Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца… - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гляну я ў аконца…

Электронная книга - «Гляну я ў аконца…». Краткое содержание книги:

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 75
Перейти на страницу:

Ясь здзіўлена слухаў шчыроты п’янага акцёра. Урэшце, вельмі зацікаўлены, ён зразумеў, што той сур’ёзны ў сваіх намерах.

— Я бачу, што ты чалавек добры, — казаў акцёр далей, — і мне цябе шкада… Вось і я цябе ашукаў… Аніякай жонкі ў мяне няма… А грошы мне на гарэлку патрэбныя… Гарэлка — гэта таксама лекі… Мне гарэлка больш за хлеб патрэбная…

— Дык як вы гэта збіраецеся зрабіць!? — спытаў Ясь.

— Справа ясная, як раніца майская… Запрашу яе і цябе на вячэрачку… Яе адпаведна падрыхтую… Дзве тысячы ў дэкальтэ і гатова… Ну, і мне, каралевіч, па факце, рублікаў пяцьсот адшкадуйце… Вячэрачка таксама будзе каштаваць з пяць соценек…

Вырашылі так, што Сэмп-Сыркоўскі запросіць акцёрку ў суботу пасля спектакля да сябе на вячэру, патлумачыўшы ёй справу. Ясь даў яму 1 500 рублёў задатку. Ён дапускаў, што акцёр пускае пыл у вочы, але справа была не ў грошах. А прапанова зацікавіла яго як эксперымент: «Ці магчыма, каб такая прыгожая і таленавітая жанчына пагадзілася гандляваць сваім целам?»

У чацвер і пятніцу Ясь у тэатр не пайшоў, а ў суботу па абедзе яны разам з акцёрам купілі він, гарэлак і розных закусак. Падрыхтавалі ўсё старанна. Акцёр з гэтай мэтай зняў у сваёй гаспадыні вялікі, размешчаны побач з ягоным, сталовы пакой.

— Пасля вячэры, — сказаў акцёр Ясю, — я вас пакіну. Карыстайцеся маім пакоем. Бялізна свежая, пакой зацішны, зможаш дэтальна даследаваць усе геатапаграфічныя ўзвышшы і западзіны нашай чароўнай галадонны… А грошыкі падрыхтаваныя. Тысячку я ёй даў. Узяла і на другую аблізнулася.

— Ці лёгка яна пагадзілася? — спытаў Ясь.

— Калі ёсць дынаміт, — акцёр пацёр указальным пальцам аб вялікі, — то любую цноту можна разбурыць. Толькі трэба ўмець за справу ўзяцца. Што праўда, ідыёту то і дынаміт не дапаможа… А вы, мой каралевіч, я бачу, у такіх справах недасведчаны… Не… Гэтаму мастацтву час і жыццё навучаць…

Увечары Ясь застаўся ў кватэры, а Сэмп-Сыркоўскі брычкай паехаў у тэатр. Але папярэдне ён узяў у Яся яшчэ тысячу рублёў. Праз гадзіну ён вярнуўся разам з акцёркай, якая была ўбраная на дзіва (для Яся) сціпла. Хлопец прызвычаіўся бачыць яе ў бліскучых строях, з дэкальтэ, у трыко ці паўаголенай. Цяпер ён амаль не пазнаваў яе і быў збіты з панталыку.

Сэмп-Сыркоўскі быў вельмі вясёлы. Адразу запрасіў гасцей за стол і як найхутчэй напоўніў кілішкі.

— Здароўе Клеапатры! — урачыста абвясціў ён, строячы камічную міну.

Ён часта наліваў, еў, піў, прамаўляў гумарыстычныя, а часам і дурнаватыя тосты. Яся ён называў каралевічам, а пасля Антоніем. Пасля мноства кілішкаў у Ясевай галаве зашумела, але весела яму не было. Яму быў прыкры інтэрас, зладжаны для яго акцёрам. Жанчына таксама напілася. Гучна смяялася, пачала спяваць урыўкі арый з аперэт.

Было ўжо позна, і акцёр, абсалютна п’яны, бо піў часта і без тостаў, развітаўся з Ясем.

— Прыемных сноў жадаю… І глядзі не асаромся, бо гэта жанчына-вулкан… Не дагодзіш ёй, морду разаб’ю!

Ясь застаўся сам-насам з акцёркай. Жанчына была п’яная. Як толькі Сыркоўскі выйшаў, яна сказала Ясю:

— Спаць хачу… Дзе ложак?.. Гэй ты, смаркач… Я пытаюся… Аднясі мяне… Атрымаеш на гарэлку…

Ясь аднёс яе ў суседні пакой і падрыхтаваў ложак.

— Распрані і хутка, бо паганю ў карак… Зразумеў?

Хлопец паслухмяна, але не надта зграбна распрануў яе. Акцёрка пачала ікаць. Яна ляжала голая на ложку, пазірала на Яся і штохвілінна выцягвала да яго ўказальны палец.

— Бачыў, свіння, такую жанчыну?.. Га?.. Бачыш, якія ногі!… Кожная па тысячы… У, дзе там… Кожная па сто тысяч… Колькі ты яму даў?

— Каму? — не зразумеў Ясь.

— Ну, гэтаму Сыркоўскаму… каб са мной спаць…

— Дзве тысячы…

— Я думала, Сырок мяне ашукаў… А што такое дзве тысячы… На добры пярсцёнак не хопіць… І раскладвайся тут за дзве тысячы перад такім блазёнкам…

Ясь быў цверазейшы за яе, а цяпер адчуў сябе зусім прытомным. Яму было сорамна, шчокі заліліся чырванню…

— Не трэба мяне зневажаць. Я зусім не збіраўся з вамі спаць. Гэта быў план Сыркоўскага. Я хацеў даць вам зарабіць.

— Ой, які святы!.. А сапраўды, каналья!.. Разумееш, дурыла такі!.. Усё тваё майно не вартае вось гэтага майго пальца. За дзве тысячы… Падла!..

Ясь узяў з крэсла шапку.

— Да пабачэння і перапрашаю, калі няхоцькі пакрыўдзіў…

Ён пайшоў да дзвярэй. Акцёрка падарвалася з месца.

— Чакай!

— Чаго жадаеце?

— Хадзі сюды! Распранайся і кладзіся ў ложак! Сёння мне патрэбны мужчына!

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)