Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 57
Перейти на страницу:
ДУША ВЯРТАЕЦЦА ДАДОМУ
Непадуладная нікому, З захмарнай вераю на ўзноў, Душа вяртаецца дадому Да першавоч, Да першасноў.
Яна й мяне з сабою кліча Ў сваё чарговае жытло Адсюль, Дзе ліха сыталыча Трымценню рохкаць пачало.
З сабой бярэ, Каб там ласкава Дазволіць мне ў зямлю пайсці – Цягнуцца ў неба каласкамі Ці слухаць вецер у трысці…
FATUM
Пясок ў касцях. У жылах стома. Як ні добра ў гасцях — Паміраць трэба дома.
ЧУЖЫ
Я пасівеў, як гэтыя аблокі, Што пасвіліся ў роднай старане. Стаю такі чужы, такі далёкі, Што ўжо мой цень не пазнае мяне...
ЛЮБІМ
Любіць час мінулы небыліцы й былі. Любіць памяць рассцілаць журбы кілімы. Рэўнасць той зямлі, дзе першы след згубілі, Любім называць любоўю да радзімы...
ЯРМО
Не літасцю Вяжа снапы вязьмо. Не ласкай Гнецца кашэль з лучыны. Жаданае толькі адно ярмо — Ярмо Айчыны...
ПРАЦЯГ ВЯКОЎ
На белай кашулі чырвоны пісяг Ад злосці падступнага меча. Бел-чырвона-белы балючы сцяг Склікае на сумнае веча.
На веча, Дзе ў вечнасці мусім спытаць, Ці нам заставацца народам, Ці толькі аб'едкі надзеі спьггаць, І моўкнуць, і глыбіцца ў одум.
Ці нам у агульным застоллі людзей Паблізу ля покуці сесці, Ці ціха чакаць, каб які дабрадзей Наш хлеб не пярэчыў нам есці.
Узвіўся, як крык, на крыжацкіх касцях І погань кіруе ў прадонне — Бел-чырвона-белы крывіцкі сцяг У вечным памкненні Пагоні!
А ШТО Я ПАЖАДАЦЬ МАЮ?
Колькі вякоў у Кітаі Кожны сабе жадае Нарадзіцца і жыць ў Ханчжоу, Харчавацца ў Гуанчжоу, Ажаніцца ў Сучжоу, Паміраць у Лючжоу.
Адпаведна ў Ханчжоу Лагодна і плодна. У Гуанчжоу Не бедна і не галодна, У Сучжоу дзяўчаты, Як ветру павевы, А ў Лючжоу багата Камфорнага дрэва, З дрэва камфорнага дамавіна Доўга захоўваць цела павінна.
Паўтараю ў Кітаі, Меркаваць бяруся, Што я пажадаць маю Сабе і сябру ў маёй Беларусі?
Нарадзіцца і жыць па-людску У Слуцку, Харчавацца ў Белавежы, Дзе ежа свежа, Ажаніцца ў Полацку, Каб ад палачанкі Аблізвацца, як ад мачанкі, Было, Да чарнобыльскай эры Так было пажадана. I на вечны спачын — Толькі б не рана! — Адыходзіць У зямельку, некалі шчырую, Можа паўсюль-такі — Радыяцыя на вякі Забальзаміруе.
ДА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ
Беларусы ўсіх краеў, яднайцеся! Нас няшмат, а будзе менш яшчэ, Як адступім, зломімся пад націскам, Як ад нас рашучасць уцячэ.
Праз усе вякі нас толькі ціснулі І хадзіць хацелі як па тлі, Нас душылі волгамі і вісламі, Кожны тужыў зашмаргу пятлі.
Нас турылі з Бацькаўшчыны, з Дзедзіны, Нам, панам крывіцкае зямлі, Котласы, Чарнобылі адведзены, Маем права мы на мазалі.
Нас палілі, катавалі, праталі, Малацілі нас, нібы кулі, Каралі, забойцы, імператары І бацькі працоўных мас, Калі Беларусь, як палатніну, кроілі На мундзіры ды на каптаны, Каб магілы з нашымі героямі Уціскалі валуны маны.
Над святынямі пазруйнаванымі Паклянемся дбаць пра карані. Будзем Янкамі, а не Іванамі, Што не ведаюць свае радні. Працавалі мы на ўсе імперыі, Папрацуем на сябе, браты. Дык адродзімся душой і вераю. З намі Бацька Бог І Дух Святы!
IN MEMORIA
Над Беларуссю Сонца марудна ўстае, I спяшаецца за навалай навала. Адам Міцкевіч паліць Беларускія вершы свае, Каб напісаў іх Янка Купала...
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)