Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классические детективы » Нябожчыкава люстэрка
Нябожчыкава люстэрка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябожчыкава люстэрка

Электронная книга - «Нябожчыкава люстэрка». Краткое содержание книги:

Сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ запрасіў да сябе Эркюля Пуаро, каб даручыць яму вырашыць нейкую сямейную справу. Але ў той момант, калі Пуаро прыехаў, сэр Гервазы быў ужо мёртвы. Забойства ці самагубства? Эркюль Пуаро знойдзе адказ на гэтае пытанне...
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:

Міс Лінгард угневана закрычала:

— Гервазы Шэвені-Гарэ грубіян, сноб і пустазвон! Я не збіралася дазволіць яму зруйнаваць шчасце Рут.

Пуаро мякка сказаў:

— Рут — ваша дачка?

— Ага, яна мая дачка. Я часта думала пра яе. Даведаўшыся, што сэр Гервазы Шэвені-Гарэ шукае некага, хто б дапамог яму напісаць гісторыю роду, я схапілася за гэты шанц. Мне вельмі хацелася пабачыць маю… маю дзяўчынку. Я ведала, што лэдзі Шэвені-Гарэ не пазнае мяне. Прайшлі гады — тады я была маладая і мілавідная, ды і прозвішча я змяніла. Апрача таго, лэдзі Шэвені-Гарэ занадта няўважлівая, каб нешта ведаць дакладна. Я любіла яе, але ненавідзела сям'ю Шэвені-Гарэ. Яны ставіліся да мяне, як да быдла. І Гервазы збіраўся знішчыць жыццё Рут з-за сваёй фанабэрыі і снабізму. Але я цвёрда вырашыла, што яна павінна быць шчаслівая. І яна будзе шчаслівая — калі ніколі не даведаецца пра мяне!

Гэта была мальба — не пытанне.

Пуаро схіліў галаву.

— Ніхто не даведаецца пра гэта ад мяне!

Міс Лінгард ціха сказала:

— Дзякуй вам.

* * *

Пазней, калі паліцыя прыйшла і пайшла, Пуаро знайшоў Рут Лэйк з мужам у садзе.

Яна сказала з выклікам:

— Вы сапраўды думалі, што я зрабіла гэта, містэр Пуаро?

— Я ведаў, мадам, што вы не маглі зрабіць гэтага, ведаў, дзякуючы астрам.

— Астрам? Не разумею.

— Мадам, там былі чатыры сляды і ўсе толькі на бардзюры. Але калі б вы рвалі кветкі, там было б намнога болей. Значыцца, паміж вашым першым візітам і другім нехта загроб усе тыя сляды. Гэта магло быць зроблена толькі вінаватым, і раз вашы сляды не былі знішчаны, вы не былі вінаватыя. З вас аўтаматычна спадала падазрэнне.

Твар Рут пасвятлеў.

— О, я разумею. Ведаеце, напэўна, гэта жахліва, але мне нават шкада гэтай беднай жанчыны. Урэшце, яна згадзілася хутчэй сама прызнацца, чым дазволіць арыштаваць мяне, — ці, ва ўсякім разе, так яна думала. Гэта нават даволі высакародна. Страшна падумаць што яна стане перад судом як забойца.

Пуаро мякка сказаў:

— Не хвалюйцеся. Да гэтага не дойдзе. Доктар гаворыць, што ў яе вельмі кепска з сэрцам. Не шмат тыдняў яна пражыве.

— Добра, што будзе так. — Рут сарвала восеньскі крокус і бестурботна прытуліла яго да шчакі.

— Бедная жанчына, і чаму яна гэта зрабіла…

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)