Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Арэхападзенне
Арэхападзенне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Арэхападзенне

Электронная книга - «Арэхападзенне». Краткое содержание книги:

Дэбютны зборнік Віялеты Пачкоўскай — гэта сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт. У кнізе вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію. Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы. Для старэйшага школьнага ўзросту.
1 2 3 4
Перейти на страницу:
* * *
дождж за акном абгрызае нечыя косткі пускае слінкі да зямлі а пасля шчанюком ліжа рукі цягне за ланцуг тыркаецца мордай у кратавіны разганяе мінакоў і яшчэ добрую гадзіну гуляецца з уласным адлюстраваннем і бурбалкамі ў лужынах кінуўшы мяне самотна стаяць ля дзвярэй пад’езда з грымасай здзіўлення і змоклай торбай у руцэ
* * *
хаджу па вуліцах і шукаю вясну
а знаходжу толькі зялёных вусеняў трамваяў што едуць у Вяснянку усё так няшчыльна а пасля скажуць: харошая была пáра проста начыталіся аднолькавых кніжак а сваёй не напісалі
* * *
Вільня-Вільня, а ты такая, што мае звіліны самі ператвараюцца ў твае тонкія вуліцы.
* * *
а ў Галандыі… а ў Галандыі харашо там алычовае марозіва і дождж прайшоў там можна гуляць басанож удваіх да ранку або разгадваць пад ліхтаром крыжаванку там можна карміць галубоў і паіць галубых там можна смяяцца і біць гапату пад дых а ў Галандыі… так, там так харашо! колькі ўсяго ўбачыш, зайшоўшы ў кафэ-шоп!..
Верш пра камбайн
Я — машына па вытворчасці метафар Я — аматар у справе тонкай лірыкі калі крылатыя вампірыкі п’юць маю бензінавую кроў ну, будзь здароў! і плясь па твары Я напішу пад вашыя штандары транспаранты матам — з багаццем мастацкіх сродкаў у сваім зародку і хай хто скажа што я — камбайн для збору эпітэтаў
* * *
Ноч. Святлафор на скрыжаванні не ведае, у які кабак падацца.
* * *
Вішня ў квецені Скрала ў зімы эпітэт. Постмадэрністка.
* * *
Зіма не золата і снег не павуцінне А я гляджу ў акно, чакаю, раптам з неба Танцуючы з імпэтам тарантэлу Ўпадзе між белых кветак жоўты ліст Няма. Зіма. Ізноў прыйшла зіма! А я яшчэ не далюбіла восень Не дапісала вершаў ёй на мокрым лісці Не развітаўшыся, пайшла Зіма не восень І золата ніяк не стане срэбрам А срэбра золатам Як ні чакай таго, ніяк! Зіма… Снег быў, злы, халодны, цвёрды Мы ж з восенню ўдзвюх паплачам вадкім Пардон, цяпер адна Адна Зіма
* * *
а крылы вы мне далі акрылавымi фарбамі размалявалі мае валасы вы мелі рацыю пры падрабязным разглядзе рэштак вогнішча вы — мая новая культурная сітуацыя метафізічнасць расы дранцвеюць пэндзлі засынаюць бабры і яшчаркі ў прыску аблазяць насы дабранач я ўратую вас ад вогнішча бо вы прызямліліся там дзе патрэбна дабранач дабранач спі
Ілжэпрарок
Слухайце! Я — ілжэпрарок. Няхай частка «ілжэ» вас не турбуе — Я заўсёды ілгу, Дарма, што ўсё спраўджваецца. Прадказваю лёс, Бяру няшмат — ад «дзякуй» да… Вашай душы — У залежнасці ад таго, Наколькі вы хочаце пачуць праўду. Замовамі й прываротам не займаюся, Дзяўчынка, ён так і будзе з табой — Скажы мне дзякуй. Вы не чакалі майго з’яўлення? Думаеце, я чакала? Слухайце ўсе! Канца свету НЕ БУДЗЕ! Ён яшчэ не пачаўся. Будзе толькі… Карацей, жуйце смела тушонку з бляшанак, Грызіце мяшкі сухароў, Што на гарышчы, але склепу не чапайце. Дарэчы, смерці таксама не будзе. Так што можна хадзіць без касак і драбантаў, Можаце не карыстацца кантрацэптывамі, Бо нараджэнне таксама адмяняецца. Радуйцеся! Заўтра, калі прачняцеся І забудзеце пра мяне, У вас вырасце белае й цвёрдае за спінай. Радуйцеся, Кладзіце свае душы ў гэтую торбу, Верце мне! Я — ілжэпрарок.
1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)