Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Горад маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Горад маладосці

Электронная книга - «Горад маладосці». Краткое содержание книги:

Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік. Хораша апавядае ён i пра тых, хто заўсёды спяшаецца на пярэдні край, хто ўжо аднаўляў Сталінград, узводзіў карпусы Мінскага трактарнага i аўтамабільнага заводаў i цяпер прыйшоў будаваць новы горад на Дзвіне, як камуніст, як кваліфікаваны рабочы, каб вучыць моладзь вытрымцы, настойлівасці, майстэрству.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:

З раніцы да вечара да яго ішлі i ішлі новыя рабочыя з непаслухмянымі юначымі чубамі i з косамі, заплеценымі белымі каснікамі, у форменных вучнёўскіх сукенках i ў спартыўных касцюмах з блішчастымі «маланкамі».

«Дзеці, зусім дзеці,— думаў аб сваіх «кадрах» Рыгор Васільевіч.— Кожнаму з ix яшчэ патрэбна мама, бацькоўская апека. Што я з імі буду рабіць? Ніводнага спецыяліста! Яны ж яшчэ нічога не ўмеюць». I ён, хаваючы свой лірычны настрой, афіцыйна i сухавата пытаўся ў наступнага наведвальніка:

— Прозвішча? Спецыяльнасць? Што ўмееш рабіць?

I амаль заўсёды чуў адзін адказ:

— Спецыяльнасці пакуль што няма. Скончыў дзесяцігодку, a рабіць буду ўсё, што загадаеце. Хачу быць мулярам. Хачу быць тынкоўшчыцай, хачу быць бетоншчыкам, цесляром, электрыкам.

Тут жа складваліся брыгады. Брыгадзірамі прызначаліся тыя, чыё прозвішча лягчэй было запомніць: «спецыялісты» былі ўсе аднолькавыя. Кожнай брыгадзе выдаваліся лапаты, усе накіроўваліся на адзін аб'ект — капаць катлаваны для падмуркаў пад інтэрнаты. З'явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засыпаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай i ў змроку плыла то гарэзная, то ціхая i задуменная песня. Палатка i рамантычны быт, праца ў адным катлаване здружылі ўсіх першых навасёлаў. А тыдзень назад яны не ведалі, што недзе жывуць такія цудоўныя ix равеснікі, што яны стануць неразлучнымі сябрамі, а можа i спадарожнікамі на ўсё жыццё.

К ночы прыходзілі баржы з цэглаю i шчытамі зборных дамоў, шчэбенем, шклом i шыферам. Адпрацаваўшы змену па будаўнічай пляцоўцы, хлапцы i дзяўчаты ішлі на бераг Дзвіны на разгрузку. Адны ўяўлялі сябе Карчагінымі, другія ўспаміналі будаўнікоў Камсамольска-на-Амуры, i ўсе жылі ў чароўным свеце герояў з любімых кніг. Сціралася мяжа паміж рамантыкай юнацкіх мараў i сапраўднасцю. A сапраўднасць была прыгожая i суровая. Самастойнае жыццё пачыналася на голым месцы, над трапяткім дахам палаткі, пры святле зыркага кастра, у нялёгкай рабоце. Здавалася, змора бярэ верх над усімі жаданнямі — толькі б дабрацца да свайго месца, упасці i заснуць. А тут невялічкі, хударлявы Валеры Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне i ціха спявае «Школьны вальс». Вакол яго збіраюцца тыя, хто толькі ўчора развітаўся з роднаю школаю, з блізкімі сябрамі i любімымі настаўнікамі. I ўжо суладная песня плыве над ракою, адгукаецца рэхам у прыбярэжным хвойніку, нібыта ёй адказваюць сябры i аднагодкі, што запалілі кастры на вялікіх будоўлях каля Старобіна i Бярозы, на Ангары i ў Казахстанскіх стэпах.

А праз чатыры дні, у першай дэкадзе чэрвеня, паабапал адзначанай вешкамі шырокай магістралі будучага гарадка ўжо было закладзена восем інтэрнатаў.

Кароткі адрас

На станцыю Полацк кожны дзень прыбывалі таварныя саставы з кароткім адрасам: «Нафтабуд».

На платформах стаялі новенькія мінскія самазвалы i пад'ёмнікі «Піянер», вагоны былі загружаны цэглаю i сухім тынкам, таўравымі бэлькамі i швэлерам. Саставы разгружаліся хутка. Пакгаузы i станцыйныя павеці былі завалены абсталяваннем i матэрыяламі. Але як гэта ўсё даставіць туды, дзе разгарнулася будаўніцтва горада беларускіх нафтавікоў? «Чырвоны мост» праз Палату, так-сяк адноўлены пасля вайны, наўрад ці вытрымае такую нагрузку, а мост праз Дзвіну можа прапускаць толькі машыны з грузам 3-4 тоны. Пасля дажджу на грунтавых дарогах гадзінамі равуць цяжкія самазвалы, коўзаюцца ў разбітых гразкіх каляінах, пакуль ix не выцягне трактар. На будаўнічай пляцоўцы гадзінамі прастойваюць рабочыя, чакаючы цэглу i вапну, цвікі i шыфер, а матэрыялы ляжаць на чыгунцы або марудна паўзуць на машынах па разбітых дарогах.

— Што рабіць? — упарта думае начальнік участка, седзячы позна ноччу ў маленькай хатцы Ганны Мікалаеўны. Нядаўна тут тоўпіліся майстры i брыгадзіры, маладыя муляры i бетоншчыкі. Усе яны патрабуюць аднаго — бесперабойнай дастаўкі матэрыялу i шырокага фронту работ. І не толькі патрабуюць, a i раяць, кожны ідзе ca сваімі прапановамі i парадамі.

Рашэнне, здаецца, знойдзена. Заўтра раніцай трэба дамовіцца з трэстам i пачынаць будаваць праз Дзвіну пераправу. Хоць часова будзе развязаны вузел, што паспеў зашмаргнуцца ў першы месяц. «Эх, дарогі — пыл ды туман»,— уздыхае начальнік участка, праглядаючы зводкі дзённай выпрацоўкі, правяраючы парады, намячаючы заданні брыгадам на заўтрашні дзень. За месяц існавання будоўлі калектыў вырас да 228 чалавек, а вопытных, кваліфікаваных майстроў можна пералічыць па пальцах. Прыйдзецца вучыць моладзь — адкрыць філіял будаўнічага вучылішча. Неабходна сталовая, лазня, трэба найхутчэй закончыць першыя інтэрнаты, каб да восені людзі жылі пад дахам. Рамантыка рамантыкай, а жыццё — жыццём.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)