Наскрозь
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Год: 1985
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Наскрозь». Краткое содержание книги:
Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце Знамя юности, рэдагаваў бюлетэнь Тэатральны Мінск, быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса Крыніца, штотыднёвіка Літаратура і мастацтва. З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)
Перейти на страницу:
I ў рэшце рэшт мяне ён перамог,
Бо меў незразумелае мне права
Ніжэй за ганьбу быць,
Вышэй за славу...
I я не змог пераступіць парог
3 маёй Варшавы
У яго Варшазу.
I ён праводзіў нас,
Чужы — чужых,
I мы пайшлі па вуліцах пустых,
Дзе колкім ветрам забівала дых
I між вітрын насіла павуціну,
I хрыплае імя тваё —Хрысціна,
Як плач няўцямны, мучыла мне слых.
I ў тую ж ноч, як торгнуўся цягнік
I ўзнік у шкле аконным мой двайнік,
Што бег з табою побач за вагонам,
3 густога ценю выплыў твар
Я г о н ы —
I да майго,
Нібы двайнік,
Прынік.
Зрываючыся
з грукатам
з маста,
За ім ляцелі плач і пустата,
Неправата жыцця і правата —
I я не мог ад іх адгарадзіцца!
...Нарэшце, чай прынёсшы, правадніца
Завесіла фіранкай твар Хрыста.
Перейти на страницу: