Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Беларускiя народныя казкi
Беларускiя народныя казкi - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускiя народныя казкi

Электронная книга - «Беларускiя народныя казкi». Краткое содержание книги:

Беларускiя народныя казкi
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:

— Добра, — адказаў чалавечак, — усё будзе зроблена, як ты просіш.

Пайшоў Янка да рыбака і лёг спаць. Назаўтра ўстаў чуць сьвет, глядзіць — ляжыць зялезны мост ад каралеўскага палацу да Зьмеявай выспы, а на мосьце стаіць залатая карэта, шасьцю коньмі запрэжаная, і каля іх памочнік з пугаю стаіць.

Падыйшоў Янка да свайго памочніка, выняў табакерку і кажа:

— Дзякуй, браток. А цяпер ідзі адпачывай, бо ты-ж, відаць, дужа змарыўся.

Чалавечак аддаў Янку пугу, а сам, як бачыш, зьнік у залатой табакерцы.

Сеў Янка ў карэту і паехаў па каралеўну. Прыяжджае на выспу, бачыць — стаіць на ёй вялікі цёмны замак, і з акна глядзіць на яго зьдзіўленая каралеўна. Даўно ня бачыла яна людзей і так зарадавалася Янку, як роднаму бацьку.

— Хто ты такі? — пытаецца ў яго. — І чаго ты прыехаў сюды?

— Ня пытайся, паненка, — адказвае Янка, — а садзіся хутчэй у карэту. Паедзем да твайго бацькі.

— Але-ж я не магу праз дзьверы выйсьці, — кажа каралеўна, — там пракляты Зьмей сьпіць. Ён ноччу па здабычу лятае, а ўдзень каля дзьвярэй адпачывае.

— То лезь праз вакно.

— Баюся, — кажа каралеўна.

Выставіў Янка рукі:

— Скакай!

Скокнула каралеўна з вакна і якраз трапіла яму на рукі. Схапіў Янка каралеўну, пасадзіў у карэту ды паімчаўся проста да каралеўскага палацу.

Пачуў Зьмей грукат, усхапіўся, бачыць — няма каралеўны… Ён — наўздагон. Ляціць, аж мост дрыжыць, агонь зь зяпы шугае.

Азірнуўся Янка — смаліць за ім Зьмей. Вось-вось дагоніць. Ён давай пугаю коней хвастаць. Тыя рвуцца наперад, — траха ня із скуры лужацца.

Прыімчаўся Янка на бераг, зьняў каралеўну з карэты, потым адчыніў цішком залатую табакерку і загадаў свайму памочніку зьнесьці мост. Чалавечак умомант зьнёс мост, а змораны Зьмей упаў у глыбокае мора і захлынуўся.

Тым часам прачнуўся кароль, глянуў праз вакно — вачам ня верыць: вядзе да палацу Янка ягоную дачку!

Выбег кароль насустрач, давай дачку абнімаць, цалаваць. Такі шчасьлівы, што і сказаць ня можна.

— Ну, хлопча, — кажа кароль да Янкі, — парадаваў ты мяне. Аддам табе за гэта сваю дачку замуж і апішу вам пасьля сваёй сьмерці ўсё каралеўства.

Справілі вясельле, і стаў Янка мужам каралеўны. Усе яго любілі, адна толькі каралеўна коса паглядала: не падабалася ёй, што стала жонкай простага мужыка. Прыстала яна аднойчы да Янкі:

— Скажы, хто табе той мост зрабіў, па якім ты мяне прывёз?

Аднекваўся Янка, аднекваўся — рады няма.

— Памру, — кажа жонка, — калі ня прызнаешся.

Што было рабіць — прызнаўся Янка і паказаў жонцы залатую табакерку.

— Толькі, кажа, — прысягні, што ты сама безь мяне ніколі яе ў рукі ня возьмеш.

Прысягнула жонка, а потым зноў прыстала да яго:

— Хачу жыць у замку на высьпе! Загадай свайму памочніку, каб зрабіў мост.

Янка не пасьмеў пярэчыць: адчыніў пры жонцы табакерку, загадаў памочніку — і стаў мост.

Пераехалі яны ў Зьмеяў замак. Жонка кажа:

— Ня зьнімай маста: мы будзем па ім на бераг езьдзіць — у госьці да бацькі і куды захочам.

Пажылі яны колькі дзён у замку. Захацелася Янку на паляваньне паехаць. Узяў ён лук, катка і мышку, каб весялей было ў дарозе, і паехаў па мосьце на бераг.

Толькі сышоў ён на бераг, як бачыць — ня стала за ім маста! «Што за дзіва?» — думае Янка. Мац у кішэню — аж няма табакеркі! Катка ўзяў, мышку ўзяў, а табакерку забыўся…

Тут ён аб усім здагадаўся.

«Вось табе і прысяга каралеўны! — падумаў сам сабе засмучаны Янка. — Я яе зь бяды выбавіў, а яна мне за дабро злом заплаціла. Цяпер зноў давядзецца ісьці ў сваю хатку і галадаць, як раней».

Сеў ён на беразе мора і аж заплакаў ад крыўды. Раптам чуе — мышка скрабецца ў кішэні. Высунула адтуль галоўку і пытаецца:

— Чаго плачаш, добры чалавек?

Расказаў ёй Янка пра сваю бяду.

— Нічога, — суцяшае яго мышка, — гэтай бядзе мы дамо рады.

Пашапталася яна аб нечым з катком, потым села яму на сьпіну, і паплылі яны цераз мора. Даплылі да замку. Тут каток схаваўся ў садзе, а мышка прабралася праз шчыліну ў пакой да каралеўны. Доўга сядзела яна там, цікуючы, дзе каралеўна хавае табакерку. І дагледзела-такі — у драўляным куфэрку!

Уночы, як лягла каралеўна спаць, прагрызла мышка куфэрак, схапіла табакерку ды пабегла ў сад да катка.

— Ёсьць, — кажа, — залатая табакерка!

— То садзіся зараз-жа мне на сьпіну! — загадаў каток. — Паплывем назад.

Села мышка яму на сьпіну, каток і паплыў, фыркаючы па хвалях.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)