Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » На крыжах
На крыжах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На крыжах

Электронная книга - «На крыжах». Краткое содержание книги:

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Для шырокага кола чытачоў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 96
Перейти на страницу:

Прашу прабачэння за даўгую цытату, але мне здаецца, што сказанае Няіставым Вісарыёнам мае самыя непасрэдныя адносіны не толькі да Гогаля, але і да нашай сучаснай літаратурнай практыкі. Калі б нашы выдаўцы і крытыкі часцей чыталі Бялінскага ды лічыліся з яго аўтарытэтам, можа б, яны зразумелі ўсю недарэчнасць шмат якіх уласных прэтэнзій да літаратуры, якія болей за сто гадоў таму разбіў вялікі крытык-дэмакрат. Гэта ж праўда, што з 1847 года, калі былі напісаны гэтыя словы, у нашай літаратуры не шмат змянілася, па-ранейшаму ў яе адрас усё тыя ж папрокі. Варта напісаць не надта прывабнага генерала, як адразу ж раздаюцца абвінавачванні ў падрыве прэстыжу савецкіх палкаводцаў; варта намаляваць адмоўны персанаж чыгуначніка, як ужо пішуць пра паклёп на слаўных савецкіх чыгуначнікаў. Абскурантызм з поваду знявагі гонару мундзіра ў апошні час набыў пагрозлівы характар. Я мог бы прывесці красамоўныя прыклады з уласнай практыкі, з жыцця ўсім нам вядомага Аляксея Карпюка, які за наіўную спробу напісаць праўдзівую літаратурную аўтабіяграфію свайго, я б сказаў гераічнага, жыцця паплаціўся ўжо шмат чым і, мабыць, паплаціцца яшчэ.

У кожнай прафесіі важнейшае значэнне мае думка спецыяліста, майстра пэўнага рамяства, але не ў літаратуры. У адносінах да літаратуры здарылася так, што ісціна вызначаецца па прынцыпу субардынацыі. Як кажуць, чым вышэй пасада, тым бліжэй да бога. У канцы пятага дзесятка гадоў Савецкай улады мы марым аб тым жа, пра што ў свой час клапаціўся Луначарскі, які яшчэ у 1931 годзе казаў, што «вопрос надо ставить не так, чтобы Центральный Комитет писал лозунги, а писатели подыскивали иллюстрации к ним, а так, чтобы партия, Центральный Комитет среди других информационных материалов читали и писателей и получали от них импульсы для своих постановлений и лозунгов».

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)