Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Крутыя хлопцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Крутыя хлопцы

Электронная книга - «Крутыя хлопцы». Краткое содержание книги:

Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае. Сапраўды, хочаш не хочаш, а калі чытаеш ці слухаеш яго гумарэскі або глядзіш спектаклі па яго камедыях, то і насмяешся ўволю, і нарагочашся да слёз. Нягледзячы на актыўную творчую працу, адказную работу (кіраўнік Гомельскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў) і грамадскую дзейнасць, В.Ткачоў вельмі часта на крылах смеху завітвае да аматараў дасціпнага мастацкага слова. Тым, каму не давялося пабываць на такіх сустрэчах, пашанцавала зрабіць гэта цяпер. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Па зале пракаціўся шумок, людзі павярнуліся да жонкі юбіляра: і трэба ж такое пачуць ёй, гаротніцы, ад нейкага там інжынера Ціханчыка! Выбраў момант, блазнюк. А той, не звяртаючы ні на што ўвагі, сыпаў далей:

– І калі б яму, здавалася, паспець усюды? Работы шмат. Рэканструкцыя. З планам запарка. Новыя тэхналогіі ўкараняем. Аднак – паспявае. Малайчына. Мая жонка, дарэчы, таксама прызналася, што дырэктар наш–сапраўдны мужчына. А жонцы сваёй я веру, яна ніколі не хлусіць. Яна мяне, дарэчы, колькі разоў Пецькам назвала, хоць я ж – усе вы добра ведаеце – па пашпарту Ягор. Так што, шаноўны Пятро Селівонавіч, жадаю вам і надалей карыстацца такой жа павагай у жанчын...

І Ціханчык сеў.

Сядзеў і юбіляр.

У вялікай, як падалося ўсім, лужы.

БЯСПЛАТНА НЕ ЕЗДЗІМ

–Кантралёры, кантралёры ідуць!–хвалькай пранеслася ў прыгарадным цягніку, і Цюлькін пацягнуўся да торбы, якую незадоўга да гэтага акуратненька паставіў на верхнюю палічку. Сцягнуў, развязаў матузкі.

– Няхай ідуць,– сказаў ён упэўнена і паляпаў па торбе.–Бясплатна не прывык ездзіць. На карку ў дзяржавы не сяджу.

А кантралёры людзі шустрыя –тут як тут.

–Ваш білецік,– вырасла перад Цюлькіным жанчына з бліскучым кампосцерам у руцэ.

– А, прабачце, колькі каштуе цяпер праезд да Церахоўкі? Як і раней?– натапырыў вушы Цюлькін.

– Шэсць тысяч!

– Зразумела! З мяне – сто пяцьдзесят!– Цюлькін хуценька дастаў шклянку і забулькаў у яе з пляшкі.

– Што вы робіце, грамадзянін!–занервавалася жанчына-кантралёр.–Паказвайце білет, альбо плаціце штраф. А ён, гляньце толькі, піць уздумаў у грамадскім транспарце. Хутчэй,хутчэй!

– Гатова!– і Цюлькін, усміхаючыся, падаў шклянку кантралёру.–Цюцелька ў цюцельку.

– Я... я не п’ю !– запунсавелася жанчына.

– А піць і нельга,– сур’ёзна адказаў Цюлькін.–Яна, гэтая гарэлка,– не ваша, ян – дзяржаўная. З гэтага часу – уласнасць чыгункі. Аднясіце яе ў сваю касу. Ці на склад. Замест тых грошай, якія я павінен быў заплаціць за праезд.

Жанчына нязграбна паціснула плячыма, нічога не разумеючы, бездапаможна паглядзела на пасажыраў, чакаючы ад іх спачування: што мне рабіць, скажыце толькі, з гэтым дзіваком?

А Цюлькін працягваў трымаць шклянку ў выцягнутай руце:

– Бярыце, бярыце! Не бойцеся, гарэлка якасная. Самі ж робім. Ведаем, што нам будуць зарплату выдаваць пляшкамі з моцным напоем, то абы-што не вырабляем. А як жа! Так што не хвалюйцеся. Бачыце колькі ў мяне тут пляшак? Аванс, аванс атрымаў. Паўмесяца буду ездзіць у грамадскім транспарце і плаціць розныя штрафы...

Жанчына-кантралёр зрабіла выгляд, што Цюлькін больш не існуе з ягонай гарэлкай, і павярнулася да бабулькі, якая трымала нагатове перад ёй паўкачана капусты.

– Я, дзетачка, пенсіянарка, то з мяне палавінка... Пенсію затрымліваюць... Бярыце, бярыце... Капуста добранькая... Свая...

Жанчына з кампосцерам пачала раптам губляць прытомнасць, і яе не было каму падтрымаць – рукі ў пасажыраў аказаліся заняты сасіскамі, сардэлькамі, курынымі яйкамі, падшыпнікамі, гайкамі...

Бясплатна нашы людзі ездзіць не прывыклі!

СЕАНС КАХАННЯ

Рыжыкаў, як толькі выйшаў на пенсію па інваліднасці, то ў гарадской кватэры бывае рэдка – больш жыве на дачы. Рачкуе там. Развёў трусоў, курэй, нешта вырошчвае на градках. У горад прыязджае толькі атрымаць пенсію і даведацца, ці жывыя яго хатнія. Жывыя. Працуюць і вучацца.

І ў той дзень ён, стомлены і шчаслівы, прыехаў з поўнай торбай, паставіў за парогам:

– Ешце!

А сам пасядзеў крыху перад тэлевізарам на канапе і заснуў.

Пад ранне аглядзеў, што побач пасопвае жонка. Неўзабаве кабета заварушылася, пачала лапаць Рыжыкава рукамі, інтымна, пяшчотна. А вусны шапталі:

– Мілы... каханы... любы... Як я чакала цябе!..

Рыжыкаў апамятаўся толькі, калі жонка сцягнула з яго сарочку, штаны, майку і трусы. Ляжаў ён у чым маці нарадзіла. І раптам жонка ўскочыла з ложка і шмыганула з адзеннем мужа ў ванны пакой:

– Вось калі я цябе злавіла, нямыцік ты мой!

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)