Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Падарожжы Гулівера
Падарожжы Гулівера - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжы Гулівера

Электронная книга - «Падарожжы Гулівера». Краткое содержание книги:

У рамане Джонатан Свіфт апісаў падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў. За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 37
Перейти на страницу:

Другі раз у час прагулкі Гулівер залез на вяршыню нейкага пагорка і раптам праваліўся ў нару, выкапаную кротам.

Цяжка нават расказаць, як нялёгка было яму выбрацца адтуль, але ён усё-такі вылез сам, без чужой дапамогі, і ні словам ніводнай жывой душы не расказаў пра гэтае здарэнне.

Трэці раз ён вярнуўся да Глюмдалькліч накульгваючы і сказаў, што вывіхнуў нагу. На самай жа справе, гуляючы і ўспамінаючы сваю мілую Ангельшчыну, ён напароўся на ракавіну смаўжа і ледзь не зламаў сабе нагу.

Дзіўнае пачуццё валодала Гуліверам у час такіх адзінокіх прагулак: яму было і добра, і жудасна, і сумна.

Нават самыя маленькія птушачкі зусім не баяліся яго: яны спакойна рабілі сваю справу — скакалі, мітусіліся, шукалі чарвякоў і казявак, як быццам Гулівера і не было каля іх.

А то неяк адзін смелы дрозд, весела цырыкнуўшы, падскочыў да беднага Грыльдрыга і выхапіў у яго з рук кавалак пірага, які Глюмдалькліч дала яму на снеданне.

Калі Гулівер спрабаваў злавіць якую-небудзь птушку, яна спакойна паварочвалася да яго і старалася дзеўбануць у галаву ці ў працягнутыя рукі. Гулівер мімаволі адскокваў.

Але неяк ён усё-такі злаўчыўся, запусціў тоўстую дубіну ў адну непаваротлівую канаплянку, і тая ўпала як нежывая. Гулівер схапіў яе аберуч за шыю і ўрачыста пацягнуў да нянечкі, каб хутчэй паказаць ёй сваю здабычу.

І раптам птушка ажыла.

Аказалася, яна не была забіта, а толькі аглушана моцным ударам палкі.

Канаплянка пачала крычаць і вырывацца. Яна біла Гулівера крыламі па галаве, па плячах, па руках. Ударыць яго дзюбай яна не магла, бо Гулівер трымаў яе на выцягнутых руках.

Ён ужо адчуваў, як рукі яго слабеюць і канаплянка вось-вось вырвецца і паляціць.

Але тут падаспеў адзін з каралеўскіх слуг. Ён адкруціў раз'юшанай канаплянцы галаву і занёс паляўнічага разам са здабычай да пані Глюмдалькліч.

На другі дзень па загаду каралевы канаплянку засмажылі і падалі Гуліверу на абед.

Птушка была крыху большая, чым лебедзі, якіх ён бачыў у сябе на радзіме, і мяса яе было цвердаватае.

11

Гулівер часта расказваў каралеве пра свае ранейшыя марскія падарожжы.

Каралева слухала яго вельмі ўважліва і аднойчы спытала, ці ўмее ён абыходзіцца з ветразямі і вёсламі.

— Я карабельны доктар, — адказаў Гулівер, — і ўсё сваё жыццё правёў на моры. З ветразем я спраўляюся не горш за сапраўднага матроса.

— А ці не хочаш ты, мой мілы Грыльдрыг, пакатацца на лодцы? Я думаю, гэта было б вельмі карысна для твайго здароўя, — сказала каралева.

Гулівер толькі ўсміхнуўся. Самыя маленькія лодачкі ў Брабдынгнегу былі куды большыя і цяжэйшыя за першакласныя ваенныя караблі яго роднай Ангельшчыны. Не было чаго і думаць справіцца з такой лодкай.

— А калі я закажу для цябе цацачны караблік? — спытала каралева.

— Баюся, ваша вялікасць, што яго чакае лёс усіх цацачных караблікаў: марскія хвалі перавернуць і панясуць яго, як арэхавую шкарлупіну.

— Я закажу для цябе і караблік і мора, — сказала каралева.

Праз дзесяць дзён цацачны майстар зрабіў па малюнку і ўказаннях Гулівера прыгожую і трывалую лодачку з усімі снасцямі.

У гэтай лодачцы маглі б размясціцца сем весляроў звычайнай чалавечай пароды.

Каб праверыць гэту цацку, яе спачатку пусцілі ў балею з вадой, але ў балеі было цесна, Гулівер не мог нават паварушыць вяслом.

— Не бядуй, Грыльдрыг, — сказала каралева, — хутка будзе гатова тваё мора.

І сапраўды, праз некалькі дзён мора было гатова.

Па загаду каралевы цясляр зрабіў вялікія драўляныя ночвы даўжынёю трыста крокаў, шырынёю пяцьдзесят і глыбінёю больш сажня.

Ночвы добра прасмалілі і паставілі ў адным з пакояў палаца. Кожныя два-тры дні ваду з іх вылівалі, і двое слуг за паўгадзіны напаўнялі іх свежай вадой.

Па гэтым цацачным моры Гулівер часта катаўся на сваёй лодцы.

Каралева і прынцэсы вельмі любілі глядзець, як спрытна працуе ён вёсламі.

Часам Гулівер ставіў ветразь, а прыдворныя дамы, размахваючы сваімі веерамі, то наганялі спадарожны вецер, то ўздымалі цэлую буру.

Калі яны стамляліся, на ветразь пачыналі дзьмуць пажы, і Гуліверу не так проста было справіцца з такім моцным ветрам.

Пасля катання Глюмдалькліч несла лодку да сябе ў пакой і вешала на цвік, каб яна прасохла.

А аднойчы Гулівер ледзь не ўтапіўся ў сваіх ночвах. Вось як гэта здарылася.

Старая прыдворная дама, настаўніца Глюмдалькліч, узяла Гулівера двума пальцамі і хацела пасадзіць у лодку.

Але ў гэту хвіліну нехта паклікаў яе. Яна азірнулася, адпусціла пальцы, і Гулівер выслізнуў з рукі.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)