Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
- Автор: Кэрролл Льюис
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Сказки народов мира
Электронная книга - «Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса». Краткое содержание книги:
Праспяваўшы апошнія радкі сваёй балады, Вешнік падабраў вузду і направіў свайго каня ў той бок, з якога яны толькі што прыйшлі.
- Апошнія пяць метраў, ты пойдзеш адна,- прамовіў ён,- спусцішся па схіле, перасячэш ручай і ты – Каралева. Але спачатку... правадзі мяне, калі ласка,- спыніў Вершнік Алісу, якая ўжо гатова была несціся ў тым напрамку, які указаў Вершнік.- Не доўга. Ці не памахаеш ты сваёй хусткай, пакуль я не павярну? Думаю, гэта крыху падбадзёрыць мяне.
- Зразумела, я пачакаю,- адказала дзяўчо,- дзякуй вам... за тое, што праводзілі мяне... і за песню таксама... яна мне вельмі спадабалася!
- Няўжо!- сумняваючыся прамовіў Вершнік,- але ж ты не праліла ані слязінкі.
Яны паціснулі адно аднаму рукі і рыцар павольна паскакаў у лес.
- Думаю, не трэба праводзіць яго задоўга,- сказала сабе Аліса, гледзячы Вершніку ў след.- Зноў кульнуўся!.. І як заўжды галавой!.. Але ўзвершыўся лёгка... пэўна з-за той колькасці рэчаў, што вісяць на яго кані...- дадала дзяўчынка, працягваючы назіраць за канём, што павольна рухаўся па дарозе, і Вершнікам, што ўвесь час, спаўзаў ці ў той, ці ў іншы бок. Кульнуўшыся яшчэ чатыры-пяць разоў, ён дасягнуў павароту. Аліса памахала яму хусцінкай і крышачку пачакала, пакуль ён не знікне з поля яе зроку.
- Спадзяюся, што гэта насамрэч яго падбадзёрыла,- прамовіла яна, збягаючы са схіла,- а цяпер хучшэй да ручайка і я... Каралева! Як выдатна гэта гучыць!- У колькі крокаў яна дабегла да ручая і, прыгнуўшы праз яго, крыкнула.- Нарэшце, Восьмая клетка!
Яна прызямлілася, на мяккую, як коўдра траву, на якой сям-там у шахматным парадку былі размешчаныя кветнікі.
- Як жа тут хораша, добра што я нарэшце тут апынулася! Вой, а што гэта на маёй галаве?- напалохана ўсклікнула Аліса, адчуўшы рукамі нешта цвёрдае, што крута ахапіла яе галаву.- Што там магло апынуцца без майго жадання?- сказала яна сабе, здымаючы прадзмет з галавы і кладучы на калені, каб лепш разгледзіць.
Гэта была залатая карона.
Раздзел IX
Каралева Аліса
- Выдатна,- прамовіла Аліса.- Ніколі не думала, што апынуся Каралевай гэтак хутка... і, як вам гэта падабаецца, Ваша Вялікасць,- сур'ёзным тонам дадала яна (Аліса вельмі любіла ругаць сябе),- Вы сядзіцё на голай зямлі, як невядома хто! Хіба ж гэта прыстойна!- таму дзяўчынка паднялася на ногі... і надзьмута, але асцярожна, каб не звалілася карона, пайшла наперад, але хутка зразумеўшы, што яе ўсё роўна ніхто не бачыць, кінула свае закідоны.
- Калі я насамрэч апынулася Каралевай,- прамовіла яна, зноў прысеўшы на зямлю,- я з цягам часу, навучуся яе насіць.
Раптоўна, Аліса нават не паспела гэтаму здзівіцца, яна апынулася паміж Белай і Чорнай Каралевамі, якія сядзелі з абодвух яе бакоў, яна, зразумела, пажадала спытаць у іх, як яны тут апынуліся, але падумала, што гэта будзе не надта шляхетна. Тым не менш, вырашыла яна, не будзе шкоды ў тым, калі яна спытаецца, ці скончылася гульня.
- Прабачце, ці не маглі б вы мне сказаць...- пачала яна, гледзячы на Чорную Каралеву .
- Ніколі не пачынай размову першай!- рэзка перапыніла яе Каралева
- Але ж, калі кожны будзе прытрымлівацца гэтага правіла,- прамовіла Аліса, якая заўжды была гатовая крышачку паспрачацца,- і кожны чакаў, калі з ім пачнуць размаўляць, усе бы маўчалі...
- Смехата,- усклікнула Каралева.- Зразумей гэта, маё дзіця...- тут яна прыпынілася з суворым выглядам і, паразважаўшы хвіліну-другую, раптоўна змяніла тэму.- Ты толькі што сказала: “Калі я насамрэч апынулася Каралевай...” А ці маеш ты права гэтак сябе называць? Ты яшчэ не Каралева, ва ўсялякім выпадку, пакль не здаш патрэбныя іспыты. І чым хутчэй мы пачнем, тым будзе лепей.
- Я ж толькі сказала “калі...”,- жаласным тонам прамовіла Аліса.
Каралевы паглядзелі адна на адну, і Чорная, дрыжачы ад злосці усклікнула:
- Яна сцвярджае, што сказала толькі “калі”!
- А мне здаецца, што яна сказала больш слоў!- прастагнала Белая, заламываючы сабе рукі.- Значна больш!
- Ты сама ведаеш, што сказала больш,- сказала Чорная Каралева Алісе.- Запомні на будучыню: Заўжды кажы толькі праўду... Спачатку думай, перш чым штось прамовіць... А потым яшчэ і запішы!
- Ну ж я не ведала...- пачала Аліса, але Чорная Каралева зноў яе перапыніла.
- І я пра гэта кажу! Ты зусім не карыстаешся сваёй галавой! Ці ты лічыш, што камусь патрэбен дзіцёнак, які анічога не ведае? Нават зверы маюць веды... А дзеці больш важкія, чым зверы, ці не так? Ты не зможаш адмовіца ад гэтага, нават, калі б спрабавала рабіць гэта абедзвюма рукамі.
- Але ж адмаўляюцца не рукамі.- не згадзілася Аліса