Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Цяпло на першацвет - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цяпло на першацвет

Электронная книга - «Цяпло на першацвет». Краткое содержание книги:

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 92
Перейти на страницу:

— Бо некаторыя настаўнікі i прыдзіраюцца да яго,— Ада Сямёнаўна расчырванелася, не даслухала Івана Сямёнавіча.— Вось хто ў восьмым вядзе літаратуру?

— Я,— азваўся я.

— Чаму вы парторгавай дзевачцы за чвэрць паставілі чатыры, сыну эканаміста вывелі нават пяць, а нашаму — дык толькі тры?

— Яны лепш ведаюць, болей вучаць, чым ваш сын.

— А я б гэтага не сказала,— запярэчыла Ада Сямёнаўна.— Усе яны часта ў нас збіраюцца, гуляюць ці тэлевізар глядзяць, дык я сама апытвала ix — усе яны аднолькава ведаюць літаратуру, наш яшчэ i больш фільмаў глядзіць... Ён усё — самае малое — на чатыры ведае. Ды хлопцу цяпер i не вельмі трэба гэтая літаратура, яму трэба добра ведаць матэматыку...

— Але ж спецыяльная пастанова выйшла, што цяпер i сачыненне i дыктоўка — тыя ж «прафіліруючыя» прадметы,— сказаў я.— Так што кожны адукаваны чалавек павінен ведаць не толькі фізіку, матэматыку, але i літаратуру. А сын ваш яе не хоча ведаць, чытае толькі дэтэктывы, гаворыць, што яго бацька ўладзіць у інстытут на агранома i ніякая літаратура яму не трэба...

Ада Сямёнаўна ўспыхнула, глянула на мяне i не ведала, што сказаць.

— Схадзі, Павел Мікалаевіч, паглядзі, чаго там дзеці шумяць,— мусіць, наўмысна адаслаў мяне на калідор Іван Сямёнавіч.

Я паслухаў i выйшаў.

У мяне была «фортачка», i я згадзіўся пайсці разам з Ларысаю ў восьмы на ўрок нямецкай мовы — пасядзець, паглядзець, як будзе сябе паводзіць Пакрыла.

Ларыса зайшла ў клас, павіталася — дзеці таксама прывіталіся i сядзелі як укапаныя, нават не варушыліся. Відаць, адчувалі няёмкасць перад настаўніцай.

А яна, нічога не гаворачы, запісала на дошцы сказы, глянула на клас:

— Ну, хадзі, Іван, выпраў памылкі,— сказала, усміхнуўшыся, Ларыса.

Пакрыла нехаця падняўся, прыйшоў да дошкі, сцёр адзін артыкль, напісаў новы, больш не знаходзіў памылак. Тады Ларыса ўзяла з рук вучня крэйду i паправіла ўсё сама.

— Хто яшчэ заўважыў на мінулым уроку гэтыя памылкі? — спыталася яна.

Дзеці маўчалі.

— Ну, што ж, Іван, ты самы ўважлівы быў тады,— усміхнулася Ларыса.— Я, можа, i дарэмна пагарачылася. Была расхваляваная i не заўважыла, як дапусціла памылкі. А гэта яшчэ раз даказвае, што да ўсяго, здаецца, нават i просценькага, трэба падыходзіць сур'ёзна i ўважліва...

Дзеці пераклалі сказы, адчулі сябе смялей, ажывіліся, Ларыса пачытала ім па-нямецку, дала новыя словы, i яны пачалі перакладаць далей тэкст самі.

...Ужо вечарам Ларыса расказвала мне, што пасля ўрокаў яе чакаў на дварэ Іван Пакрыла, таптаўся, бянтэжыўся, пасля папрасіўся:

— Я не буду болей так, Ларыса Іванаўна...

— Ладна, Іван, згода,— усміхнулася Ларыса, нацягнула яму на вочы вушанку.

16

Канец лістапада прынёс школе i мне асабіста многа нечаканасцей. Пачалося ўсё з таго, што ў райана выклікалі нашу настаўніцу біялогіі Людмілу Карпаўну i сказалі ёй пераязджаць у другую вёску. Людміла Карпаўна, якая працавала першы год у школе, паспела палюбіць Міланькі, ёй не хацелася выязджаць. Яна плакала i расказвала, што да нас на яе месца прыйдзе тутэйшы аграном, які ідзе з саўгаса «па ўласнаму жаданню» i хоча дацягнуць год да пенсіі ў школе. Людміла Карпаўна плакала, што Іван Сямёнавіч пра гэта ведаў, але нічога не гаварыў, даў згоду адпусціць яе i ўзяць агранома.

Тутэйшага агранома, адзінокую, пажылую жанчыну, я крыху ведаў, бачыў колькі разоў, як яна праязджала на машыне. Чуў пра яе многа. Гаспадыня мне расказала, што гэтая Святлана Міхайлаўна «не баба, а чорт»: баявітая, смелая, п'е, курыць, па-мужчынску лаецца.

Нават гаспадыня здзіўлялася, што бяруць «аграноміху» ў школу, бедавала, што тая ўсіх дзяцей паразганяе.

— Методыкі ў яе ніякай не будзе, гэта я ведаю,— гаварыў Іван Сямёнавіч,— але агарод яна нам зробіць. Будзе ўсяго: i яблыкаў, i бульбы, i памідораў, i капусты...

Для мяне ж лістапад быў нечаканы яшчэ i таму, што сталі выклікаць мяне ў ваенкамат, пагаворваць, што адзенуць хутка на мяне вайсковае; я прасіўся ў начальства, каб цяпер не бралі, далі да вясны павучыць дзяцей, але мне коратка i ясна сказалі: калі будзе трэба, тады i возьмуць.

— Тады ладна,— згадзіўся я.— Той не мужчына, хто не пабываў у войску.

Пра гэта ўведалі i ў вёсцы, сталі гаварыць, што ў школу прыйдзе «аграноміха», што бяруць у войска «таго маладзенькага, што жыве ў Пётрычыхі», што зажурылася, бядуе Сямёнішына настаўніца, а яшчэ праз колькі дзён да нас з Ларысаю дайшло праз дзесятыя вусны, што «так яно не абышлося, калі позна сядзелі, не палілі святла — настаўніца стала пры надзеі...»

...Педсавет прызначылі на шэсць, але пачаўся ён ля сямі: не было дырэктара. Мы бачылі, як ля шасці гадзін ён выганяў паіць карову, насіў ваду ў хату.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)