Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пакліканыя на родны парог
Пакліканыя на родны парог - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пакліканыя на родны парог

Электронная книга - «Пакліканыя на родны парог». Краткое содержание книги:

Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:

Сапраўды, у лістападзе 1943 года нехта Іван Шнігер зайшоў у рэдакцыю “Беларускай газеты” і стрэліў ва ўпор з пісталета ў яе рэдактара. Стрэл пачула Наталля Арсеннева, якая выбегла з суседняга пакоя і закрычала: “Трымайце, трымайце яго! Гэта той бандыт, які забіў спадара Казлоўскага”. Але было ўжо позна.

Тысячы беларусаў праводзілі ў апошні шлях нашага здольнага літаратара. Часопіс “Новы шлях” адзначыў тады, што Уладыслаў Казлоўшчык “стаўся чароднай ахвярай бандыцкага тэрору на Беларусі і загінуў як жаўнер пры спаўненьні сваіх абавязкаў”.

Дзяцінства Уладыслава Казлоўскага прайшло на Беласточчыне ў роднай вёсцы Залессе. Пачатковую і сярэднюю адукацыю ён набыў у Саколцы і ў Гродне.

У 1916 годзе наш зямляк паступае ў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. А калі заснавалася ў Вільні беларуская вайсковая арганізацыя, пакідае семінарыю з мэтай паступіць у беларускае нацыянальнае войска. Адначасова ён запісваецца на кароткачасовыя беларускія настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны, пасля заканчэння якіх накіроўваецца ў Сакольскі павет, дзе прымае ўдзел у арганізацыі беларускіх школ.

Пасля няўдалых у гэтым накірунку спробаў, з прычыны негатыўных адносін тагачасных павятовых школьных улад, Уладыслаў Казлоўскі вяртаецца ў Вільню. А калі заснавалася ў Менску Беларуская вайсковая камісія, пераязджае ў Менск.

У пачатку 1920 года ён працуе інструктарам Беларускага нацыянальнага камітэта па пытаннях арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. А ў маі гэтага ж года Беларускай вайсковай камісіяй ён высылаецца ў Варшаўскую школу падхарунжых.

Пасля заканчэння ваеннай школы, Уладыслаў Казлоўскі прызначаецца інструктарам у Першы батальён беларускіх стралкоў, які ўжо быў эвакуіраваны з Менска ў Лодзь. Праўда, праз год, у сувязі з ліквідацыяй беларускіх аддзелаў, пераводзіцца ў польскае войска як кадравы афіцэр.

Будучы паручнікам чыннай службы Уладыслаў Казлоўскі не парывае сувязі з беларускім нацыянальным рухам. А ў 1930 годзе звальняецца са службы і пераязджае ў Вільню. Тут ён поўнасцю аддае сябе творчай працы і палітыцы. Спачатку арганізоўвае гімнастычнае таварыства “Гайсак”, пасля з’яўляецца выдаўцом і рэдактарам часопіса “Новы шлях” і адначасова адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.

У гады вайны Уладыслаў Казлоўскі ў акупіраваным немцамі Менску рэдагуе “Беларускую (Менскую) газету”.

Першыя творы Уладыслава Казлоўшчыка з’явіліся ў перыядычным друку ў 20-х гадах. Гэта былі публіцыстычныя артыкулы на спартыўныя тэмы. Тады і выходзяць у свет яго першыя кнігі “Фізычнае выхаваньне грамадзянства” (1927 г.) і “Аб фізычным выхаванні ў беларусаў” (1928 г.).

У 1930 годзе ён актыўна супрацоўнічаў з часопісам “Шлях моладзі”, дзе вёў рубрыку “Куток для спорту”. Сам пісаў спартыўныя артыкулы, рэпартажы і друкаваў на старонках гэтага часопіса. Значны рэзананс у той час мелі яго матэрыялы “Рухавыя гульні і ігры” (1930 г., № 3), “Аб нямецкай гімнастычнай сыстэме” (1930 г., № 5), “Ход-спацыр” (1930 г., № 6), “Плаваньне” (1930 г., № 7) і многія іншыя.

Адначасова са спартыўнымі артыкуламі добра пісаліся і літаратурныя творы. З друку выходзяць яго кнігі “Беларускія народныя песьні з Сакольскага павету” (1930 г.), “Плач Беларускай Старонкі — маткі па дзетках сваіх рэнегатах” (1930 г.), вершаваны раман “Путы каханьня” (1932 г.), зборнік паэзіі “Шляхам змаганьня” (1935 г.), вершаванае апавяданне “Казюк на кірмашы” (1940 г.).

У сваіх вершах і празаічных абразках Уладыслаў Казлоўшчык часцей за ўсё звяртаўся да беларускай моладзі. Яго верш “Песьня беларускай моладзі” быў тады гімнам беларускіх юнакоў і дзяўчат. Дарэчы, і музыку напісаў сам аўтар.

Патрыятычная паэзія і проза беларускага літаратара з Беласточчыны — гэта заклік да незалежнасці і адраджэння Беларусі. Ён смела і аддана заклікаў свой народ ісці шляхам змагання, а тых, хто “на печы ў кажуху” сядзіць, “хай волі гром грыміць і будзіць, што дрэмлюць”. Паэт шчыра верыў у Беларусь і ў крывіцкі дух, а таксама спадзяваўся, што “прыйдзе той час — да сваіх я вярнуся і ў Маткі я Роднай кутка папрашу”.

У 1999 годзе ў Беластоку пад адной вокладкай выйшлі з друку выбраныя творы

Уладыслава Казлоўшчыка, Станіслава Грынкевіча і Франука Грышкевіча пад назваю “Вяртанне да сваіх”. І гэта радуе, што іх творчасць паціху сёння вяртаецца ў Беларусь, дзеля якой гэтыя людзі жылі, тварылі і змагаліся.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)