто вёрст Дняпром. Да нас і дымком не патыхнула.

Цяпер вас тут чакаюць, – буркнуў ваўкаваты Юллян Лапата. – Чаго вас туды панесла, калі ворагі – тут. Кроер – тут. Мусатаў – тут. Патаўпешкі гэтыя, Таркайлы – тут.

Бацька іранічна глядзеў на сына:

– Не думаў я, што ты такі. Ведаў, што дурань, але што такі-і...

Бацька кажа праўду, Юллян, – сказаў Корчак. – Адсюль пачынаць – канцы былі б. Кроер дачуўся. Ён з восені сотню чаркесаў у маёнтку трымае. Без крыві не абышлося б... Ды яшчэ ў наваколле блакітных нагналі, салдат, жандармаў. Атрымліваецца, ты мяне на смерць запрашаеш, а морда такая – нібы на чарку.

Асёл, – сказаў Янук.

І асекся. Аўтух паклаў яму на плячо далонь, сціснуў.

– Не вякай... наша справа... малая. Слухай... вось.

Непрыемныя людзі былі Лапаты. Андрэй і Кандрат, пераглянуўшыся, зразумелі, што падумалі адно і тое ж.

– Яны нас тут чакаюць, – сказаў Корчак. – А я іду ў другое месца. Куды – пачуеце. Вы астаяцеся. Перадавайце мне весткі. Людзей рыхтуйце, хто захоча. Ты, Аўтух, адразу, як толькі даведаешся, што салдатні паменела, – да мяне. Я тады скора прыйду! Ну, хто з вас тады са мной пойдзе?.. Лапаты – гэта ясна. А хто з Кахноў?

– Я, – нечакана адказаў з верхавіны дуба галавасты Лявон. – Вы там цішэй. Па вадзе далёка чуваць.

– Добра, – сцішыўся Корчак. – Яшчэ. Смялей, хлопцы. Памагаць-то вы тут усе памагалі. І жэрці збіралі... і порах... і хавалі, калі трэба. А вось пайсці разам, калі прыйду? Калі сыраядцаў гэтых трэсці будзем?

– Бадай, я, – сказаў Іван.

Кандрат і Андрэй пераглянуліся. Іван быў любімы Галінчын брат.

– І я, – сказаў Пятрок Кахно. – Я – з Лявонам.

– А вы?

– Мы – не, – адказаў за сябе і Цыпрука Макар. – Не выпадае. Зямлю тады каму араць?

– Як хочаце, – сказаў Корчак. – Праспіцё толькі царства нябеснае.

Чорныя пранізлівыя вочы сустрэліся з вачыма Кагутоў:

– А вы?

Кандрат зірнуў на Івана, і той зухавата падміргнуў яму.

– Што ж, – уздыхнуў Кандрат, – бадай што, і мы. Чаго тут. Бунт дык бунт. Кожны год бунты.

Прыдняпроўе сапраўды бунтавала часта.

– Добра, – сказаў Корчак.

Ты не злуй, – сказаў Цыпрук Кахно. – Мы не даносчыкі. Дапамагацьмем.

І на тым дзякуй, – схіліўся Паківач. – Вольнаму воля.

Ты абяцаў Даньку-пастуха прывесці, – сказаў Кандрату Корчак. – Што там?

Не спакушаецца, кажа: лухта ўсё. Што мне, кажа, дзевак мала ці ежы? Кормяць, кажа, людзі і ў торбу кладуць, і на зіму даюць.

Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі.

– До, – раптам сказаў Корчак. – Цяпер, хлопцы-казакі, кажыце, каго тут перш за ўсё паліць будзем, калі прыйду.

Усе трохі прымоўклі. Адно – бунтаваць “недзе там”, а зусім іншае – у наваколлі, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Адна справа – пускаць чырвонага будзіміра недзе пад Дошчыцай, а другая – выракаць на “агонь і паток” людзей, якіх ведалі.

– Землі Загорскіх нам не па зубах, – падштурхнуў людзей Корчак. – Гэтыя хоць і ціхмяныя, але адчайныя. Так будуць бараніцца – пыл ад нас паляціць.

Дабрадушны Пятрок Кахно раптам узлаваўся:

На такіх нападаць – мы табе, Корчак, не сябры, вось што.

Што, цяляты?

Цяляты не цяляты, а супроць такіх ісці – душу загубіць. На злых так пойдзем, што нас яшчэ на шворцы трымаць будзе трэба. А добрых – не руш.

А прыгон?

Не яны яго завялі

Прыгон...

Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Лагодны Андрэй змяніўся з твару. Пяшчотны глыбінны румянец заліў твар.

– І тое праўда, – сказаў раптам Аўтух. – З добрых пачнем, а як за злых возьмемся – то бараніць іх салдат нагоняць.

Бацька здзівіўся. Глянуў на сына нават з нейкай павагаю. І словы Аўтуха прымусілі задумацца нават Корчака.

– Чаго спрачаемся? – упарта сказаў Корчак. – Я не згодзен. Але я і кажу: не па зубах. То з каго?

З Кроера, – сказаў з дуба Лявон Кахно.

З яго, – сказаў Пятрок. – з яго, сабакі.

І тое, – сказаў Корчак. – Я сам казаць не хацеў. Падумалі б: з-за сябе. Згода, Кроер. Яшчэ хто?

Браніборскі, – сказаў Юллян Лапата.

Аўтух запыхкаў, як вожык.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)