Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Высакосны год [Хоку і танка]
Высакосны год [Хоку і танка] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высакосны год [Хоку і танка]

Электронная книга - «Высакосны год [Хоку і танка]». Краткое содержание книги:

Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы, для якіх непарушны закон: спачатку неабходна стаць чалавекам, а потым ужо паэтам, пісьменнікам... Палоннік гэтае прасторы, Уладзімір Сіўчыкаў напісаў кнігу “Высакосны год”, якой характэрна вабнасць дакладных занатовак, а таксама ўвага да сціплага, простага і чалавекалюбнага. Кніга дастаткова тужлівая па інтанацыі, але ў тузе, як аднойчы заўважыў яе аўтар, жыве „нязведаная слодыч...” (Л. Дранько-Майсюк, Шляхетны стыль, фрагмэнт)
1 2 3 4
Перейти на страницу:
* * *
Сёння болей на гадзіну спацьмем – пера- ход на зімні час!
* * *
Зграбаю лісце пад слівай зашэрхлае ў восеньскім садзе…
* * *
Іржэўнік колкі, як зваротны шлях пакут. Нудны краявід.
* * *
Паркан фарбую. Саспелай вішні колер заспакойвае.
* * *
Як і пазалетась песціць маю далонь глянец каштана.
* * *
Кінуў жалудоў у фантан з жабоцькамі старасвецкі дуб.
* * *
Дочкі шукаюць каштаны ў лістоце ў парку Купалы.
* * *
Згалелі клёны. Вусцішнасць пануе зноў ля сцен Каложы.
* * *
Крачаць вароны па-над садам згалелым. Восеньскі вецер.
* * *
Лысая гара… Праглядаю пры печы тоўсты часопіс.
* * *
Ветразь-парасон мяне ўпотай штурхануў. Стылая слата.
* * *
Венера-зорка, напэўна ж, дзесьці й сёння дзеці слёзы льюць?
* * *
Прывідным ранкам прасакоча сарока над лісцем глогу.
* * *
Кубак забыты на цыраце ў альтанцы. Мжака цярусіць.
* * *
Грэюцца коткі на капотах машын. Празрысты ранак.
* * *
На дым гаркавы дзівуецца малеча. Бульбоўнік паляць.
* * *
Апала лісце, ды скрозь вецце яблыні ледзь бачны кляштар.
* * *
Кошка-прыблуда жаласліва яўкае… Дачы спусцелі.
* * *
Пабагацелі прыбіральшчыцы ў двары – важкія гурбы залатое лістоты шторання намятаюць.
* * *
Аж да гарышча па цаглянай сцяне плюшч ускараскаўся! Асфальт у лодачках барвістых лісточкаў.
* * *
Мабыць, утульна будзе ўзімку засынаць і чайным ружам пад лапнікам яловым дый пахкім пілавіннем.
* * *
Заструменіўся дымок па-над комінам у хаце напроці — напэўна ж, заначуе Віталь Мікалаевіч…
* * *
Выкруцілася на аўчынным халаце, які я скінуў, трохколерная Тайга… Сніць роднасную блізкасць?
* * *
Ідзём далёка... Хто падкажа, дзе канец гэтага шляху? З дрэў на зямлю сцякае лісце бясконцым дажджом.  
1 2 3 4
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)