Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 59
Перейти на страницу:

Ля царквы народу шчэ больш. Тут я назіраў адну цікавую зьяву, якая мяне пераканала ў тым, што ні ў якай справе нельга быць надта заўзятым. Нейкі былы актыўны бязбожнік у сувязі са зьменаю агульнага кірунку зьмяніў і свае перакананьні й паціснуў з бязбожнай ячэйкі ды ў панамары. А якаясь цётка расшыфравала ягоны манэр і, згледзеўшы былога бязбожніка каля царквы, счапілася зь ім:

— Прэч, — крычыць, — бязбожнік, прэч адсюль! Не пагань сьвятога месца.

Тут народ зграмадзіўся, цікава ўсім.

— Завошта яго, цётка, гоніш? Што ўкраў?

— Гад, — крычыць, — нядаўна ячэйкай кіраваў, нас цягнуў у бязбожнікі, а цяпер у сьвятое месца лезе. Прэч!

— Няхай лезе, — кажуць людзі, - што табе, цётка, сьвятога месца ня хопіць? Шкада? Можа чалавек пакаяўся?

Рыжы бязбожнік, якога цётка так упорыста гнала ад царквы, трохі зьбянтэжыўся, але шчэ трымаўся з гонарам:

— А можа я, — кажа, — маскаваўся, калі быў бязбожнікам? І я заўсягды ў Бога ўвяраў!

Справа скончылася тым, што ўпорыстая цётка прагнала-ткі рыжага бязбожніка. І варта: ня трэ быць такім упартым.

1 верасьня. Любоўная праблема ўсё больш хвалюе нашую ваколіцу. На суседняй вуліцы, Берасьцейскай, сяньня муж разыходзіўся із жонкаю, зь якой жыў два гады. Прыйшоў гэта ён забіраць свае рэчы, а жончына сямейка, дасканальна ўзброеная, атакавала яго пры самых дзьвярох. Жонка ізь вілкамі, цешча зь мяшалкаю абышлі з флянгаў, а цесьць зь нейкім адмысловым уруччам зайшоў з тылуь узялі, як кажуць, у мяшок ды так пачалі пыл выбіваць, што небарака-наважон ледзь выратаваўся. Прыходзіць ён да новае жонкі ўвесь у сіньцох. Ажна й тут пры самых дзьвярох ваенная застава — ня прыймае й новая.

— Дзе рэчы? — пытае. — Няма! Ну, то й мяне няма! Мне галандранцаў ня трэба!

Не прыняла. Цяпер мужык ходзіць па суседзях, скардзіцца, асабліва на тое, што новая жонка так празаічна паставіла любоўнае пытаньне:

— Ды я-ж, — кажа, — даводзіў, што шчасьце ня ў рэчах, а ў каханьні, а яна й слухаць ня хоча. Ты мне, — кажа, — вады ня муці! Прыйдзі з усёй маёмасьцяй, тады й каханьне будзе на ўсе сто дваццаць адсоткаў, а бяз гэтага — вэк! цурык! І дзьвярыма бразгае. Гэта мяне горш за ўсё крыўдзіць, што яна цвыркае. І скуль яна гэтага навучылася?

І апынуўся цяпер чалавек пры дзьвюх жонках і бяз хаты. Вось палажэньне!

2 верасьня. Рэзалі — дваццаць адно. Рыгор прайграў дзьве тысячы, Дзюрка з паўтысячы. Выйграў я й Разак.

3 верасьня. Быў у гасьцёх у інжынера Паліханава. Шкадаваў, што пайшоў. Праўда, пачастунак быў адмысловы, але гаспадар мне ледзь душу ня выматаў. Прысукваўся, як з нажом да горла:

— Ну, што будзеш рабіць, як вернуцца? Куды дзенешся?

І так гэта націскае, што быццам ужо й вярнуліся.

— Ды шчэ-ж, кажу, не вярнуліся, чаго мне загадзя думаць… А тады нешта скамбіную.

— Не, ты цяпер скажы!

Я хоць і пжяны быў, але патрапіў сплесьці нешта такое двойчы дубальтовае, што й сам не зразумеў.

— Хітры ты, — кажа, — чалавек, — але ўжо больш не прысукваўся. Ад мяне, браток, і ад соннага нічога ня выцягнеш. Дарэмна!

4 верасьня. Ізноў быў на біржы. Дзівакі! Прапануюць ехаць на торф. А навошта мне іхны торф, калі я дроў назапасіў? А тарфянога заработку мне яшчэ ня трэба.

5 верасьня. Прафэсар Наязноў дастаў працу. Хоць і не па спэцыяльнасьці, але тымчасам гнуць можна. Хай гне на здароўе. Нашы сілы ўмацоўваюцца!

6 верасьня. Сустрэў Ахрэма Авечку:

— Ну, як, — пытаюся, — жыцьцё?

— А нічога, — кажа, — добра. Ворага сьцігуем памысна.

— А як межы?

— Ну, межы цяпер нашыя напэўна. З захаду нашых падваліла. І хлопцы ўсе — адзін у адзін. Сіла!

Трэ будзе бліжэй падысьці да гэтай сілы ды прыгледзецца да яе. Можа на што й прыдасца.

7 верасьня. Сымон працуе ўжо. Прымайстраваўся возьнікам да нейкай ці то ўстановы, ці то фабрыкі — не разьбярэш.

— Я й сам добра ня ведаю, што шчэ з гэтага выйдзе. Нешта калупаюцца. Аднаўляць, кажуць, будзем. Хай аднаўляюць. Мне клопат не вялікі: дзьве гадзіны на дзень — і ўся работа, а малясу каню даюць. Знацца, самагонку ў мяне цяпер конь дастае. Наагул добра, бо дырэктар — боўтка. Як толькі расшыфраваў яго, то цяпер раблю што хачу. Прыйду гэта да яго, шапку скіну й грымну: Гаспадзін Піпікаў! (яго Піпікам завуць), то што ні прасі — зробіць. Надта любіць, каб гаспадзінам звалі. А мне што, шкада? Ды я цябе хоць чортам, — кажа, — назаву, абы рабіў, што мне трэба. Яму, былому парцейнаму, гэта, можа, і цікава, а мне — плюваць, мне языка не шкада, абы малясу даваў.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)