Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 114
Перейти на страницу:

Аднак дзе ж было шукаць Сцепаніду?

Ён ужо прайшоў паўз кусты на ўзгорку, пастаяў ля белай, без кары калоды паваленага дуба, услухаўся. Сцепаніды нідзе не было чутна, і ён падумаў, што так не доўга спазніцца, што тады скажуць немцы? Яшчэ з той вайны Пятрок чуў, што ў войску не любяць, калі загады выконваюцца не бягом, не паспешліва, і бяда таму, хто не таропкі, марудны ці не дужа ўвішны. Дык то ж у сваіх, расейцаў, а ворагі яшчэ болей крутыя: не патрафіш — стрэльнуць, як тую курыцу, і не трапянешся.

Добра набегаўшыся па зарасніках у Бараннім Лозе, ён не ўбачыў, а ўчуў Бабоўку, як тая паціху шамацела ў кустоўі акрай балацявінкі. Побач стаяла Сцепаніда. Нейкім ваўкавата-зласлівым позіркам яна здалёку ўперлася ў Петрака і насцярожылася, мабыць, адчуўшы нядобрае.

— Куды ўлезла! Ледзьве найшоў, — казаў ён, прадзіраючыся праз маладую гушчу асінніку. — Малака патрабуюць.

Сцепаніда хвіліну падумала, услухалася.

— Сказаў бы: няма. Учора ўсё зжэрлі.

— Сказалі прывесці карову. Мусіць, самі будуць даіць. Курыцу застрэлілі. Яблыні спрэс абтрэслі.

Сцепаніда спакойна, аднак, выслухала тыя невясёлыя навіны, нічога не запыталася, толькі паправіла ражкі хусткі на шыі.

— Скулля ім, — урэшце абвясціла яна Петраку і пайшла да каровы, якая тым часам адышлася воддаль у кустоўі. Пятрок падумаў, што яна забратае Бабоўку і яны хуценька павядуць яе дадому, але Сцепаніда рашуча прысела да вымя і ўзялася за сіські.

— Што ты ўдумала?

— Што бачыш.

Ну канешне ж, яна пачала даіць карову ў траву, і Пятрок аж спалохаўся.

— Але ж малако!..

— Скулля, сказала, а не малака.

«Мабыць, скулля», — падумаў ён спакваля, назіраючы, як белыя струмені малака з-пад яе рук б'юць у дробную, перасыпаную апалым лісцем траву. Ён ужо ведаў характар жонкі і разумеў, што Сцепаніду не перапросіш, асабліва такую, пакрыўджана-зацятую пасля ўчарашняга. І ён з пакораю моўчкі стаяў у кустоўі, пакуль яна не выдаіла карову.

— Да-а… Што рабіць?

— На во, вядзі. Хай дояць.

Сцепаніда накінула карове на рогі вяроўчыну, другі канец яе сунула Петраку ў рукі.

— Вядзі!

Ён павёў карову на ўзлесак да сцежкі, Сцепаніда ішла воддаль ззаду. Бабоўка, мабыць, мала што разумеючы з намераў гаспадароў, то ішла, то спынялася, хапала з-пад ног які шматок травы, мусіць, не напасвілася і не імкнула дамоў. Бы адчувала, што нічога добрага яе там не чакае, да вечара ж было яшчэ доўга. Пятрок з натугай пераступаў нагамі ў апорках, ён таксама непакоіўся, адчуваючы, што гэта ж зусім нягожа — прывесці карову без малака. Але што ён мог зрабіць — карова гэта ўжо не ягоная ўласнасць, гэта болей уласнасць жонкі. А пасля ўчарашняга Сцепаніда, канешне ж, пакрыўдзілася, і было ад чаго. Ён бы таксама пакрыўдзіўся, калі б яго так адсцябалі рэвальверным шомпалам — пакуль жа яго толькі палохалі. Аднак да спалоху і страху ўвогуле ён даўно ўжо прывык і, хоць палохаўся часта, навучыўся хутка спакайнець, інакш бы не ўтрываў у жыцці. Асабліва ў вайну.

Як нешта чуючы, Бабоўка зусім заўпарцілася і ад гарода не хацела ісці далей: упіралася нагамі, выкручвала галаву ў вяроўчыне, азіралася на гаспадыню. Пятрок пакрыкваў на яе, тузаў за вяроўку, але, пакуль ззаду не сцёбнула дубцом Сцепаніда, карова не слухалася. Яшчэ ад рова стала чуваць, што немцы і не думалі вымятацца з хутара — гамана там стаяла ў самым разгары, чуўся смех, нешта мерна паціху бахала ў паветры. Пятрок угледзеўся ў антонаўку ля істопкі — толькі на вяршку яе засталося некалькі драбнейшых яблык, а так усё дрэва было абтрэсена; унізе звісаў да зямлі зламаны сук. Увесь іх гарод быў здратаваны ботамі, грады растаптаны; на агурэчніку сям-там відаць былі раздушаныя насенныя агуркі. «Во кара боская, — гаротна падумаў Пятрок. — За якія толькі грахі! І чаму гэта на мяне менавіта абрынулася такое? Хіба мала было ім гарадоў, мястэчак ці вёсак, нашто ім прыдаўся гэты Богам забыты хутар?»

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)