Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Мистика » Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…
Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Электронная книга - «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…». Краткое содержание книги:

У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу…» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 36
Перейти на страницу:

У той момант, калі Яша перадаў Паўлу пад столік раскаркаваную бутэльку, Іван Заранок стаў узірацца на Паўла і нечакана прызнаў у ім крыўдзіцеля ягонай дачкі. Не звяртаючы ўвагі на міліцыянераў, гучна выказаўся:

— Яна табе паверыла! А ты што вытварыў?

Самае непрыемнае, што магло здарыцца, здарылася. Гэта як закон. Калі будзеш думаць пра кепскае, яно абавязкова здарыцца. Вывад: ніколі не думаць пра кепскае. Трэба думаць пра добрае, станоўчае, шчаслівае.

Міліцыя забрала і Паўла. Нават не сказалі класічнае — дыхні. Убачылі раскаркаваную бутэльку ў руках (так і не прыдумаў, куды запіхнуць, ды і не было калі), загадалі — пайшлі, у пастарунку разбяромся. І як ні аднекваўся, што не піў, міліцыянты былі няўмольныя.

Ва ўчастку міліцыянеры моўчкі сталі афармляць пратакол. Спачатку на Івана, потым на Яшу. Той прасіўся — адпусціце нас, прыгарадны цягнік ад’язджае раніцай. Наступнага аж да абеду чакаць, згубіцца дзень.

Павел быў упэўнены, што яго адпусцяць, але вочы ў яго палезлі на лоб, калі ўбачыў, што і на яго складаюць пратакол.

— Што вы робіце, — занерваваўся ён, — мяне з універсітэта выганяць!

Міліцыянты толькі ўхмыльнуліся. Павел стаў пратэставаць, заявіў, што будзе скардзіцца.

— Ціха ты, — параіў яму Яша. — А то транспартная міліцыя здасць у гарадскую. А тыя пасадзяць у выцвярэзнік. Нават цвярозага. Хто будзе цяпер, уночы, разбірацца. А гэтыя складуць пратакол, а заўтра раніцай за дзве бутэлькі ты яго забярэш. Толькі да дзевяці гадзін трэба забраць, пакуль яны зводку не здалі. Сядзі, маўчы. Складуць пратакол, ну, улепяць штрапу, і ўсё. А будзеш гізаваць — пераначуеш у выцвярэзніку. Я табе кажу як вопытны чалавек…

— Я ведаю, я — адчуваю! Гэта ён на нас міліцыю наслаў! Ён — майстар. Ён можа. Ён і не такое вытвараў! — гаварыў Іван Заранок.

На Паўлава шчасце прыйшоў начальнік тых сяржанцікаў, якія затрымалі іх. Пажылы, чараваты дзядзька. Пакруціў у руках дакументы, сказаў:

— Ва універсітэце вучышся? На якім факультэце? Ах, на гістарычным. І мой на гістарычным. Мо ведаеш Аляшкевіча.

— Ведаю, — схлусіў Павел.

— Эх ты, студэнт, — расчаравана ўздыхнуў міліцыянер. — Як жа ты яго ведаеш, калі ён у Гомелі вучыцца, а ты ў Мінску? — Міліцыянер неадабральна зіркнуў на Паўла. — Усе вы, студэнты, трусіцеся, каб вас не выгналі. За гэтую справу, — міліцыянер пстрыкнуў пазногцем па рыльцу адкаркаванай бутэлькі, якая стаяла на стале ў якасці рэчыўнага доказу. — А майго выключылі за так званы нацыяналізм.

Міліцыянер уздыхнуў і сказаў ісці. Нават загадаў забраць з сабой бутэльку. Павел зразумеў, што ніякага пратаколу не будзе.

Ленінага бацьку і Яшу адпусцілі перад самым адыходам дызель-цягніка. Павел адвярнуўся, калі ўбачыў іх, і пайшоў у канец дызеля. Але неўзабаве яны знайшлі яго.

— Дзе наша бутэлька? — запытаў дзядзька Іван, сеўшы побач. Яша зайшоў з другога боку, сеў, абняў Івана.

— Эх, нягоднік, ты ўвесь пакрыўся гусінай скурай у той міліцыі. І цябе адпусцілі… — іранізаваў Яша. — А мы… Мы цэлую ночку пракантаваліся на мулкіх лаўках… Наша міліцыя нас беражэ, спачатку скуру злупіць, патом сцеражэ! Кажуць, да цябе свякруха Ліды Варапай бласлаўляцца прыязджала? Прызнайся, прыязджала! А хто адрэзаў каню грыву? А як па вадзе ты хадзіў? У чым сакрэт?

Павел быў бледны.

— А мо той манах і напраўду быў, хто ведае? — мармытаў Іван Заранок. — Мне расказвалі, як адзін машыніст цеплавоза ехаў сабе, рука на рэгулятары хуткасці. Спакойны, фуражка без пылінкі вісіць на нікеляваным гачыку. А тут чмо нейкае па шпалах тралюе. Ды яшчэ рукой крыжы кладзе на цеплавоз. Чокнуты! Точна чокнуты! Саскочыў з рэек перад самым носам. Дык гэта не ты быў?

Павел з кіслай мінай паківаў — маўляў, не, не ён. Аднавяскоўцы крыху памыркалі, потым пераселі, прыхіліліся адзін да аднаго галовамі і паснулі.

Некалькі хвілін Павел глядзеў у акно, за якім плылі вольхі, мільгалі купы лазняку, прасціралася прырэчнае, каля Прыпяці, балота. На небакраі часам узнікала далёкая, замглёная ў ранішняй асмузе лінія лесу. Лес! Павел заплюшчыў вочы і паспрабаваў вярнуцца да харомы на лясной паляне…

Яна быццам паслухалася яго, з’явілася адразу. Сцены яе былі відаць у лесе толькі дасведчанаму, адыдзіся за пару крокаў, і нічога няма, толькі дрэвы.

«Вось што можа абудзіць простая лінія лесу на небакраі, калі едзеш у цягніку», — падумаў Павел і расплюшчыў вочы. Дзядзькі спалі.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 36
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)