Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 93
Перейти на страницу:

– Паглядзелі хату, а цяпер за стол, землякі! За стол, там і пагамонім!

Дзед Грышка падміргнуў мне і сказаў:

– А што мне было з гэтай хатай знаёміцца, калі я, можна сказаць, не толькі ад яе трэскамі снабдзіўся на цэлы век, але і генеральскія лампасы адбіваў сажай на бёрнах. Так ці не так, але ў баку не стаяў! Хвядос, пацвердзі!

Дзядзька Хвядос шырока ўсміхнуўся:

– А хто пра гэта не ведае, дзед?

– То-та ж! А гэта прымі, навасёл, ад мяне, – дзед Грышка ўзяў у кішэні падкову і пад аладкі ўсіх людзей, што набіліся ў хату, уручыў яе гаспадару. – Без яе аніяк нельга. На шчасце. Паказвай, куды садзіцца.

– На сваё месца, дзед, каб у акно зручна было глядзець, – нагадаў старому дзядзька Хвядос.

– Гэта ты правільна, – кіўнуў лысінай дзед Грышка і пачаў прабірацца на сваё месца. – Свая хатка, як родная матка. Так-так. Я таксама ўжо ў сваёй, у старэнькай, як-небудзь... Для кожнай птушкі сваё гняздо міла. Ну, я сеў. І ў акно дарогу бачу. Пачынайце міцінг.

Але наконт мітынгу яму запярэчыў Мікіта:

– Міцінгаваць прыходзь да мяне ў кузню. А тут наліваць трэба з бутлі. Каму не зразумела, паказваю – як. Глядзі, дзед.

– Ды ну цябе!– замахаў на Мікіту дзед Грышка. – Каго вучыць уздумаў, блазнюк! Супчык шчэ. Вы бачылі яго? Землякі! Ён яшчэ за матчын падол трымаўся, а я ўжо смактаў яе, халеру. Так што... ведай, дзе і што казаць, Мікіта.

Мікіта нешта адказаў Грышку, але яго ўжо ніхто не чуў, бо ў парозе паказалася Лізавета, яна трымала на выцягнутых руках ручнік, а на ім сонцам ляжаў прыгожы, як намаляваны, круглячок белага хлеба.

– Красна хата не вугламі, а пірагамі! – сказала Лізавета і перадала круглячок дзядзьку Хвядосу.

Той пацалаваў хлеб, адламіў кавалачак, пакаштаваў. А тады запрасіў паспрабаваць усіх нас.

– Мне калі мякішу толькі,– папярэдзіў дзед Грышка.

Я адкалупнуў яму таго, чаго і прасіў, але дзед не стаў есці, а паклаў той квалачак на ўскраек стала, а да Мікіты, які прымасціўся побач з ім, шапнуў:

– Занюхаю тады...

Што ён сабраўся занюхваць, я, канешне ж, здагадаўся: не маленькі, ведаю. І такая магчымасць яму неўзабаве прадаставілася. Дзед Грышка, пасля таго як дзядзька Хвядос падзякаваў усіх за помач і ўвагу, бо адзін бы ён хату такую, як звон, аніяк не агораў, адпіў траха з карца, а тады смачна занюхаў кавалачкам пірага. Пасядзеў крыху, і зноў паднёс яго да носу і ціха сказаў:

– Так пахне, што і пракаўтнуць страшка... Шкада. Нюхаў бы і нюхаў.

Мікіта пачуў, паклаў перад дзедам і свой кавалачак:

– Ад мяне асабіста. Глядзі, як сыты кот на мыш, а я з рыбай і капустай пазабаўляюся. А то молат не падніму. От. Ды ты, стары, і не выпіў? І тут увільнуў?

– Сваю дозу ўкінуў, – ціха адказаў дзед Грышка, пасядзеў яшчэ крыху моўчкі, зноў панюхаў кавалачак пірага, потым патрымаў у руках Мікітаў і вярнуў яго – падсунуў бліжэй да каваля, а сам заспяваў:

Сам кудравы, кучаравы, Кудры ўюцца ў тры рады,ой. Расчашу я свае кудры Чыстым, густым грабяшком, ой.

Калі дзед Грышка заспяваў пра свае кудры, толькі адзін ён і не ўсміхнуўся. А такія ж лысыя, як ён, мужчыны і дзяды, крадком памацалі свае лысіны, нібы хацелі пераканацца, ці не выраслі на іх валасы. Ага, так і разагналіся. Як было так і ёсць: гола.

– Рана ты песню зацягнуў, дзед Грышка, – спыніў яго Хвядос. – Выпіць трэба па чарцы, паабедаць. А ты адразу... Усяму свой час.

– Каму рана, каму – не, – не пагадзіўся запявала. – Тут лавіць момант трэба. Як і дзяўчыну. Упусціш – іншыя ўхопяць. А табе – пшык застанецца.

А неўзабаве ўсе толькі і гаманілі, хвалілі дзядзьку Хвядоса, што ён і старшыня добры і мяне даглядае, як роднага сына, толькі вось адзін у яго недахоп – не глядзіць у бок жанчын, хоць ты яго забі. Дзядзька Хвядос аднекваўся, калі яму даводзілі з усіх бакоў пра няўвагу да жанчын, казаў, што не час цяпер імі займацца, а дзед Грышка нагадаў, што яго сын Пецька не абы-дзе, а на фронце гэтым самым займаўся: адной рукой немцаў калашмаціў, а з другой не выпускаў сваю нявесту Зінку. А тут яму, бачце, некалі. Гультай нібыта дзядзька Хвядос, і не кажыце больш нічога пра яго. Абібок. Дзед Грышка хацеў усё гэта сказаць больш шырокаму колу, падымаў і руку, і прасіў слова, аднак яго, акрамя нас з Петрыкам ды Мікіты, больш ніхто і не пачуў. Тады ён роспачна зрабіў наступнае заключэнне:

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)