Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дэман - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэман

Электронная книга - «Дэман». Краткое содержание книги:

«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна.
У яе аснову пакладзены біблейскі міт пра падшага ангела, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю, будучы пераўтвораным у духа зла. Паэма выражае тыранаборчы пафас Лермантава. Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў, адначасова ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставіць.
Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.
1 2 3
Перейти на страницу:
XIII
Імчыцца конь, ляціць стралою, Храпе і рвецца, нібы к бою, То раптам стане на скаку, Прыслухаецца к вецярку, Паводзіць чуткімі вушамі, То раптам б'е капытам дол І, страсянуўшы збітай грывай, Ізноў імчыцца, як арол. На ім ёсць коннік, ды маўклівы, У сядле б'ецца, чуць жывы, Узняць не можа галавы, Ён не кіруе павадамі, Бяссільны ногі ў страмянах, І кроў шырокімі цуркамі На чапраку яго відна... Эх, быстры конь! Гаспадара ты Як віхар з бою праімчаў,
Ды асяцін яго зацяты У цемры куляю дагнаў.
XIV
Гаруе, плача дом Гудала, На двары ціснецца народ. Чый конь прымчаўся? Што з ім стала? Чаму ён паў каля варот? Хто гэты коннік нерухомы? Хавалі след ваяцкіх громаў Маршчыны смуглага чала. Сам, зброя ўся ў крыві дазвання, Рука ў апошнім пацісканні На грыву конскую лягла. Нядоўга жаніха мілога, Нявеста, зрок твой выглядаў! Стрымаў ён слова князя строга: На шлюбны пір ён прыскакаў. Ды, эх, ніколі ён, нябога, Не сядзе на каня другога!
XV
На бестурботную сям’ю Як гром зляцела божа кара. Упала на пасцель сваю, Рыдае бедная Тамара, Слязу раняе за слязой, І вось яна нібыта чуе Дзівосны голас над сабой: "Не плач, дзіця, не плач напрасна! Твая сляза на труп няшчасны Не упадзе жывой расой. Яна туманіць зрок твой ясны І твар дзявочы паліць твой. Далёка ён, ён не пачуе, Не будзе знаць журбы тваей; Святло нябёс цяпер цалуе Бясплодны зрок яго вачэй. Ён чуе райскіх песень хоры...
Што наш нікчэмны гэты лёс І слёзы дзеўчыя і гора Для госця рая і нябёс? Не, доля смертнага стварэння, Павер мне, ангел чысты мой, Не варт ніводнага імгнення Тваёй журботы дарагой.
У надземным акіяне Без стырна і без вятрыл Ціха носяцца ў тумане Хоры стройныя свяціл.
Пасярод палёў бязмежных Ў небе ходзяць без слядоў Статкі лёгкіх, беласнежных, Танкарунных аблакоў.
Час разлукі, час спаткання Ім ні радасць, ні нуда. Няма ў прошлым ім жадання, Ім былога не шкада.
У дні цяжкія няшчасця Ты іх толькі прыгадай І на земныя напасці, Як яны, ты не зважай. Як толькі ночка сваім сховам Вярхі Каўказа ахіне; Як толькі свет, чароўным словам Нібы замоўлены, засне; Як толькі ветрык над скалою Зашэпча з блёклаю травою І птушка, нанач сеўшы ў ёй, Мільгне і знікне ў цьме густой; І пад галінкай вінаграда, Расе нябёс прахладнай рада, Начная кветка зацвіце; І месяц блісне ў цемнаце, Калі з-за гор ціхутка ўстане Ды на цябе украдкам гляне. -
К табе я стану прылятаць, Гасціць я буду да дзянніцы І на павейкі-шаўкавіцы Сны залатыя навяваць..."
XVI
Замоўклі словы, ў заміранні За гукам гук яшчэ трымціць. Яна ўсхапілася, глядзіць У невыказным замяшанні. Журба і радасць, шчасця ніць Нішто прад ім у параўнанні. Пачуццяў вір у ёй кіпіць, Душа скідала свае ковы, Агонь па целе прабягаў, І гэты голас, дзіўна ноыв, Усё, здавалася, гучаў, І перад раніцай на мгненне Сон змарыў, вочы ёй самкнуў Ды яе мыслі скалыхнуў Прарочым цьмяным летуценнем: Прышэлец мглівы і нямы,
~ 3 ~ Предыдущая страница var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width > 768) { (function(w, d, n, s, t) { w[n] = w[n] || []; w[n].push(function() { Ya.Context.AdvManager.render({ blockId: "R-A-430869-4", renderTo: "yandex_rtb_R-A-430869-4", async: true }); }); t = d.getElementsByTagName("script")[0]; s = d.createElement("script"); s.type = "text/javascript"; s.src = "//an.yandex.ru/system/context.js"; s.async = true; t.parentNode.insertBefore(s, t); })(this, this.document, "yandexContextAsyncCallbacks"); } var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width
1 2 3
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)