Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Добрым сэрцам чалавечым
Добрым сэрцам чалавечым - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Добрым сэрцам чалавечым

Электронная книга - «Добрым сэрцам чалавечым». Краткое содержание книги:

У нарысах, якія складаюць зборнік «Добрым сэрцам чалавечым», пісьменнік даследуе характары знакамітых людзей Жлобіншчыны. Знакамітых не толькі тым, што ў некаторых з іх шмат ордэнаў і іншых ганаровых адзнак, а найперш — сваёй чалавечай, працоўнай, духоўнай адметнасцю. Тым, што іх жыццё — гэта кропелькі нашай складанай, нялёгкай гісторыі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Многа бур і навальніц прашумела над Злобінам, многа спусташальных войнаў прагрымела за вякі. У іх агні дымам пайшоў замак. А паселішча ўсё вытрымала, перажыло. Сівые стагоддзі гартавалі яго і гадавалі. З цягам часу яно стала мястэчкам, а затым горадам Жлобінам.

Мужнее і прыгажэе старажытны Жлобін на несціханай, нястомнай дняпроўскай хвалі, разрастаецца карнямі і кронай, бо жывуць тут мірныя, дбайныя людзі, патомкі асілка Петрака.

РАМАНС ВІЕЛЬГОРСКАГА

Чарговае пісьмо з Яснай Паляны было, як і ранейшыя, кароткае, але шчырае і цёплае. Леў Талстой дзякаваў Міхаілу Сяргеевічу за ілюстрацыі, дзяліўся ўражаннямі ад іх.

То былі ілюстрацыі да рамана «Вайна і мір», які друкаваў часопіс «Русский вестник». Зрабіў іх ураджэнец Жлобіншчыны Міхаіл Сяргеевіч Башылаў.

Да нашых дзён дайшло адзінаццаць пісем Льва Мікалаевіча мастаку. «Я адчуваю, што магу быць карысным вам сваімі заўвагамі. Я ўсё-такі ўсіх іх (выдзелена Талстым) ведаю больш за вас, і калі-нікалі пустая заўвага навядзе вас на думку. А я буду пісаць з выпадку вашых чарнавых малюнкаў усё, што давядзецца, а вы ўжо выбірайце, што вам патрэбна». Так пісаў Леў Мікалаевіч мастаку ў снежні тысяча восемсот шэсцьдзесят шостага года.

Вялікі Талстой скрупулёзна ставіўся да ілюстрацый Башылава, патрабавальна, але ўдумліва і тактоўна. Башылаву добра, ахвотна працавалася з аўтарам «Вайны і міра». Леў Мікалаевіч па-чалавечы ўважліва, чула ставіўся да мастака. Хто-хто, а ён ведаў, якое значэнне ў мастацкай творчасці мае клапатлівае сяброўскае слова. «Як ваша работа — карціна? — пацікавіўся Талстой у Міхаіла Сяргеевіча. — Дай вам Бог поспеху і задавальнення ў працы — гэта лепшае шчасце». Шчырыя, цёплыя гэтыя пажаданні Леў Мікалаевіч выказаў мастаку, маючы на ўвазе карціну «Селянін у бядзе», над якой той працаваў.

Забягаючы наперад, скажу, што названую карціну Башылаў потым выставіў на акадэмічнай выстаўцы.

Міхаіл Сяргеевіч зрабіў трыццаць ілюстрацый да славутага рамана. Перадаў малюнкі ў друкарню Рыса, дзе мелася выдаваць кнігу, для гравіравання. І тут здарылася бяда — у друкарні ўзнік пажар. Ілюстрацыі і зробленыя па іх драўляныя клішэ згарэлі.

У кожнага чалавека бываюць часіны роспачы і пакутлівых сумненняў. Пасля пажару ў друкарні напаткалі яны і Башылава. Ну вось ён столькі дзён і начэй аддаў сваёй напружанай працы, а што з таго? Хто пабачыць і ацэніць яе? Каго ўзрушыць яна, прымусіць задумацца, глыбей зазірнуць у сябе і ўважлівей агледзецца наўкола?.. Дык, можа, трэба было лепш аддацца вясёлым бяздумным уцехам — гульнуць у бесшабашных разудалых кампаніях з тройкамі і цыганамі, пазабаўляцца ў гарачым дзікім паляванні на ваўкоў і дзікоў?.. Дваранін жа, уладальнік маёнтка, палёў і лясоў...

Наваліліся цяжкія гадзіны пакутлівага роздуму, успамінаў. Думкі мітусіліся, скакалі, то чапляючыся адна за адну, як дзядоўнік, то рвучыся.

Вось ён, ружовашчокі сарамлівы хлапчук у сваім маёнтку Пірэвічы зімовым днем коўзаецца з горкі на санках. Куляецца ў снег, рагоча... Воддаль стаіць маці і, назіраючы за ім, усміхаецца. Пасля, калі яны вярталіся дадому, маці сказала яму: «Такім жа ціхім, марозным сонечным днём у дваццаць першым годзе ты нарадзіўся, сынок. Няхай жыццё тваё будзе такое ціхае і сонечнае».

Ды не судзіў яму лёс ціхае і безмяцежнае жыццё. Было яно чыстае, але цяжкае і трагічнае.

Бадай, самым моцным дзіцячым уражаннем была ў Міхася ўзрушанасць, якую ён адчуваў, калі клаў перад сабою аркуш паперы, каб маляваць. Тады яму здавалася дзіўнае: грудзі нібы расшыраліся... І гэтае выразнае ўражанне засталося ў яго на ўвесь век.

У аўдыторыях Харкаўскага універсітэта дзевятнаццацігадовы студэнт Міхась Башылаў пад уплывам прагрэсіўна настроенай моладзі, з якой хутка зблізіўся, адчуў прыліў творчых сіл і неспатольнае жаданне маляваць, маляваць… Неўзабаве ў альманаху «Молодык» з’явіліся з любоўю намаляваныя ім партрэты ўкраінскіх пісьменнікаў Катлярэўскага і Квіткі-Аснаўяненкі, іншыя творы. Тады ж ён стаў ілюстраваць у рукапісным зборніку творы Тараса Шаўчэнкі — паэму «Гайдамакі» і вершы з «Кабзара». Хораша тым часам было яму: маляваў і быццам піў цудоўную паэзію вялікага майстра мастацкага слова, быццам бачыў наяву неўміручыя вобразы геніяльных твораў. Хораша было і журботна, і трывожна, і горка.

Скончыўшы універсітэт, Міхась пажыў у Пірэвічах. У мароз, у аддігу, у дождж з першымі навальніцамі хадзіў ён па палях, лугах, і лёгкі, вясёлы быў яго малады крок. То быў час ягонага духоўнага ўзбагачэння ад салодкай далучанасці да чараўнічай прыроды радзімага кута, ад сустрэч з вясковымі людзьмі, багатымі і прыгожымі жыццёвай мудрасцю наросхрыст раскрытых душ.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)