Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 94
Перейти на страницу:

3 прычыны безграшоўя ён амаль не чытаў газетаў, хіба калі-нікалі выпадкова, але тады кожны раз нерваваўся і расстройваўся, ажно карцела лаяцца. Газеты хлусілі гэтак на-хабна, як не хлусілі ніколі раней пры саветах. Апроч таго, у кожным нумары − указы, дакрэты, законы і безьліч папра-вак да ранейшых законаў і да папярэдніх паправак, бяскон-цыя выступы самога, ад якіх хацелася ванітаваць. Усё ўказваў, патрабаваў, гразіўся і падманваў, − як калісьці па-літрукі ў войску, як у тым Афгане. Што значыць пачатко-вец-міліцыянт, які дарваўся да ўлады не накамандаваўшы-ся ў паліцэйскай службе і зараз імпэтна спаганяў свой ка-мандзірскі сьверб. I, як ні дзіўна, тое шмат каму падабала-ся, пенсіянеры, былыя вайскоўцы-адстаўнікі, бы зачарава-ныя, чыталі ўсе ягоныя выступы ў газетах, усе ягоныя да-крэты, і наўрад ці што разумеючы ў іх пустазвонным шмат-слоўі, адабралі. «Можа, парадак навядзе» − было іх нязьменным аргументам. Хоць які ім патрэбны парадак у бяс-праўнай краіне, было невядома. Наўрад ці яны тое разу-мелі самі.

Колькі разоў Ступак спрабаваў яго слухаць па тэлевіза-ры, але не мог стрываць і пяці хвілінаў, сподам душы адчу-ваючы фальш яго пыхлівых словаў, і толькі дзівіўся, як таго не адчувалі іншыя. Хоць бы і ягоная жонка. Варта было Ступаку пасярод яго выступленьня ткнуць пальцам у які ін-шы сенсар, пераключаючы на іншы канал, як яна кідалася да тэлевізару і вяртала ўсё на ранейшае месца. I жонка, і яе малодшая сястра гатовыя былі з замілаваньнем гля-дзець і слухаць яго хоць да ранку. А на Ступаковы папрокі звычайна адказвалі: як можна грэбаваць такім выступлень-нем гэткага інтэлігентнага, віднага сексуальнага мужчы-ны? Яны проста млелі ад аднаго толькі выгляду яго заўжды старанна паголенага, напамажанага твару з загадкавым, амаль сакаліным, позіркам, тугімі пашчэнкамі і сківіцай ка-пылом, што лезла наперад з экрану. У такія хвіліны Ступак гатовы быў узьненавідзець увесь жаночы род, ня толькі

ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром ад-чуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разь-лічанае на дурняў або нягоднікаў. А як ён езьдзіў па гора-дзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветла-форы і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зьнікнуць з дарогі. Усё пруцянела на вуліцы, бы ў чаканьні канца сьвету, як здаля шалёна вы-скоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улева і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялі-кай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхняй дарозе кідаліся да тратуараў машыны прыватнікаў, ці, як іх звыкла назы-валі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі мо-мант спыніцца са сваім «масквічом» бо не было як прыт-кнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршу-ном накінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюю кантору.

Агледзеўшыся і зразумеўшы нарэшце, каго абралі, мужыкі пачалі папракаць адзін аднаго за свой неразумны выбар. З такім жа правам мог папракнуць сябе і Ступак. Ён таксама галасаваў за яго. Але як было не галасаваць ці галасаваць за ягонага суперніка, як некаторыя казалі − на-цыяналіста? Той можа, быў і неблагі хлопец, вучоны, але што б ён зрабіў з гэтым задушаным народам які ўмеў толь-кі піць, лайдачыць і красьці? Які напалову складаўся з каму-ністаў ды камсамольцаў, а другой паловай абслугоўваў КДБ? А яшчэ той абвясьціў, што ўзаконіць прыватную ўлас-насьць ды ўвядзе абавязковай нацыянальную мову, на якую амаль усе забыліся − і ў горадзе, і ў вёсцы. Ступак пачаў ад яе адвыкаць яшчэ ў войску, хоць для яго, вясковага хлоп-ца, авалодаць як сьлед расейскай было нялёгка. Ён доўга ня мог правільна вымавіць шмат якія расейскія словы (тряпка, напрыклад, за што яго так і дражнілі ў роце − «трапка»). Толькі адвучыўся ад вясковага, збольшага зага-

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)