Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 57
Перейти на страницу:

Рака з урачыстай павольнасьцю праплывала міма, нічога не патрабуючы, ні аб чым не шкадуючы. Яна была ўвасабленьнем жыцьця, якое таксама плыло некуды і ў цёмных глыбінях якога прывіднымі афіюрамі сьвяціліся рэдкія радасьці. Я рушыў уздоўж гранітнага парапэту, прыстасоўваючы крок да мернага булькаценьня 0,7-літровай пляшкі, і толькі тады зразумеў, што гэтая пляшка – эстафэта, перададзеная прадстаўніку самага затурканага народу Эўропы, — і бронзавы Пятро, колішні валадар тутэйшых мясьцін, пагрозьліва глядзеў мне ўсьлед, пукатым вокам сьвідруючы цемру.

Ліст з далёкай Альбаніі

Усе мы, адраджэнцы сямідзясятых, любілі яго. Любілі за тое, што ён ратаваў гонар беларускай літаратуры, што не лізаў капытоў савецкаму ідэалягічнаму чорту, не пісаў, у адрозьненьне ад іншых “членаў” Саюзу пісьменьнікаў, панэгірыкаў партыі і ленінскаму камсамолу.

Мы любілі яго — пісьменьніка, працавіка нацыянальнага духу — і ўсё адно: толькі пасьля ягонай сьмерці дарэшты зразумелі, каго страцілі.

... Цёплым ліпеньскім днём 84-га я сустрэў на вуліцы Навума Гальпяровіча і той паведаміў: памёр Караткевіч. Ад такой навіны балюча сьціснулася сэрца; я цэлы дзень хадзіў ачмурэлы, а ўвечары, разам з паэтам Алехнам Мінкіным, сеў памянуць памерлага.

“Як ты думаеш, можа атруцілі?” — запытаў я тады сябра.

“Ды не... Бачна было, што доўга не працягне. Адныя вочы сьвяціліся, — адказаў сябра (напярэдадні Алехна Мінкін езьдзіў у Менск і пазнаёміўся там з Караткевічам). — Зайшлі да яго з Глёбусам, кніжку мне падпісаў. Казаў: трэба, хлопцы, працаваць. Толькі працай і можна чагосьці дасягнуць”.

Таго ж вечару ўзьнікла ідэя выдаць самвыдатам кніжку ўспамінаў пра Караткевіча: сябар паабяцаў падключыць да справы Алега Бембеля, але неўзабаве мы зь Мінкіным зьехалі на Поўнач і праект гэты так і ня быў рэалізаваны.

Мінула пятнаццаць гадоў, і леташняй вясною атрымаў я ліста з далёкай Альбаніі, ад прафэсара філялёгіі Коча Біхіку. “Ці ведаеце вы такога Ўладзімера Караткевіча? — пісаў прафэсар па-альбанску, — У 1949-54 г. мы зь ім вучыліся разам у Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце. Калі гэта магчыма — паведамце мне ягоны адрас”.

Што я мог адказаць? Напісаў, што Ўладзімер Караткевіч — адзін з тых нешматлікіх творцаў, якога з поўным на тое правам можна назваць клясыкам беларускай літаратуры, што памёр ён паўтара дзясятка гадоў таму, і што на радзіме яму пастаўлены помнік.

У хуткім часе прафесар, ужо на добрай расейшчыне, паведаміў, што лічыў мяне касаварам, якога лёс закінуў у Беларусь, выбачаўся за памылкі ў расейскай мове і вельмі смуткаваў з нагоды заўчаснай сьмерці свайго ўнівэрсытэцкага сябра. “Валодзя, колькі яго памятаю, заўсёды быў вясёлым і дасьціпным хлопцам”, — напісаў прафэсар.

А зусім нядаўна лёсіла мне завітаць у майстэрню наваполацкага мастака Ігара Куржалава.

“Хочаш паглядзець цікавыя рэчы? — запытаўся мастак. — Працую над экспазыцыяй музэю Караткевіча, маю тут ягоныя рукапісы ды асабістыя рэчы”.

Я, не без хваляваньня, перагарнуў старонкі рукапісу драмы “Млын на Сініх Вірах”, узяў у рукі альбом выпускнікоў філфаку Кіеўскага ўнівэрсытэту і ўбачыў, у акуратных авалах, здымкі Ўладзімера Караткевіча і Коча Біхіку. Альбанец атрымаўся занадта сур’ёзным, а вось беларус Караткевіч пасьміхаўся з фотаздымку і такім — маладым і вясёлым жыцьцялюбам — ён застаўся ў памяці сучасьнікаў: як у Беларусі, так і ў далёкай Альбаніі.

Валеры Абадзінскі

Яна нарадзілася, гэтая песьня, сінім адвячоркам, у тлумным, працятым пахам поту і таннай парфумы клясе. Нарадзілася не адразу: напачатку з прайгравальніку вырываўся мерны рып — усё адно, як карова жавала храбусткое сена, потым, аднекуль здалёк, даляцелі гітарныя акорды і салодкі, надрыўна-прыдушаны голас пакрыў гітарнае брынканьне, каровіну жуйку і бязладную гаману ў нашым, “хлапечым” канцы кляснага пакою.

— Льё-ёт ли тёплый дождь, па-дает ли снег...

Самыя сьмелыя з нас пайшлі запрашаць на танец “дам”, хтосьці пстрыкнуў выключальнікам і ў прыцемку яшчэ ня згаслага вечару мне прымроіўся той самы цёплы дождж. Буйныя кроплі дажджу лапаталі па лісьці, бязважкімі падзёнкамі мітусіліся ў арэоле вулічных ліхтароў, зыркімі зьнічкамі ляцелі і згасалі ў цёмным люстры лужын; адна з тых кропляў патрапіла за каўнер, я сьцепануўся і ў гэты момант Эмілія Міхайлаўна — наша клясная кіраўнічка — запаліла сьвятло.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)