Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 124
Перейти на страницу:

Кніга «Пры святле маланак» дыктавалася, як я ўжо гаварыў, сапраўднай любоўю, і натуральна, што ў ёй б'ецца жывое сумленне, што на яе старонках мы знаходзім знішчальныя сарказмы, што ў ёй гучаць «нянавісць, абурэнне і пагарда». Аўтар яе — паэт-грамадзянін, мастак-рэаліст, і ён бязлітасна зрывае ўсе і ўсялякія маскі (у кнізе ёсць верш, які так і называецца «Маскі» і ў якім паэт паказвае вельмі багатую калекцыю масак), выкрывае ўсе і ўсялякія падробкі (прыгадаем таксама верш «Асцерагайцеся падробкі»).

Вернемся зноў да «Жыцця майго...». Ідзе, мопса быць, самая пранікнёная, самая задушэўная частка «споведзі». Інвектыва, высокія гнеўна-выкрывальніцкія ноты абарваліся шматкроп'ем і саступілі месца радкам іншай танальнасці, іншага зместу:

Жыццё маё, ты столькі мела стратаў, Што на паўстанку ціхім не сысці. Я перад вамі вечна вінаваты, Усе, каму нялёгка у жыцці: Перад калекамі — За ўсе іх пакуты, Перад сінімі рэкамі — За патокі атруты, Перад птушкамі — За браканьераў, Перад памяццю мужных — За чыёсьці нявер'е, Перад старымі — За кніжак убогасць, Перад маладымі — За хлусню дэмагогаў.

Гаворыць само сумленне. Гучыць голас абвостранага да мяжы пачуцця адказнасці за ўсё на зямлі і звязанага з гэтым пачуцця віны за ўсё, у чым вінаваты і ў чым не вінаваты, быць можа, паэзія і паэт.

Атрымалася так, што кнігу «Пры святле маланак» я чытаў у адзін і той жа час з вершамі Сесара Вальеха, сабранымі ў кнігу «Чорныя герольды» і нядаўна выдадзенымі на рускай мове ўпершыню. Я знайшоў у гэтых кнігах шмат агульнага, сугучнага. Яны пераконвалі, што ясенінскія словы «Паэты — усе адной крыві...» маюць усё ж пад сабой глебу. Трэба ўдакладніць хіба — сапраўдныя паэты. Паэты, наш і паўднёваамерыканскі, перагаворваліся паміж сабой на ўзаемна блізкай мове, кожны з іх памагаў мне лепш зразумець адзін аднаго. Праўда, Пімен Панчанка з яго грамадзянскай моцай не дазваляе сабе «слодыч болю» («слодыч болю ядам залівае маю гартань» — піша Вальеха). Але абодва паэты ідуць, «спатыкаючыся сярод зор» (словы Вальеха, але яны так стасуюцца да верша «За вогненнымі вякамі» П. Панчанкі), і ў абодвух паэтаў бывае такое адчуванне, «калі ўсе грудзі — суцэльнае сэрца». Гэтыя словы таксама належаць Вальеха. Ён піша ў вершы «Хлеб наш»:

Хочу стучать во все дома подряд, И бог весть у кого просить прощенья, И печь ему горячие хлеба — Вот здесь, в огне пылающего сердца.

Бачыце, як блізкі «Хлеб наш» да «Жыцця майго...». А вось поўныя таго ж палкага альтруізму, самаахвярнай адданасці людзям радкі з другога верша П. Панчанкі — «Капайце ў сэрцы маім магілу...»:

Капайце у сэрцы маім магілу, Нібы пад зялёнай ракітай... З цябе насмяяўся няверны мілы? Боль свой на донца кідай. Таварыш, пячэ цябе горкая крыўда, Точыць туга твае грудзі? Для крыўдаў усіх маё сэрца адкрыта, — Зносьце хутчэй іх, людзі!.. Вы рана задумаліся аб смерці, Няўдачнікі і калекі. Я вашае гора зарыю ў сэрца І знікну адгэтуль навекі...

І, нарэшце, апошні, заключны акорд верша «Жыццё мае...»:

І я кажу трывожнаму юнацтву: Жыві і вер, пяхай цябе вядзе Чырвоны сцяг, Што вылецеў ў Семнаццатым З сэрцаў найсумленнешых людзей.

Для паэта характэрны зварот да племя «младого, незнакомого», да юнацтва, характэрна гэтае вось: «Жыві і вер». Ён верыць. У справядлівасць. У лепшае заўтра. У высокі ідэал чалавечага жыцця. У паэта, я сказаў бы, вельмі развіта пачуццё «трэцяй рэчаіснасці», г. зн. будучыні, інакш кажучы, пачуццё ідэалу. І для яго будучыня — не ружовая утопія, не манілаўскі лужок і не гучныя словы «языкачосаў безадказных», аматараў «бадзёра каркаць». Яна для паэта — зямное жыццё, дзе паспяваюць да чалавека «раней за гора па дзве хвіліны», дзе ведаюць «сінюю роснасць», дзе няма «рабства чаркі, паперкі, блату, біркі званняў і крэслаў чынуш», дзе людзі пазбавіліся «ад шаблонных слоў, ад папугайных паўтарэнняў», дзе ў пашане «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці».

Паэт зноў і зноў звяртаецца да сваёй галоўнай тэмы — як жыць, і раіць нам, пераконвае нас:

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)