Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политика » Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Турэмны дзёньнік

Электронная книга - «Турэмны дзёньнік». Краткое содержание книги:

„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ў тэлебачанні далёка не рэчаіснасць наяве, што сённяшняя сістэма ў краіне – хворы вынік хворых амбіцыяў і шматгадовая пакута мільёнаў людзей, што на турэмных нарах можа апынуцца кожны, але не кожны зможа з годнасцю вытрымаць выпрабаванні. Тут пра паламаныя лёсы, пра рэдкія праявы чалавечнасці і бясконцыя гульні нялюдзкасці.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 45
Перейти на страницу:

Усе тры дні, што я ня еў, салдат выкідваў маю пайку у парашу, якая была праз калідор насупраць.

12.04.96 году

10 г. раніцы. З прагулкі, сёньня новая клетка, амаль квадратная, № 15. У камеры можна мець гатавальнік, але на ноч забіраюць. Па малой патрэбе - толькі ў вядро, бо ўнітазу (парашы) няма. У агульную прыбіральню выводзяць два разы: раніцай i вечарам. Сёньня армяніна Юру забіраюць з „хаты”, пасадзілі яго за кантрабанду: хацеў правезьці даляры зь Літвы ў Арменію.

13 красавіка

Aпошнi дзень „страснога” тыдня ў праваслаўных. Па радыё сумная музыка, п’есы Чайкоўскага. Плача скрыпка пад акампанемент раялю. Надвор’е пагоршала: ападкі, змрочна. За грошы, якія захоўваюцца ў турэмнай касе, змагу набыць нешта толькі з 20 красавіка.

19.04.96 году

Сёньня Галіна здае дзяржаўныя экзамены. Як яна там, мая салодкая?

Перавялі ў 9-ю, сусед - Аляксандар Маціеўскі, 100-я, удзел у групавым забойстве старшыні праўленьня „Медбанку” Валодзькі (Валадзько, як пiшуць, зыходзячы з правілаў расейскай мовы). Прынесьлі партатыўны тэлевізар „Гарызонт”. Глядзім хакей, матч „Беларусь - Японія”.

20 красавіка

Тэлевізар згарэў. Сусед мой A.M. служыў у сьпецназе, распавядае, што ўдзельнічаў у акцыях у Фергане, Баку, Намангане, Сухумі, ахоўваў у 1989 годзе М.Рыжкова. А пачынаў сваю кар’еру ў вучылішчы г.Новассбсрска, у якім рыхтуюць байцоў сьпецназу.

21 красавіка 1996 году, 9-я камера

Спрабую пісаць вершы, але вобразы, метафары, словы, рыфмы атрымліваюцца якіясь вялыя, ня тое, што магло б мяне задаволіць.

„Pyкi назад!” - ты ідзеш на допыт. „Рукі назад!” - ты дзяржаўны злачынца. „Pyкi назад” - набываеш вопып. „Pyкi назад!” - i думка, як сьпіца,
пра тое, што там красавік і суха, дзяўчаты скінулі тоўстыя гетры, на кругині яшчарка сушыць бруха i пахне гудронам асфальт нагрэты.
З рукамі назад выводзяць на пляцык трохкутнай формы - хадзі i думай пра тое, як там дэфілююць грацыі, як там парламент фліртуе з думай.
Пра радасьць успомніш, калі жанчына цябе па-крывіцку любіла штоноч, i вы любоў запівалі „чын-чынам”, i сьлёзы сьветлыя беглі з воч.
А „рукі назад!” - гэта ўсё часова, а „рукі назад!” - ня страшна, калі табою валодае вечнае Слова i памяць пра травеньскі. пах ральлі.

22.04.96 году

Вечар, па першай праграме беларускага радыё ідзе перадача „Сябрына”, у якой - пра расейскага паэта М.Рубцова. Загінуў, бедалага, ад рук уласнай жонкі, прыдушыла п’янага коўдрай. А можа якраз так i трэба паміраць паэту?

24 красавіка

Адбылася сустрэча з адвакатам, атрымаў асадку. Сфатаграфавалі. Зарос, барада, чорны, як чачэнец. На волі +26 °С.

25.04.96

Вечар. Опера Сен-Санса „Самсон i Даліла”. Афіцыйнае радыё перадае, што на заўтрашні „Чарнобыльскі шлях” прыязджаюць сябры з украінскай арганізацыі „УНА-УНСО”. Атрымаў перадачу ад былой фіктыўнай жонкі.

26 красавіка

Пятніца, 10 гадоў з дня аварыі на ЧАЭС i з часу майго першага жанімтсва. Ясны цёплы дзень, якога я ня бачу, толькіа чую гукі з волі: ціўкае сініца, мяўкае кот, званы на Катэдральным саборы. Сёньня там БНФ арганізуе шэсьце. Як яно будзе?

Ад I. Ф. К атрымаў перадачачку: пару майткаў, асадку, паперу.

Быў на „медаглядзе”, аглядалі дзьве кабеты, пра кваліфіксацыю якіх гаварыць не прыходзіцца. Сказаў, што некалі хварэў саркаідозам Бека, што нешта нездаровіцца майму пенісу. Абяцала арганізаваць яшчэ адзін агляд (флюараграфія i уролаг).

Прайшоў дождж, проста лівень. Паветра пасьвяжэла. У фортку залятае чмель i, здаецца, авадзень. Атрымаў інфармацыю, што на „Валадарцы” (цэнтральная сталічная турма, якая прылягае да вуліцы імя Валадарскага) сядзіць за „хуліганку” Алесь Шадрын. Хворы, гніе (язвы на целе), на зону не паехаў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)