Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Святыя грэшнікі». Краткое содержание книги:

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам Огненный азимут, Неприкаянный месяц, повестями Неровной дорогой, Обжитый угол, Жито, Конец бабьего лета.
В центре романа Святые грешники драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 134
Перейти на страницу:

Кірыла вылазіў з машыны не спяшаючыся, нешта гаварыў шафёру, нібы чытаў акадэмічную лекцыю, і ўсё рабіў, няйначай, дзеля таго, каб Карней Карнеевіч Кладачка, адміністратар Юрка Місюк, а найперш за ўсё сам Лазар Ботша паспелі збегчы ўніз, у вестыбюль.

3 акна другога паверха Лазар Богша з цікавасцю. назіраў за артыстычнай непаспешлівасцю Лыкавязава, якую той разыгрываў з зайздросным талентам.

Богша ведаў, ні Карней Карнеевіч, ні Юрка Місюк не выбегуць сустракаць Кірылу Лыкавязава — яны паехалі ў калгас "Чырвоны партызан", кіламетраў за дванаццаць ад Суі, каб падрыхтаваць там прагляд знятай плёнкі. Калі і выбег бы хто, дык мастак-пастаноўшчык Тарас Жылех, але ён любіў раніцай паспаць, пакуль яму добра не грукнуць у дзверы. Выходзіла, сустрэць Кірылу Лыкавязава мог адзін Богша. Але ён не збіраўся ступіць хоць бы адзін крок насустрач.

"А трасцу табе, — цікуючы за Лыкавязавым, падумаў Богша. — Шмат будзе гонару, калі я пабягу цябе сустракаць. Знойдзеш дарогу і без мяне".

Кірыла нарэшце пайшоў да аздобленага керамікай ганка. Едучы сюды ён, па ўсяму бачна, старанна прадумаў і што абуць, і што апрануць. Вядома ж, не дзеля яго, Лазара Богшы, а дзеля ягонай жонкі Любы. То быў даўні метад — праз жонку дзейнічаць на яго, Богшу. Аднойчы гэты метад прывёў да трагедыі. За Любу Ла­зар Богша, аднак, быў спакойны — яе халоднай разважлівасці можна было пазайздросціць. Але ў Богшавай душы варушылася паганае жаданне калі-небудзь размаляваць лыкавязаўскі твар сінякамі — зусім неінтэлігентнае і непахвальнае памкненне вырашаць спрэчку кулакамі. А што паробіш, калі апошняя дуэль адбылася гадоў, можа, сотню назад. Шкада! Яно і не блага часам было б правучыць якога хлюста, хоць здаралася і так, што якраз хлюсты забівалі абражаных імі людзей. А ўсё адно і хлюст не паспіць у апошнюю перад дуэллю ноч. Хай адчуе пакуты сумлення, калі яно яшчэ дзе-небудзь затаілася ў закутках ягонай душы.

— Каго ты там выглядаеш? — спыталася Люба і падышла да акна. — Божа, Кірыла Мацвеевіч!.. Што ж ты стаіш?.. Трэба сустрэць...

Богша ўтрымаў яе за руку.

— Абыдзецца, — дужа спакойна сказаў ён. — Сустракаць начальства, якое глядзіць на гэтую сустрэчу як на даніну ягонай над табой перавагі, ёсць не што іншае, як узаемнае разбэшчванне. На парозе дома сустракаюць сяброў і гасцей, а ён не сябар і не госць. Прыехаў па справе як рэвізор ці правяральшчык, дык хай і адчувае сябе рэвізорам...

— Я прашу цябе, — тэатральна заламала рукі Лю­ба. — Не трэба канфрантацыі...

Лазару Богшу стала смешна: жонка спрадвеку любіць вось такія славечкі: "канфрантацыя", "дэгустацыя", "сітуацыя"...

— Не, я адразу аб’яўлю яму вайну, — паабяцаў ён.

— Табе заўсёды патрэбна драматызацыя, — пакрыўдзілася Люба. — А мне надакучыла...

На калідоры ўжо чуліся галасы. Знарок гучны голас Лыкавязава і чыесьці жаночыя і мужчынскія — нехта ўсё ж сустрэў, хоць на калідоры, дарагога Кірылу Мацвеевіча.

"Можа, і праўда, не варта драматызаваць падзеі, — падумаў Богша і, скінуўшы світэр, другі раз за раніцу стаў чысціць зубы. — Усё не так балюча будзе для лыкавязаўскага самалюбства".

Люба ацаніла ягоную маленькую хітрасць, як на Богшаў погляд, дык дробязную подласць. Ну і хай!.. Што паробіш? Лепей бы сустрэць Кірылу ў штыкі. Але камў і што дакажаш? Сабе ж абыдзецца даражэй...

У дзверы пастукалі. Люба паспяшалася сказаць традыцыйнае "заходзьце". Кірыла Лыкавязаў зайшоў надзьмуты: яму хацелася схаваць незадаволенасць за маскай засяроджанасці і заклапочанасці, але гэта ніяк не ўдавалася. Затое на ягоным твары заблукала зларадная ўсмешка, калі ён пабачыў Богшу ля мыцельніка. А як жа! Ён, Кірыла Лыкавязаў, божай міласцю адзін з кіраўнікоў студыі, праехаў каля двухсот кіламетраў і застаў рэжысёра ледзь не ў ложку. Ну і работнічак!..

— Позна спіцё, таварыш рэжысёр, — па-свойску, з адцённем гэткага бацькоўскага ўшчування, загаварыў ён, прыкладаючыся губамі да Любінай рукі. — Так некалі можна праспаць і сваё шчасце...

Намёк быў дужа празрысты і абразлівы. Маўляў, глядзі, Богша, не згубі Любу. Ды Лыкавязаў забыўся пра Кацярыну Ляўдак — даўнюю трагедыю, якой магло і не быць.

Богша ледзьве стрымаўся, каб не нагадаць пра Кацю.

— Мы сёння адбіраем дублі, — сказаў ён, старанна палошчучы рот.

— Ну?.. Уцэліў! — роблена здзівіўся Кірыла Лыкавязаў.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)